Дзьмітры Клімовіч
Дзьмітры Клімовіч (нар. 9 студзеня 1984 году) — колішні беларускі футбаліст, абаронца.
Дзьмітры Клімовіч | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 9 лютага 1984[1] (40 гадоў) | |
Рост | 181 см | |
Вага | 78 кг | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2002—2003 | БАТЭ | 10 (0) |
2004 | Тарпэда-БелАЗ | 3 (2) |
2005—2006 | БАТЭ | 15 (0) |
2007—2009 | Тарпэда-БелАЗ | 76 (6) |
2010—2011 | Менск | 52 (3) |
2012 | Гомель | 28 (0) |
2013 | Белшына | 24 (0) |
2014 | Зымбру Кішынёў | 18 (1) |
2015—2016 | Мікашэвічы | 38 (4) |
2016—2017 | Крумкачы | 28 (2) |
2017—2018 | Тарпэда-БелАЗ | 37 (0) |
2019—2020 | Менск | 34 (1) |
2021 | Арсэнал Койданаў | 11 (0) |
Зборныя | ||
2002 | Беларусь (да 21) | 2 (0) |
Кар’ера
рэдагавацьПачаў кар’еру ў барысаўскім БАТЭ. У 2007 годзе трапіў у жодзінскае «Тарпэда», дзе стаў гульцом асноўнага складу. У 2010 годзе перайшоў у «Менск». У лютым 2012 году падпісаў кантракт з «Гомлем», быў там асноўным левым абаронцам. У студзені 2013 году падпісаў кантракт зь «Белшынай»[2]. У лютым 2014 году падпісаў кантракт на адзін год з малдаўскім клюбам «Зымбру»[3]. Разам з клюбам здабыў Кубак і Супэркубак Малдовы. У сьнежні 2014 году пакінуў малдаўскі клюб[4].
У лютым 2015 году падпісаў кантракт зь мікашэвіцкім «Гранітам»[5], які паводле вынікаў сэзону 2014 году вярнуўся ў Найвышэйшую лігу[6]. У складзе «Граніта» быў асноўным левым абаронцам. У ліпені 2016 году перайшоў у клюб «Крумкачы», зь якім падпісаў кантракт да канца сэзону[7], дзе стаў гуляць у цэнтры абароны. У студзені 2017 году на год падоўжыў кантракт з «Крумкачамі»[8]. У першай палове 2017 году заставаўся трывалым гульцом асноўнага складу. У ліпені 2017 году паводле пагадненьня бакоў скасаваў кантракт з сталічнікамі[9].
У жніўні 2017 году перайшоў у «Тарпэда-БелАЗ»[10]. Хутка замацаваўся ў цэнтры абароны жодзінцаў, толькі ў кастрычніку 2017 году не гуляў праз пашкоджаньне. У сэзоне 2018 году стаў капітанам каманды ды заставаўся трывалым гульцом пачатковага складу. У студзені 2019 году па заканчэньні кантракту пакінуў жодзінскі клюб[11]. У лютым 2019 году падпісаў кантракт з клюбам «Менск»[12]. У сэзоне 2019 году быў трывалым гульцом першай адзінаццатцы, але прапусьціў пачатак сэзону 2020 году. Зь верасня 2020 году зноў пачаў трывала выходзіць на поле. У студзені 2021 году па заканчэньні кантракту пакінуў «Менск»[13]. У лютым 2021 году далучыўся да койданаўскага «Арсэналу» і неўзабаве афіцыйна стаў гульцом клюбу[14]. У ліпені 2021 году пакінуў койданаўскую каманду[15].
Дасягненьні
рэдагаваць- Уладальнік Кубка Малдовы: 2014[16]
- Уладальнік Супэркубка Малдовы: 2014[17]
Статыстыка
рэдагавацьКлюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Граніт | 2015 | Найвышэйшая ліга | 23 | 2 |
2016 | Найвышэйшая ліга | 15 | 2 | |
Крумкачы | 13 | 1 | ||
2017 | Найвышэйшая ліга | 15 | 1 | |
Тарпэда-БелАЗ | 10 | 0 | ||
2018 | Найвышэйшая ліга | 26 | 0 |
Асабістае жыцьцё
рэдагавацьЖонка — Яўгенія Клімовіч[18].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Dmitri Klimovich // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ Игорь Воронков, Дмитрий Климович, Вадим Демидович и Максим Карпович заключили контракты с «Белшиной» (рас.)
- ^ Дмитрий Климович подписал годичный контракт с «Зимбру» (рас.)
- ^ Кубарев, Павлючек и Климович покинули "Зимбру"
- ^ Дмитрий Климович и Павел Кирильчик стали игроками «Гранита» (рас.)
- ^ Дмитрий Климович и Павел Кирильчик стали игроками "Гранита"
- ^ Дмитрий Климович подписал рассчитанный до конца сезона контракт с «Крумкачами» (рас.)
- ^ Дмитрий Климович подписал новый контракт с "Крумкачами"
- ^ Климович покинул «Крумкачы»
- ^ Дмитрий Климович стал игроком «Торпедо-БелАЗ» (рас.)
- ^ Четыре игрока покинули "Торпедо-БелАЗ"
- ^ Дмитрий Климович вернулся в «Минск» (рас.)
- ^ Климович и Ануфриев покинули "Минск"
- ^ Дмитрий Климович заключил соглашение с дзержинским "Арсеналом"
- ^ "Арсенал" расстался с Дмитрием Климовичем
- ^ «Зимбру» с Кубаревым, Климовичем и Павлючеком выиграл Кубок Молдовы (рас.)
- ^ «Зимбру» Кубарева выиграл Суперкубок Молдовы (рас.)
- ^ «Едем на тренировочку». Обзор соцактивности жен и подруг белорусских футболистов - Спорт в соцсетях — by.tribuna.com (рас.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль на сайце «Гомелю» (рас.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)