Герб Жыровічаў

герб

Герб Жыро́вічаў — герб мястэчка Жыровічы Слонімскага раёну. Герб зацьверджаны Ўказам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 ліпеня 2014 г. № 373.

Герб Жыровічаў
Сучасны герб
Сучасны герб
гістарычны герб
гістарычны герб
Апісаньне
Першыя згадкі 1652
Зацьверджаны 24 ліпеня 2014

Гісторыя рэдагаваць

Жыровічы атрымалі ў 1652 годзе Магдэбурскае права ад караля і вялікага князя Яна Казімера. Неўзабаве яны сталі буйным гандлёвым цэнтрам, які карыстаўся ўласным гербам: «у блакітным полі выява двух мужчынскіх постацей — правая стаіць на каленях, левая трымае ў працягнутых руках кнігу»[1]

Верагодна, што на гербе намаляваны Ян Мялешка і Сьв. Язафат Кунцэвіч. Шляхціц Рыгор Трызна, маршалак слонімскі, пазнаёміў ігумена Быценскага манастыра Язафата Кунцэвіча з сваім праваслаўным суседам Янам Мялешкам, смаленскім кашталянам. Пад уплывам ераманаха Язафата Ян Мялешка прыняў Унію і падараваў манахам Жыровічы, дзе была царква з цудатворнай іконай Багародзіцы. Шляхціц Ян Мялешка разам з жонкай Ганнай з Фурсаў збудавалі ў Жыровічах кляштар і 29 кастрычніка 1613 годзе ўрачыста ўвялі туды Язафата Кунцэвіча зь яго манахамі. Язафат Кунцэвіч стаў першым ігуменам Жыровіцкага манастыра.

Апісаньне рэдагаваць

Сучасны герб Жыровічаў уяўляе сабой барочны шчыт, у блакітным полі якога намаляваны дзьве мужчынскія фігуры: правая ў белым адзеньні, укленчаная, левая (Язафат Кунцэвіч[2]) у чорным адзеньні зь німбам над галавой, якая трымае ў працягнутых руках кнігу. У ніжняй частцы герба намаляваны залаты меч.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Жыровічы // Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998.
  2. ^ Сьвятыя вярнуліся на гербы Жыровічаў і Адэльска(недаступная спасылка)

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць