Руслан Юдзянкоў

беларускі футбаліст

Руслан Юдзянкоў (нарадзіўся 28 красавіка 1987 году) — беларускі футбаліст, абаронца казаскага клюбу «Кайсар» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Руслан Юдзянкоў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 28 красавіка 1987(1987-04-28)[1] (37 гадоў)
Рост 187 см
Вага 78 кг[3]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Кайсар
Нумар 6
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2005—2007 Дняпро Магілёў 9 (0)
2008 Спартак Шклоў 20 (1)
2009—2010 Рэчыца-2014 41 (12)
2010—2011 Гомель 10 (0)
2011—2013 Славія Мазыр 71 (8)
2014 Мікашэвічы 5 (1)
2014—2015 Гарадзея 22 (0)
2016—2021 Гомель 145 (16)
2022—2023 Мактаарал 51 (1)
2024—4 Кайсар
Зборныя
2021—2022 Беларусь 10 (0)

Кар’ера

рэдагаваць

Пачынаў кар’еру ў магілёўскім «Дняпры», потым гуляў у розных клюбах Першай лігі. У 2010 годзе перайшоў у «Гомель», але пасля выхаду каманды ў Найвышэйшую лігу страціў месца ў аснове і гуляў за дубль. Улетку 2011 году перайшоў у мазырскую «Славію» і дапамог ёй перамагчы ў Першай лізе. У Найвышэйшай лізе працягваў выступаць у асноўным складзе мазырскай каманды на пазыцыі цэнтральнага паўабаронцы. Паводле вынікаў сэзону 2013 году «Славія» страціла месца ў Найвышэйшай лізе, а Юдзянкоў пакінуў клюб. У пачатку 2014 году спрабаваў уладкавацца ў магілёўскім «Дняпры» і берасьцейскім «Дынама»[4], але марна.

У сакавіку 2014 году падпісаў кантракт зь мікашэвіцкім «Гранітам»[5]. Згуляў за «Граніт» у пяці матчах у пачатку сэзону, але пасля чаго у траўні атрымаў пашкоджаньне. У выніку прапусьціў большую частку сэзону. У кастрычніку 2014 году перайшоў у «Гарадзею»[6]. Паводле вынікаў сэзону 2015 году дапамог «цукровым» выйсьці ў Найвышэйшую лігу, але да пачатку наступнага розыгрышу сышоў з клюбу. З 2016 году ізноў выступаў за клюб «Гомель»[7]. Паводле вынікаў першага сэзону па вяртаньні атрымаў перамогу ў Першай лізе. У сэзоне 2017 году заставаўся трывалым гульцом асновы гамельчукоў, выступаючы на пазыцыі цэнтральнага абаронцы. У сьнежні 2017 году на год падоўжыў кантракт з «Гомлем»[8]. Зь лета 2018 году быў капітанам каманды. Сэзон 2019 году пачынаў на лаве запасных, аднак неўзабаве вярнуў месца ў пачатковым складзе. У сьнежні 2019 году падоўжыў кантракт з гомельскім клюбам[9]. У сэзоне 2020 годк заставаўся асноўным гульцом каманды і дапамог ёй вярнуцца ў Найвышэйшую лігу. У студзені 2021 году склаў новае пагадненьне з «Гомлем»[10]. У сэзоне 2021 году ў якасьці трывалага гульца асновы дапамог гомельскай камандзе заняць чацьвертае месца ў чэмпіянаце Беларусі.

У лютым 2022 году пакінуў «Гомель»[11] і хутка далучыўся да казаскага «Мактааралу», у сакавіку афіцыйна стаў гульцом клюбу[12]. Замацаваўся ў асноўным складзе і стаў кампітанам каманды. У лютым 2023 году падоўжыў кантракт з клюбам[13]. Перад самым пачаткам сэзону 2024 году Юдзянкоў далучыўся да «Кайсару»[14], бо «Мактаарал» зьняўся з розыгрышу празь фінансавыя цяжкасьці.

Міжнародная

рэдагаваць

8 кастрычніка 2021 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў у адборачным матчы чэмпіянату сьвету 2022 году супраць зборнай Эстоніі (0:2).

Статыстыка

рэдагаваць
Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Гарадзея 2015 Першая ліга 17 0
Гомель 2016 Першая ліга 25 7
2017 Найвышэйшая ліга 27 1
2018 Найвышэйшая ліга 24 0

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць