Уладзімер Куранкоў
Уладзі́мер Іва́навіч Куранкоў (1953, Баранавічы, Берасьцейская вобласьць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, першы міністар прамысловасьці Рэспублікі Беларусь (1994—1996). Адзін з самых аўтарытэтных і ўплывовых чыноўнікаў першых гадоў незалежнасьці Беларусі.
Уладзімер Куранкоў | |
Міністар прамысловасьці Рэспублікі Беларусі | |
---|---|
22 верасьня 1994 — 23 студзеня 1996 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Міхаіл Чыгір |
Папярэднік: | — |
Наступнік: | Анатоль Харлап |
Кіраўнік Дзяржаўнага камітэту па прамысловасьці і міжгаліновых вытворчасьцях | |
1991 — 22 верасьня 1994 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
1953 (71 год) Баранавічы |
Адукацыя: |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьУ 1975 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут. Пасьля гэтага працаваў на Менскім аўтамабільным заводзе, прайшоў там шлях ад шараговага інжынэра да намесьніка Генэральнага дырэктара па эканоміцы.
У 1991 быў прызначаны кіраўніком Дзяржаўнага камітэту па прамысловасьці і міжгаліновых вытворчасьцях, які пасьля быў ператвораны ў Міністэрства прамысловасьці.
22 верасьня 1994 году ўказам прэзыдэнта № 117 быў прызначаны Міністрам прамысловасьці Рэспублікі Беларусь.
Лічыў, што Беларусь, пры ўмове рынкавага рэфармаваньня эканомікі, здольная самастойна забясьпечыць сябе пакупных рэсурсамі. Ён даказваў, што большасьць эканомік сьвету пасьпяхова функцыянуюць ва ўмовах рэсурснага дэфіцыту, і гэта стымулюе іх эфэктыўнае выкарыстаньне. Пры гэтым ён спасылаўся на прыклад Аўстрыі, якая пасьля спыненьня савецкай акупацыі ў 1955 годзе, тэрмінова «разваліла» навязаны ёй дзяржаўны сацыялізм і пасьпяхова наладзіла сацыяльную рынкавую гаспадарку ў краіне. Па структуры прамысловасьці, аўстрыйская эканоміка нагадвала беларускае народную гаспадарку пачатку 90-х гадоў, і, як Беларусь, Аўстрыя ня мела ні руд, ні вугалю, ні нафты, ні газу. Перавагай Аўстрыі былі кваліфікаваныя работнікі, добра матываваныя да працы, як і першыя постсавецкія беларусы[1].
Заяўляў, што адносіны з расейцамі, якімі б цеснымі яны ні былі, павінны абмяжоўвацца ўзаемавыгадным супрацоўніцтвам[1]. Аднак кіраўніцтва Беларусі лічыла інакш.
23 студзеня 1996 году ўказам прэзыдэнта «за неналежнае кіраўніцтва галіной, якое выказалася ў непрыняцьці неабходных мер па пераадоленьні спаду вытворчасьці ў прамысловасьці» вызвалены ад пасады міністра прамысловасьці Беларусі.
Апальны міністар таксама дэманстратыўна сышоў у прыватны бізнэс, зарэгістраваўшы ў Расеі фірму «Нацыянальны прамысловы капітал», і заняўся прасоўваньнем беларускай аўтамабільнай тэхнікі на зьнешніх рынках[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Два послания. Одно прошлому, второе – будущему, БелРынок, 30.05.2017
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|