Мікалай Кашэўскі
Мікалай Кашэўскі (нарадзіўся 5 кастрычніка 1980 году, Жодзін, БССР) — беларускі футбаліст, абаронца. Уладальнік Кубку і Супэркубку краіны ў складзе клюбу «Гомель». Найлепшы абаронца чэмпіянату Беларусі 2012 году.
Мікалай Кашэўскі | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 5 кастрычніка 1980 (42 гады) Жодзін, БССР | |
Рост | 190 см | |
Вага | 81 кг | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1998—2002 2002—2003 2003—2004 2004—2006 2006—2008 2008—2010 2010 2011—2012 2013—2014 2015 2016 |
Тарпэда-МАЗ Лякаматыў Мэталюрг Запарожжа Крыўбас Мэталюрг Запарожжа Ільлічовец Таўрыя Гомель Шахцёр Салігорск Віцебск Спартакс Юрмала |
49 (2) 36 (11) 6 (1) 62 (8) 52 (2) 50 (6) 2 (0) 58 (13) 51 (0) 24 (1) 5 (0) |
Зборныя | ||
2006—2009 | Беларусь | 13 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ераРэдагаваць
КлюбнаяРэдагаваць
У дарослым футболе дэбютаваў у 2002 годзе выступамі за каманду клюбу «Тарпэда-МАЗ» зь Менску, прыняўшы ўдзел у 23 матчах чэмпіянату. Пасьля некаторы час правёў у іншым менскім клюбе — «Лякаматыў».
На працягу 2003 году абараняў колеры ўкраінскага клюбу «Мэталюрг» (Запарожжа). Сваёй гульнёй за апошнюю каманду прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнэрскага штабу клюбу «Крыўбас». Гуляў за крывароскую каманду наступныя тры сэзоны сваёй гульнявой кар’еры. Большасьць часу, праведзенага ў складзе «Крыўбас», быў асноўным гульцом каманды. Пасьля з 2006 па 2010 гады гуляў у складзе камандаў клюбаў «Мэталюрг» (Запарожжа), «Ільлічовец» і «Таўрыя». У апошнім клюбе Мікалай выступаў у асноўным за дублюючы склад каманды. 30 лістапада 2010 году кантракт зь сімфэропальскім клюбам быў скасаваны паводле згоды абодвух бакоў.
У склад клюбу «Гомель» далучыўся ў 2011 годзе, падісаўшы з клюбам кантракт па схеме «1+1». Паводле вынікаў сэзону 2012 году быў абраны найлепшым абаронцам беларускага першынства. У студзені 2013 году як вольны агент далучыўся да табару салігорскага «Шахцёру»[1]. У лютым 2015 году перайшоў у клюб «Віцебск»[2]. У сакавіку 2016 году падпісаў кантракт з клюбам «Спартакс» зь Юрмалы[3]. Пасьля сэзону 2016 году завяршыў кар’еру і ўвайшоў у трэнэрскі штаб салігорскага «Шахцёру»[4]. У студзені 2018 году ўвашоў у трэнэрскі штаб «Тарпэда-БелАЗу»[5].
МіжнароднаяРэдагаваць
Прыцягвацца ў нацыянальную зборную Беларусі Мікалай пачаў яшчэ выступаючы ва Ўкраіне. Дэбютаваў у складзе зборнай 1 сакавіка 2006 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Фінляндыі (2:2).
ДасягненьніРэдагаваць
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2014
- Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі па футболе: 2013
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі па футболе: 2014
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2011
- Уладальнік Супэркубка Беларусі: 2012
- Найлепшы абаронца чэмпіянату Беларусі: 2012
- У сьпісе 22 найлепшых гульцоў чэмпіянату Беларусі: 2012, 2013
- Чэмпіён Латвіі: 2016
СтатыстыкаРэдагаваць
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Віцебск | 2015 | Вышэйшая ліга | 24 | 1 |
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Кашевский подписал однолетний контракт с «Шахтером»(рас.)
- ^ Николай Кашевский и Владислав Павленко пополнили ряды «Витебска»(рас.)
- ^ Дмитрий Платонов стал четвертым белорусским игроком в юрмальском «Спартаке»(рас.)
- ^ Кашевский вошел в тренерский штаб «Шахтера»(рас.)
- ^ Кашевский и Тучинский вошли в тренерский штаб «Торпедо-БелАЗ»(рас.)
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
- Профіль на сайце transfermarkt.de(анг.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо»(рас.)
- Профіль на soccerway.com(рас.)