E-Type
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Эрыксан.
Ма́ртын Э́рыксан (поўнае імя: Бу Мартын Эрык Эрыксан, па-швэдзку: Bo Martin Erik Erikson), больш вядомы пад сцэнічным псэўданімам E-Type[1] (вымаўляецца І-Тайп) — швэдзкі музы́ка ў стылі эўрадэнс. Сын швэдзкага пісьменьніка і былога журналіста й тэлевядоўцы Бу Г. Эрыксана.
E-Type | |
Бу Мартын Эрык Эрыксан | |
E-Type на канцэрце ў Гётэборгу ў 2008 г. | |
Дата нараджэньня | 27 жніўня 1965 |
---|---|
Месца нараджэньня | Упсала, Швэцыя |
Грамадзянства | Швэцыя |
Прафэсія | сьпявак, пісьменьнік |
Сябра ў | Dampf[d] |
Жанры | эўрадэнс, рок-музыка |
Інструмэнты | голас[d] |
Псэўданімы | E-Type |
Лэйблы | Universal Music |
Бацька | Bo G. Erikson[d] |
Сайт | e-type.se |
Псэўданім E-Type Мартын узяў выпадкова: калі ён разам зь Юганам Рэнкам (вядомым як Stakka Bo) накіроўваўся ў гуказапісвальную студыю, іх спыніла паліцыя, а побач якраз праехаў Jaguar E-type, і Мартын назваў сябе ў гонар аўтамабілю[2].
E-Type вядомы сваімі фэерычнымі шоў з выкарыстаньнем вялікай колькасьці піратэхнікі, дыму й канфэці.
Музычная кар’ера
рэдагавацьМузычную кар’еру Мартын Эрыксан пачынаў барабаншчыкам у гард-рокавым гурце Maninnya Blade, які распаўся ў 1988 г. Некалькі ягоных ўдзельнікаў, у т.л. Мартын Эрыксан, заснавалі тады трэш-мэтал-гурт Hexenhaus. У 1991 г. Мартын пазнаёміўся з артыстам Stakka Bo і пачаў цікавіцца танцавальнай музыкай. Яны пачалі супрацоўнічаць і разам выпусьцілі некалькі сынглаў, але ў 1993 годзе дуэт распаўся. У сярэдзіне таго ж году выйшаў першы сольны сынгл Мартына Эрыксана — «I'm Falling», які, аднак, ня меў будзь-то якога посьпеху.
У 1994 г. E-Type знаёміцца з Нанай Гэдын. Разам яны запісалі песьню Set The World On Fire, спрадусаваную Дэнізам Попам і Максам Мартынам, якая ўзьляцела ў швэдзкіх чартах на першае месца. Затым выйшаў ня менш пасьпяховы сынгл This Is The Way, а ў лістападзе 1994 — альбом Made in Sweden.
У 1996 г. выйшаў другі альбом — The Explorer, які ўжо ня быў у стылі эўрадэнс, але меў болей поп- і рок- гучаньня. У трэцім альбоме — Last Man Standing, які выйшаў у 1998 г., зноў адбылося вяртаньне да эўрадэнсу. У 2000 г. E-Type запісвае Campione 2000 — афіцыйны гімн Чэмпіянату Эўропы па футболе, які стаў гітом у большасьці краінаў Эўропы.
У лістападзе 2001 г. выйшаў альбом Euro IV Ever. У пачатку 2003 г. прайшоў Eurometal tour, падчас якога E-Type выконваў шэраг сваіх гітоў у гард-рок-апрацоўцы. У 2004 г. сьпявак удзельнічаў у музычным конкурсе Melodifestivalen — швэдзкім нацыянальным адборачным конкурсе да Эўрабачаньня і заняў зь песьняй Paradise пятае месца. Неўзабаве выйшаў альбом Loud Pipes Save Lives.
Пасьля некаторага зацішша, у 2007 г. выйшаў сынгл True Believer, а 31 кастрычніка таго ж году — альбом Eurotopia. У 2008 г. E-Type зноў удзельнічае ў Melodifestivalen (разам з The Poodles), але яны нават не прайшлі ў фінал. У студзені 2011 г. выйшаў сынгл Back 2 Life.
Іншыя заняткі
рэдагавацьУ студзені 2007 году E-Type быў абраны ў Раду па захаваньні прыгажосьці Стакгольму, але ўжо ў кастрычніку пакінуў яе, паколькі яму бракавала часу.
E-Type вельмі цікавіцца гісторыяй, асабліва эпохай вікінгаў: ён зьяўляецца сябрам аднаго з таварыстваў вікінгаў і нават напісаў мастацкі твор, прысьвечаны той эпосе — кнігу Свэакампэн (па-швэдзку: Sveakampen), а ў лістападзе 2011 г. адкрыў у Старым горадзе Стакгольму рэстарацыю ў стылі эпохі вікінгаў Aifur.
E-Type зьяўляецца ганаровым сябрам хакейнага клюбу Люлеа (пад нумарам 4).
Дыскаграфія
рэдагавацьАльбомы
рэдагаваць- 1994 — Made in Sweden
- 1996 — The Explorer
- 1998 — Last Man Standing
- 2001 — Euro IV Ever
- 2004 — Loud Pipes Save Lives
- 2007 — Eurotopia
Сынглы
рэдагаваць- 1991 — We Got The Atmosphere (разам з Stakka Bo)
- 1992 — Numania 1 (разам з Stakka Bo)
- 1992 — Obey (разам з Stakka Bo)
- 1992 — The Dream (разам з Stakka Bo)
- 1993 — I'm Falling
- 1994 — Set The World On Fire
- 1994 — This Is The Way
- 1995 — So Dem A Com
- 1995 — Do You Always? (Have To Be Alone)
- 1995 — Russian Lullaby
- 1996 — Megamix
- 1996 — Free Like A Flying Demon
- 1996 — Calling Your Name
- 1997 — Back In The Loop
- 1997 — I Just Wanna Be With You
- 1997 — You Will Always Be A Part Of Me
- 1998 — Angels Crying
- 1998 — Here I Go Again
- 1999 — Princess Of Egypt
- 1999 — Hold Your Horses
- 2000 — Campione 2000
- 2000 — Es Ist Nie Vorbei (разам з Blümchen)
- 2001 — Life (feat. Na Na)
- 2002 — Africa (feat. Na Na)
- 2002 — Banca Banca
- 2004 — Paradise (feat. Na Na)
- 2004 — Olympia (толькі ў Швэцыі)
- 2004 — Camilla (толькі за межамі Швэцыі)
- 2004 — The Predator / Far Up In The Air (feat. Na Na)
- 2007 — True Believer
- 2007 — Eurofighter
- 2007 — Ding Ding Song
- 2008 — Line of Fire (разам з The Poodles)
- 2008 — The Tide
- 2011 — Back 2 Life
- 2011 — Sommaren Är Kort — (кавэр-вэрсія песьні Тумаса Ледына "Sommaren Är Kort")
Крыніцы
рэдагаваць- ^ E-type.se.
- ^ ”Gud visade mig vad jag skulle heta”. aftonbladet.se (швэд.)