Сяргей Казека
Сярге́й Казе́ка (нарадзіўся 17 верасьня 1986 году, Баранавічы, БССР) — колішні беларускі футбаліст, паўабаронца. Галоўны трэнэр футбольнага клюбу «Крумкачы».
Сяргей Казека | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 17 верасьня 1986[1] (38 гадоў) | |
Рост | 182 см[2] | |
Вага | 76 кг[2] | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Крумкачы | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2002—2009 | Баранавічы | 126 (19) |
2010—2012 | Гомель | 89 (16) |
2013 | Менск | 30 (2) |
2014 | Тарпэда-БелАЗ | 29 (2) |
2015 | Шахцёр Салігорск | 10 (0) |
2016—2017 | Спартакс | 29 (1) |
2018—2019 | Узда | 44 (12) |
2020 | Крумкачы | 12 (2) |
2023— | Крумкачы | 2 (1) |
Трэнэрскія клюбы | ||
2021 | Крумкачы | |
2022— | Крумкачы | |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьСяргей зьяўляецца выхаванцам клюбу «Баранавічы», за асноўны склад якога выступаў з 2006 году. У 2010 годзе перайшоў у склад гомельскага клюбу, дзе быў асноўным апорным паўабаронцам каманды. У 2011 годзе разам з клюбам трапіў у Найвышэйшую лігу.
У сьнежні 2012 году перайшоў у клюб «Менск»[3], дзе таксама хутка замацаваўся ў першым складзе. Выступаў на пазыцыі апорнага або цэнтральнага паўабаронцы. У канцы 2013 году перайшоў у жодзінскі клюб «Тарпэда-БелАЗ»[4]. У студзені 2015 году падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[5]. Першую палову сэзону 2015 году быў вымушаны прапусьціць праз траўмы, зь ліпеня пачаў выходзіць на поле на пазыцыі апорнага паўабаронцы. Па заканчэньні сэзону 2015 «Шахцёр» пастанавіў не падаўжаць кантракт з паўабаронцам, і Казека пакінуў клюб[6].
У сакавіку 2016 году перайшоў у «Спартакс» зь Юрмалы[7]. Гэты клюб на той час ачольваў беларускі спэцыяліст Алег Кубараў. Зь верасьня 2017 году працаваў дзіцячым трэнэрам[8]. З 2018 году выступаў за клюб «Узда»[9], дзе цягам двух гадоў быў адным з асноўных гульцоў. У сакавіку 2020 года ўзмоцніў склад сталічных «Крумкачоў»[10], дзе гуляў у стартавым складзе. Па сканчэньні кар’еры ў «Крумкачах» застаўся ў структуры клюбу. З 2022 году займае пасаду галоўнага трэнэра сталічнага клюбу.
Дасягненьні
рэдагаваць«Гомель»:
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2011
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2011
- Уладальнік Супэркубка Беларусі: 2012
«Менск»:
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2013
«Спартакс»:
- Чэмпіён Латвіі: 2016
Статыстыка
рэдагавацьКлюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Шахцёр Салігорск | 2015 | Найвышэйшая ліга | 10 | 0 |
Узда | 2018 | Другая ліга | 21 | 7 |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Sergey Koseka // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в г https://www.teams.by/-/player-155/
- ^ Сергей Козека сменил «Гомель» на «Минск» (рас.)
- ^ Сергей Козека и Сергей Сосновский подписали контракты с «Торпедо-БелАЗом» (рас.)
- ^ «Шахтер» подписал контракт с Козекой и продлил соглашение с Янушкевичем (рас.)
- ^ "Шахтер" объявил о подписании контракта с Бурко и Селявой и расставании с Комаровским и Козекой (рас.)
- ^ Дмитрий Платонов стал четвертым белорусским игроком в юрмальском «Спартаке» (рас.)
- ^ Козека и Чухлей стали тренерами в футбольной школе «ФШМ-Минск» (рас.)
- ^ Вторая лига. Старт сезона. Чемпионат в чьем-то уме (рас.)
- ^ Лынько и Козека стали игроками "Крумкачей" (рас.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль на афіцыйным сайце ФК «Гомель» (рас.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball