Our Happy Hardcore (з анг. «наш гэпі-гардкор») — другі студыйны альбом нямецкага гурту Scooter, які выйшаў 28 сакавіка 1996 году. Заняў 17-е месца ў нямецкім чарце продажу альбомаў.

Our Happy Hardcore
Альбом Scooter
Выдадзены 28 сакавіка 1996
Жанр тэхна · транс · гэпі-гардкор
Працягласьць 45:02
Выдавец Edel Music
Прадусар Эйч Пі Бакстэр, Рык Джэй Джордан, Фэрыс Бюлер, Енс Тэле
Храналёгія Scooter
…and the Beat Goes On!
(1995)
Our Happy Hardcore
(1996)
Wicked!
(1996)

Музыка рэдагаваць

Кампазыцыя «Last Minute» зьяўляецца гэпі-гардкорнай вэрсіяй габрэйскай народнай песьні Хава Нагіла. «Rebel Yell» — кавэр-вэрсія аднайменнага гіту Білі Айдэла, выйшаўшага ў 1984 годзе (Scooter сталі першымі ў гісторыі прадстаўнікамі электроннай танцавальнай музыкі, якія зрабілі кавэр на рок-песьню). Кампазыцыя «Stuttgart» зьяўляецца чыста інструмэнтальнай, бяз голасу Эйч Пі Бакстэра. У «Back in the U. K.» выкарыстана галоўная тэма з сэрыялу Міс Марпл.

Сьпіс кампазыцыяў рэдагаваць

  1. Let Me Be Your Valentine (5:43)
  2. Stuttgart (4:53)
  3. Rebel Yell (3:58)
  4. Last Minute (2:58)
  5. Our Happy Hardcore (5:26)
  6. Experience (4:56)
  7. This Is A Monstertune (4:23)
  8. Back In The U. K. (3:26)
  9. Hysteria (5:18)
  10. Crank It Up (4:09)

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць