Урал Екацярынбург

расейскі футбольны клюб

«Урал» (па-расейску: Урал) — расейскі футбольны клюб з гораду Екацярынбург. Заснаваны ў 1930 годзе. Адзін з найстарэйшых футбольных клюбаў Расеі, які мае гісторыю з моманту заснаваньня каманды «Машынабудаўнік» пры Ўральскім заводзе цяжкага машынабудаваньня, затым неаднаразова зьмяняў сваю назву.

Урал
FC Ural Yekaterinburg.svg
Поўная назва па-беларуску: Урал (Екацярынбург)
па-татарску: Уралмаш
па-татарску: Урал
па-татарску: Машиностроител
Заснаваны 1930
Горад Екацярынбург, Расея
Стадыён Цэнтральны
Умяшчальнасьць: 27 000
Прэзыдэнт Грыгоры Іваноў[d]
Кіраўнік Сьвярдлоўская вобласьць
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
 · 2021—2022 12 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
fc-ural.ru(рас.)(анг.)

ГісторыяРэдагаваць

Датай заснаваньня клюбу лічыцца 1930 год, аднак згодна з публікацыямі «Ўральскага працоўнага» вынікае, што ўралмашбудаўнікі стварылі першую футбольную каманду яшчэ ў 1927 годзе, калі толькі ўзводзіліся корпусы будучага заводу. Тады ж каманда дэбютавала ў восеньскім першынстве Сьвярдлоўску пад назвай «Машынабудаўнік». Дэбют каманды ў турнірах СССР адбыўся на Кубку СССР па футболе 1938 году. Тады клюб вылецеў на стадыі 1/128 фіналу, атрымаўшы паразу паводле сумы двух матчаў краснаўральскай камандзе «Калярмэт». Дэбют у чэмпіянаце СССР датуецца 1947 годам. У гэтым сэзоне сьвярдлоўскі клюб «Авангард» заняў у другой групе 9 месца з 10 магчымых. Каманда працягвала ўдзельнічаць у другой групе чэмпіянату СССР, прапусціўшы з прычыны рэзкага скарачэньня колькасьці камандаў у розыгрышы сэзоны 1950, 1951 і 1952 гадоў.

У сэзоне 1953 году адбылося вяртаньне клюбу ў першынство краіны. Пачынаючы з гэтага часу, каманда пачала прагрэсаваць і з кожным сэзонам набліжацца да найвышэйшай прыступкі лігі. У 1959 годзе «Машынабудаўнік» заняў другое месца ў 6 зоне клясы «Б». Праз два гады ён атрымаў канчатковую назву «Ўралмаш» і паўтарыў посьпех, а ў сэзоне 1962 году каманда заняла першае месца ў сваёй зоне. У фінале «Уралмаш» заняў трэцяе месца, што не дазволіла клюбу прайсьці на павышэньне ў клясе. Аднак у 1963 годзе Фэдэрацыя футболу СССР прыняла рашэньне павялічыць лік камандаў клясы «А» да 38, падзяліўшы клясу на дзьве групы. Дадзенае рашэньне спрыяла выхаду клюбу ў другую групу клясы «А». У другой групе клясы «А» каманда правяла шэсьць сэзонаў, завяршыўшы сэзон 1968 году на першым месцы.

Сэзон 1969 году клюб правёў у вышэйшай лізе чэмпіянату СССР, аднак заняўшы апошні радок, зноўку вярнуўся ў дывізіён ніжэй. Гэта быў першы і апошні ўдзел сьвярдлоўскага клюбу ў элітным савецкім футбольным дывізіёне. У далейшым клюб выступаў у другім і трэцім дывізіёнах савецкага першынства. У 1976 годзе быў зафіксаваны адзін з рэкордаў выніковасьці ў гісторыі «Ўралмашу». У рамках другой лігі СССР чыцінскі «Лякаматыў» прыехаў у Сьвярдлоўск, маючы ў сваім складзе толькі 10 футбалістаў. Матч скончыўся перамогай футбалістаў Сьвярдлоўска зь лікам 9:0.

Пасьля распаду СССР клюбу выдалася магчымасьць выступаць у вышэйшай лізе чэмпіянату Расеі. У ёй «Уралмаш» правёў пяць сэзонаў з 1992 па 1996 гады, а найлепшым дасягненьнем за гэты час было восьмае месца ў 1993 і 1995 гадох. У 1996 годзе клюб страціў магчымасьць выступаць у эліце і апусьціўся ў першую лігу. На наступны сэзон клюб апусьціўся яшчэ ніжэй — у другую лігу.

СкладРэдагаваць

Па стане на 11 лютага 2023 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Ільля Памазун (ар. ЦСКА) 1996
2   Аб Сыльвіе Бэгіч 1993
3   Аб Лео Гаглічыдзэ 1997
4   Аб Эмэрсон 1995
5   ПА Андрэй Ягорычаў 1993
6   ПА Ібраіма Сысэ 1994
7   Нап Аляксандар Юшын 1995
9   Нап Лазар Ранджэлавіч 1997
10   ПА Эрык Бікфалві 1988
11   ПА Ігар Канавалаў (ар. Рубін) 1996
13   Бр Дзьмітры Ландакоў 1999
14   ПА Юры Жалязноў 2002
15   Аб Дзяніс Кулакоў (капітан) 1986
17   ПА Лука Цулукідзэ 2004
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
18   ПА Юры Газінскі 1989
19   ПА Даніел Мішкіч 1993
20   Нап Рай Влют 1995
21   ПА Вячаслаў Падбярозкін 1992
22   Аб Мінгіян Бявееў 1995
24   Аб Ягор Філіпенка 1988
27   ПА Алег Шатаў 1990
46   Аб Арцём Мамін 1997
70   Нап Рамазан Гаджымурадаў 1998
75   ПА Фаніль Сунгатулін (ар. Спартак) 2001
77   Бр Алег Баклоў 1994
79   Нап Аляксей Каштанаў 1996
94   Аб Ільля Быкоўскі 2001
98   Бр Мікіта Аляксееў 2002

Галоўныя трэнэрыРэдагаваць

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць