Аляксандар Кульчы
Алякса́ндар Ку́льчы (нарадзіўся 1 лістапада 1973 году) — беларускі футбаліст. У 1996—2012 гадах быў гульцом нацыянальнай зборнай Беларусі. Найлепшы футбаліст Беларусі (2009). 7 чэрвеня 2012 году стаў першым беларускім футбалістам, які прыняў удзел у 100 гульнях за нацыянальную зборную. Уваходзіць у Клюб Сяргея Алейнікава для беларускіх футбалістаў, якія згулялі 500 і болей афіцыйных матчаў.
Аляксандар Кульчы | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 1 лістапада 1973[1][2] (51 год) | |
Рост | 181 см[3] | |
Вага | 74 кг[3] | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1991 | Гомель | 20 (2) |
1992—1993 | Бабруйск | 52 (4) |
1994—1996 | Славія Мазыр | 86 (30) |
1997—1999 | Дынама Масква | 62 (4) |
2000—2005 | Шыньнік Яраслаўль | 145 (18) |
2006—2007 | Том Томск | 41 (3) |
2008—2010 | Растоў | 84 (1) |
2011—2012 | Краснадар | 29 (1) |
2012 | Сібір Новасібірск | 15 (2) |
2013 | Іртыш Паўладар | 13 (0) |
Зборныя | ||
1992—1995 | Беларусь (да 21) | 16 (2) |
1996—2012 | Беларусь | 102 (5) |
Трэнэрскія клюбы | ||
2019 | Гомель | |
2020 | Дынама Масква | |
2024 | Мурам[d] |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьУ чэрвені 2012 году падпісаў кантракт з казахстанскім клюбам «Іртыш», але клюб ня змог заявіць яго праз праблемы з трансфэрам і кантракт быў ануляваны ў ліпені таго ж году[4]. 18 ліпеня 2012 году падпісаў кантракт з клюбам «Сібір» з Новасібірску[5]. У студзені 2013 году ізноў падпісаў кантракт з клюбам «Іртыш» тэрмінам на адзін год[6], але ўжо ў ліпені кантракт быў скасаваны[7], пасьля чаго Кульчы завяршыў прафэсійную кар’еру[8].
Трэнэрская
рэдагавацьУ жніўні 2014 году ўвайшоў у трэнэрскі штаб нацыянальнай зборнай Беларусі[9].
У чэрвені 2018 году ўвайшоў у трэнэрскі штаб «Гомля»[10], дзе пачаў дапамагаць Аляксею Мяркулаву. У верасьні 2019 году, пасьля звальненьня Мяркулава, стаў выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнэра гомельскай каманды[11]. Пад кіраўніцтвам Кульчыя «Гомель» ня здолеў падняцца зь перадапошняга радка і паводле вынікаў сэзону 2019 году пакінуў Найвышэйшую лігу, пасьля чаго Кульчы пакінуў клюб.
У студзені 2020 году зноў апынуўся ў маскоўскім «Дынама», дзе ачоліў моладзевы склад[12], а з сэзону 2020—2021 гадоў стаў на чале каманды «Дынама-2» у Другой лізе. У верасьні 2020 году, пасьля адстаўкі Кірыла Новікава, быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнэра асноўнай каманды «Дынама»[13]. Кіраваў дынамаўцамі ў адным матчы Прэм’ер-лігі — 4 кастрычніка супраць «Краснадару» (2:0), пасьля чаго неўзабаве новым трэнэрам быў прызначаны Сандра Шварц, а Кульчы вярнуўся ў «Дынама-2», дзе працаваў да чэрвеня 2023 году[14].
26 чэрвеня 2024 году быў прызначаны галоўным трэнэрам расейскага клюбу «Мурам»[15].
Дасягненьні
рэдагаваць- Чэмпіён Беларусі: 1996
- Уладальнік Кубка Беларусі: 1996
- Найлепшы футбаліст Беларусі: 2009
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Alyaksandr Kulchy // FBref (мн.)
- ^ а б в ALEKSANDR KULCHY // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ^ а б в г https://www.teams.by/-/player-1341/
- ^ Александр Кульчий расторг контракт с «Иртышом» (рас.)
- ^ Александр Кульчий стал игроком «Сибири» (рас.)
- ^ Александр Кульчий подписал контракт с «Иртышом» (рас.)
- ^ Александр Кульчий расторг контракт с «Иртышом» (рас.)
- ^ Беларусь и ЧМ. Теория относительности: что Кондратьеву хорошо, то Малофееву в укор (рас.)
- ^ Александр Кульчий включен в тренерский штаб национальной сборной Беларуси (рас.)
- ^ Александр Кульчий вошел в тренерский штаб «Гомеля» (рас.)
- ^ «Гомель» официально объявил о расторжении контракта с Меркуловым (рас.)
- ^ Кульчий возглавил молодежную команду московского «Динамо» (рас.)
- ^ Кульчий назначен исполняющим обязанности главного тренера московского «Динамо» (рас.)
- ^ Кульчий покинул "Динамо-2" по окончании контракта (рас.) Праверана 2023-06-22 г.
- ^ «Муром» объявил о назначении Александра Кульчия на пост главного тренера. Championat.com