Народ (1927)
«Народ» — газэта, орган Беларускай сялянскай партыі. Выдавалася з 18 жніўня 1927 да ліпеня 1929 у Вільні на беларускай мове. Рэдактар М. Станкевіч, з № 3 — Б. Станкевіч.
Народ | |
Тып | газэта |
---|---|
Заснаваная | 18 жніўня 1927 |
Закрытая | ліпень 1929 |
Палітыка | Беларуская сялянская партыя |
Мова | беларуская |
Штаб-кватэра | Вільня |
Адлюстроўвала палітычную пазыцыю правацэнтрызм групоўкі ў беларускім нацыянальна-вызваленчым руху Заходняй Беларусі. Апублікавала шэраг артыкулаў па праблемах беларускага вызваленчага руху («Не дадзімся зьбіць з Беларускай дарогі» М. Пронскага, «Беларускі рух і бальшавікі», «Дзе выхад?» і інш.). Надрукавала выступ ў сэйме дэпутата ад Наваградзкай акругі Янкі Станкевіча, крытычны артыкул «Польскае вучыцельства ў Заходняй Беларусі», нататкі пра Паўночны кірмаш і мастацкую выстаўку ў Вільні, рэцэнзію на падручнік Станіслава Любіч-Маеўскага, ліст Аляксандра Каўша. Друкавала паэму «Новая зямля» Якуба Коласа, у беларускім перакладзе аповесьць «Абарона зямлі» Уладзіслава Рэйманта.
Выйшла 25 нумароў.
Літаратура
рэдагавацьБеларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — ISBN 985-11-0188-5