Абмеркаваньне шаблёну:Ці ведаеце вы/Архіў 10
Архівы |
---|
|
Дапаможныя сродкі |
---|
|
Артыкулы, напісаныя 1 лістапада — 31 сьнежня
рэдагаваць- які беларускі блогер рамантаваў па адной яміне на дзень на разьбітых рудабельскіх дарогах у смокінгу і пры гальштуку дзеля агітацыі за сваю кандыдатуру на выбарах 2018 году ў мясцовыя саветы?
- які ўкраінскі футбольны клюб ледзь ня выйграў Эўракубак, але разам з тым ніколі ня быў Чэмпіёнам Украіны?
- што самая вялікая істота зь сямейства каціных вымерла каля 10 тысячаў гадоў назад у Амэрыцы? (на выяве)
- якія эўрапейскія краіны ваявалі між сабою за 6000 срэбных марак?
- чым закончылася спроба стварыць Украінскую незалежную дзяржаву ў 1941 годзе?
- якая эўрапейская краіна ў 1999 годзе зазнала бамбаваньні сіламі НАТО ў хадзе вайсковае апэрацыі «Хаўрусная сіла»?
- што ўдзельнік беларускага антыкамуністычнага падпольнага вучнёўскага руху быў арыштаваны падчас навучаньня ў 9-ай клясе школы й асуджаны на 10 гадоў зьняволеньня?
- што пачынальнік постмадэрнізму ў расейскай літаратуры па нацыянальнасьці быў чаркесам?
- якая прылада была першай вынайдзенай чалавекам дзеля вымярэньня вагі прадметаў?
Артыкулы, напісаныя 1—31 кастрычніка
рэдагаваць- якая Алімпіяда адбудзецца ў Беларусі ў 2022 годзе?
- што адбывалася да вайны ў будынку менскай Харальнай сынагогі?
- што першая чэмпіёнка сьвету па шахматах загінула непераможанай ад нямецкага бамбаваньня Лёндану ў часе Другой сусьветнай вайны?
- якім чынам здабывалася вада для палацу Сьвятаполк-Чацьвярцінскіх у Жалудку?
- як беларусы паставіліся да рашэньня Сусьветнага патрыярха Канстантынопалю надаць томас аб аўтакефаліі Ўкраінскай праваслаўнай царкве?
- што найстарэйшы тэатральны фэстываль Беларусі заснаваны ў белавескім мястэчку?
- хто патрапіў пад рэпрэсіі ў марыянэткавай дзяржаве харватаў?
- хто выяўлены на гербе Жыровічаў? (на выяве)
- якая арганізацыя дапамагае працягнуць жыцьцё хворым на імунадэфіцыт у Беларусі?
Артыкулы, напісаныя 1—30 верасьня
рэдагаваць- у якім адзіным на сьвеце будынку (на выяве) месьцяцца ўсе тры галіны ўлады?
- якога беларускага палітыка арыштавалі ў васьмігадовым веку па даносе за «зрыў патрыятычнага спэктаклю» ў разанскім тэатры?
- дзе ў 1965 годзе быў усталяваны першы на тэрыторыі СССР помнік загінулым жаўнерам Першай сусьветнай вайны?
- хто ў Беларусі кіраваў праектам па перакладзе і выданьні асобнай кнігай «Правілаў дарожнага руху» на беларускай мове?
- як вырашаўся лёс Падкарпацкай Русі ў пасьляваеннай Украіне?
- пасьля якіх падзеяў Васіль Быкаў заявіў, што краінай «кіруе прэзыдэнцкая хунта»?
- які цудадзейны абраз мае ажно чатыры вэрсіі зьяўленьня? (на выяве)
- у якіх алімпіядах бяруць удзел і перамагаюць прадстаўнікі двух беларускіх ВНУ?
- зь якой мэтай у беларускай вёсцы гадуюць трансгенных козаў?
- што Напалеон пачаў вайну з Гішпаніяй і Расеяй з-за Вялікабрытаніі?
Артыкулы, напісаныя 1—31 жніўня
рэдагаваць- які міністар прамысловасьці спрачаўся з Лукашэнкам, прыводзячы ў прыклад пасьляваенную Аўстрыю, якая, ня маючы энэргетычных рэсурсаў, аднавіла моцную эканоміку?
- які наваствораны інстытут у 1929 годзе ўзначаліў Сьцяпан Некрашэвіч?
- што імем экс-галоўнага рэдактара штотыднёвіка «Наша слова» названая вуліца ў вёсцы Асінаўка?
- як брытанцы абаранялі ад Асманскай імпэрыі Суэцкі канал ў Першую сусьветную вайну?
- якое міжнароднае каманднае спаборніцтва ў мужчынскім тэнісе ладзіцца штогод з 1900 году?
- у якую вёску каля Ляхавічаў прыяжджаў адпачываць нобэлеўскі ляўрэат у галіне літаратуры Ўладзіслаў Рэймант (на выяве), а таксама Эліза Ажэшка?
- на выданьне якой газэты даў выключны прывілей кароль Аўгуст ІІ Моцны 7 верасьня 1729 году ў Горадні?
- каля якой вёскі ў ноч з 23 на 24 чэрвеня 1941 году супрацоўнікі НКУС зьвязалі паміж сабою калючым дротам 53 вязьняў зь пінскай турмы і закапалі жыўцом?
Артыкулы, напісаныя 1—31 ліпеня
рэдагаваць- які беларускі дзеяч эміграцыі правёў за свой кошт лінію электраперадач на аддалены хутар ля Лунінца, хаця марыў пра бізнэс у Беларусі?
- калі ў Беларусі пачаліся выпрабаваньні трансгенных гатункаў бульбы?
- якая распаўсюджаная ў Беларусі расьліна выкарыстоўваецца для фарбаваньня тканін і ў лікёра-гарэлачнай прамысловасьці?
- што ў Львове існуе меская гаворка?
- калі да межаў Беларусі дасягнула Другая сусьветная вайна?
- які жыдоўскі празаік перакладаўся часьцей за ўсё на беларускую мову ў апошнія гады?
- што ўпершыню выявілі вакол некалькіх маладых зорак нашай Галяктыкі ў 1984 годзе?
- калі і дзе была збудаваная першая драўляная кірха Санкт-Пецярбургу?
Артыкулы, напісаныя 1—30 чэрвеня
рэдагаваць- хто зь дзеячоў беларускай эміграцыі ў Аўстраліі меў сталыя дачыненьні з прэзыдэнтамі і прэм’ер-міністрамі Аўстраліі, Паўднёвага Віетнаму, Карэі, Філіпінаў, Вялікай Брытаніі і ангельскай каралевай Элізабэтай ІІ?
- якая баўгарская прыродаахоўная зона створана з мэтай захаваньня ўнікальнай сваімі маштабамі міграцыі травяной жабы?
- з дапамогай чаго ў 1946 годзе КДБ СССР плянаваў ліквідаваць Украінскую грэка-каталіцкую царкву?
- што за маёнтак Яленскіх (на выяве), канфіскаваны пасьля паўстаньня 1863—1864 гадоў і выстаўлены на аўкцыён, адмовілася купляць мясцовая шляхта, каб яго мог ізноў прыдбаць сын паўстанца?
- у якім беларускім нацыянальным парку месьціцца «Герадотава мора»?
- у якой зь бітваў гетман ВКЛ Канстантын Астроскі атрымаў бліскучую перамогу і спыніў апошні вялікі наезд татараў на Літву?
- як цяпер называецца дзяржаўны страхавы фонд Беларусі, заснаваны ў сьнежні 1991 году пад назвай Пэнсійны фонд Рэспублікі Беларусь?
- што за дарога злучае Івацэвічы і граніцу Расейскай Фэдэрацыі?
Артыкулы, напісаныя 16—31 траўня
рэдагаваць- што на гомельскім тэлеканале здымаюць віктарыну, прысьвечаную беларускай мове і культуры?
- якая жанчына стала першым прафэсарам філязофіі ў Эўропе?
- у будаўніцтве якога каналу пасьля вайны прымалі ўдзел ваеннапалонныя немцы?
- які помнік знаходзіцца ля праваслаўнай царквы Сьвятога Духа ў Беластоку?
- як у Менску быў арганізаваны антыфашысткі супраціў у 1941—1944 гг?
- што за горад (на выяве) быў заснаваны ў 1926 годзе 13 сем’ямі ўльтраартадаксальных жыдоў?
- які раман грэцкага пісьменьніка Іліяса Вэнэзіса прысьвечаны генацыду грэкаў, што туркі зладзілі падчас Першай сусьветнай вайны?
- калі беларусы ўпершыню патрапілі ў Казахстан, і колькі іх цяпер жыве там?
Артыкулы, напісаныя 4—11 сакавіка
рэдагаваць- чаму 100 гадоў таму беларусы зьяжджалі на ўсход, а цяпер гэтыя людзі прыяжджаюць у Беларусь?
- які гістарычны помнік збудаваў у Беларусі Ламаносаў?
- якой праблеме не дала рады «Вялікая сямёрка», утварыўшы «новы Венскі кангрэс»? (на выяве)
- што дасьледнік беларускіх мхоў быў сузаснавальнікам першай беларускай правай партыі?
- якое «прымушэньне да міру» нямецкі генэрал назваў «самай недарэчнай вайной на сваім веку»?
- што «Герастрата беларускай культуры» не падтрымалі ў ягонай дзейнасьці нават бацька і брат?
- дзякуючы каму ўдзельнік антысавецкай барацьбы здолеў пазьбегнуць сумнага лёсу бацькі?
- што старшыня Менскага Савету рабочых і салдацкіх дэпутатаў заклаў пачаткі сталінскіх рэпрэсіяў, ад якіх сам і загінуў?
Артыкулы, напісаныя 25 лютага — 3 сакавіка
рэдагаваць- што ўстаўных граматаў БНР было болей за тры?
- якая зь беларускіх радаў стаяла на палянафільскіх пазыцыях?
- хто стаў першым удзельнікам Слуцкага паўстаньня, які загінуў за БНР?
- што ўдзельнікі збройнага змаганьня за дзяржаўную незалежнасьць Беларускай Рэспублікі атрымлівалі ўзнагароды з Пагоняй?
- што паводле пляну дэпутата расейскай Дзярждумы да Польшчы мусіла адысьці ня толькі Заходняя Беларусь, але й уся астатняя тэрыторыя амаль да Віцебску і Гомлю?
- якое ізраільскае вынаходніцтва носіць імя гары, дзе адбылося перамяненьне Хрыстовае?
- што дзякуючы дзяржаўнай рэгістрацыі гэтае беларускае таварыства мела магчымасьць легальна займацца пазастатутнай культурна-асьветніцкай дзейнасьцю?
- што аўтар першых беларускіх марак (на выяве) пазьней распрацаваў дызайн герба Латвіі?
Артыкулы, напісаныя 1—28 лютага
рэдагаваць- якое прыказаньне найгалоўнейшае для хрысьціянаў?
- чаму ніводная з падзеяў сёлетніх Алімпійскіх гульняў не праходзіла ў сталіцы Алімпіяды (на выяве)?
- хто здолеў збудаваць у Індыйскім акіяне палац вышынёй 13 кілямэтраў?
- чаму максымальная вага пасылкі поштай ЗША складае 200 фунтаў (каля 91 кг)?
- што адзін зь першых прататыпаў кампутараў быў зроблены ў Нясьвіжы яшчэ ў XVIII стагодзьдзі?
- што менавіта на гэтым альбоме гурта Scooter можна пачуць ня толькі кавэр на адну народную габрэйскую песьню, але й першую ў сьвеце электронную кавэр-вэрсію рок-песьні?
Артыкулы, напісаныя 1—31 студзеня
рэдагаваць- у якіх краінах жывуць у наш час прадстаўнікі гэтага індзейскага племені?
- дзе знаходзіцца геаграфічны цэнтар Швэцыі?
- колькі адсоткаў пазычаньняў зь іншых моваў прысутнічала ў гэтай мове?
- якое лічбавае значэньне мае гэты знак?
- які з твораў Уладзіслава Рэйманта можна было пачытаць у беларускім перакладзе ў гэтай газэце?
- якой гістарычнай эпосе прысьвечана рэстарацыя, адкрытая гэтым эўрадэнс-музыкам (на выяве)?
- аматарам якога віду спорту зьяўляецца адзін зь піянэраў электроннай музыкі?
- што беларускі гандбаліст стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Эўропы нават у адсутнасьць на ім беларускай зборнай?