Вулька Гарадзішчанская

вёска ў Пінскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі

Ву́лька Гарадзі́шчанская[1]вёска ў Пінскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавету.

Вулька Гарадзішчанская
трансьліт. Vuĺka Haradziščanskaja
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Пінскі
Сельсавет: Гарадзішчанскі
Насельніцтва: 273 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 165
Паштовы індэкс: 225731
СААТА: 1254825011
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°12′11″ пн. ш. 26°13′52″ у. д. / 52.20306° пн. ш. 26.23111° у. д. / 52.20306; 26.23111Каардынаты: 52°12′11″ пн. ш. 26°13′52″ у. д. / 52.20306° пн. ш. 26.23111° у. д. / 52.20306; 26.23111
Вулька Гарадзішчанская на мапе Беларусі ±
Вулька Гарадзішчанская
Вулька Гарадзішчанская
Вулька Гарадзішчанская
Вулька Гарадзішчанская
Вулька Гарадзішчанская
Вулька Гарадзішчанская

Гісторыя

рэдагаваць

З 1667 году вёска адносілася да Гарадзішчанскага бэнэдыктынскага кляштара.

У канцы XIX стагодзьдзя пражывала 160 чалавек, пераважна шляхецкага паходжаньня. На паўночным усходзе ад паселішча ў лесе знаходзілася капліца, у вёсцы — царква (не захаваліся).

Прыблізна ў ноч з 23 на 24 чэрвеня 1941 году за 2—3 кілямэтры ад вёскі, у лесе, супрацоўнікі НКУС зьвязалі паміж сабою калючым дротам 53 вязьні[a] зь пінскай турмы і закапалі жыўцом. Трагедыю на ўласныя вочы пабачыў вясковец, які па прыходзе нацыстаў распавёў ім пра тое, што бачыў у лесе[2][3]. 12 ліпеня 1941 году пры прысутнасьці лекараў, мясцовых жыхароў і немцаў прайшла эксгумацыя. Словы вяскоўца аказаліся праўдаю. 2 лістапада 1991 году тут быў усталяваны крыж.

Да Другой сусьветнай вайны ў вёсцы было 202 двары і 731 жыхар. У чэрвені 1943 году фашысты зьнішчылі 174 двары, расстралялі 275 чалавек.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 2009 год — 273 чалавекі
  • 1999 год — 356 чалавек
  • 1998 год — 337 чалавек, 163 гаспадаркі

Інфармацыя для турыстаў

рэдагаваць
  • Крыж з надпісам «Ахвярам сталінізму. Чэрвень 1941 года» на магіле ахвяр рэпрэсіяў
  • Помнік ахвярам фашызму
  • Помнік археалёгіі — селішча 4—3 тысячагодзьдзяў да н. э.
  • Васіль Амяльковіч (1966—1987) — загінуў падчас службы ў савецкім войску ў Аўганістане. Пахаваны на вясковых могілках[4].
  1. ^ Алексы Дуброўскі думае, што від бялізны забітых даводзіць, што гэта былі польскія вайскоўцы. Niewypłakane łzy, ECHA POLESIA 3(27)2010, s. 64
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 228
  2. ^ Рэпрэсаваны Пінск. З гісторыі 1939—1941 гадоў, Радыё Рацыя, 1-10-2017
  3. ^ У Пінску ўшанавалі памяць ахвяраў бальшавізму і нацызму, Радыё Рацыя, 2017
  4. ^ Амяльковіч Васіль Аляксеевіч