Закарпацкая Ўкраіна (1944—1946)

Закарпа́цкая Ўкраі́на (па-ўкраінску: Закарпатська Україна) — часовае напоўдзяржаўнае ўтварэньне, створанае ў лістападзе 1944 року на тэрыторыі Закарпацьця пры судзеі савецкае вайсковае адміністрацыі пасьля выгнаньня нямецкіх ды вугорскіх акупацыйных войскаў. Спачатку яно фармальна было ў складзе Чэхаславаччыны, а ў 1945 край паводле мірнае дамовы між ЧСР й СССР стала часткаю Савецкае Ўкраіны. Аснову палітычнага ладу Закарпацкае Ўкраіны складалі народныя камітэты, аднак іх фармаваньне адбывалася пад кантролем прадстаўнікоў савецкага камандаваньня, таму яны мелі ролю пераважна орґанаў мясцовага самакіраваньня[2].

Закарпацкая Ўкраіна
Закарпатська Україна

1944—1946
Сьцяг Закарпацкае Ўкраіны
Сьцяг
Месцазнаходжаньне Закарпацкае Ўкраіны

Закарпацкая Ўкраіна на мапе. Штрыхамі паказана пашырэньне тэрыторыі Ўкраіны 1945 року пасьля подпісу дамовы з Чэхаславаччынаю[1]

Сталіца Ужгарад
Форма кіраваньня
Старшыня Народнае Рады

Іван Тураніца
Гісторыя
 • Выгнаньне акупантаў
 • Стварэньне Закарпацкае вобласьці УССР

кастрычнік
студзень
Цяпер зьяўляецца часткай Сьцяг Украіны Украіна
Сьцяг Славаччыны Славаччына (Лекараўцэ)

Гісторыя

рэдагаваць
 
Мукачаўскі кінатэатар «Скала» на галоўным пляцы места, які за два рокі будзе пераклічаны на «Перемога» і дзе будзе ўхвалены лёсавызначальны маніфэст.

28 кастрычніка 1944 року Чырвоная армія ў ходзе Ўсходне-Карпацкае наступальнае апэрацыі сіламі 4-га Ўкраінскага фронту — 18 арміі ды 17-га ґвардзейскага корпусу — авалодала ўсёю тэрыторыяю Падкарпацкае Русі. Падчас наступу савецкім войскам прыйшлося пераадолець добра абсталяваную вугорскую сыстэму абароны («Лінія Арпада»).

Пасьля выгнаньня нямецкіх акупантаў ды іхніх вугорскіх хаўрусьнікаў савецкая вайсковая адміністрацыя не ўзнавіла дзейнасьць даваеннае чэхаславацкае ўлады, спасылаючыся на тое, што Закарпацьце заставалася прыфрантавою зонаю. 26 лістапада 1944 у Мукачаве ў прысутнасьці прадстаўнікоў палітычных орґанаў СССР адбыўся Першы зьезд народных камітэтаў Закарпацкае Ўкраіны, які ўхваліў падрыхтаваны ў Маскве Маніфэст пра аб’яднаньне Закарпацьця з Савецкаю Ўкраінаю і абраў найвышэйшы орґан улады — Народную раду Закарпацкае Ўкраіны. Хоць яго ўдзельнікамі былі 663 дэлеґаты: 178 працоўнікаў, 258 вяскоўцаў, 172 прадстаўнікаў інтэліґенцыі, 55 гандляроў і рамесьнікаў, на ім колькасна пераважалі камуністы. НРЗУ ўзначаліў Іван Тураніца, а яго намесьнікамі сталі Пятро Лінтур і Пятро Сава. Зьезд паставіў перад НРЗУ заданьне ісьніць кіраваньне палітычна-гаспадарскім жыцьцём краю ды рэалізаваць волю насельніцтва рэґіёну на ўзьяднаньне з УССР.

На другі дзень пасьля зьезду НРЗУ стварыла ўрад у складзе прэзыдыюму ды ўпаўнаважаных. 5 сьнежня 1944 выдала дэкрэт «Пра спыненьне сувязяў з упаўнаважаным прадстаўніком ураду Чэхаславацкае Рэспублікі», а таксама ўхваліла рашэньне пра пераход правоў уласнасьці на дзяржаўнае майно ад Чэхаславацкае Рэспублікі і Вугорскага каралеўста да Закарпацкае Ўкраіны.

Згодна з дэкрэтам НРЗУ ад 8 студзеня 1945 уся паўната ўлады ў Закарпацьці належала народу, а народаўладзьдзе ажыцьцяўлялася праз вольна абраныя прадстаўнічыя орґаны — НРЗУ ў цэнтры ды народныя камітэты на месцах. Да кампэтэнцыі НРЗУ ўваходзіла шырокае кола пытаньняў: законатворчасьць, кіраўніцтва гаспадарчым, палітычным і культурным жыцьцём, працаю праваахоўных орґанаў краю. Старшыня НРЗУ прадстаўляў Закарпацкую Ўкраіну і НРЗУ на міжнародным узроўні, ажыцьцяўляў найвышэйшую выканаўча-распарадчую ўладу, склікаў і кіраваў паседжаньнямі НРЗУ, падпісваў яе пастановы, прызначаў па прадстаўленьні ўпаўнаважаных НРЗУ кіраўнікаў і служачых дзяржустаноў, сьцьвярджаў акруговых і мескіх судзьдзяў. 12 студзеня 1945 НРЗУ выдала дэкрэт пра гімн ды дзяржаўны сьцяг.

29 чэрвеня 1945 у Маскве была падпісаная Дамова між Саюзам Савецкіх Сацыялістычных Рэспублікаў і Чэхаславацкаю Рэспублікаю пра Закарпацкую Ўкраіну, згодна зь якім «Закарпацкая Ўкраіна (што носіць, паводле Чэхаславацкай Кастытуцыі, назву Падкарпацкая Русь), якая на падставе Дамовы ад 10 верасьня 1919 року, падпісанай у Сэн-Жэрмэн ан Дэ, увайшла як аўтаномная адзінка ў межы Чэхаславацкае Рэспублікі, ўзьядноўваюцца, у згодзе з жаданьнем, праяўленай насельніцтвам Закарпацкае Ўкраіны, і на падставе сяброўскае дамовы абодвух Высокіх Дамоўных Бакоў, з сваёю старажытнаю бацькаўшчынай — Украінаю й далучаецца да складу Ўкраінскае Савецкае Сацыялістычнае Рэспублікі». Варта адзначыць, што на цырымонію падпісаньня міждзяржаўнае дамовы прадстаўнікоў Закарпацкае Ўкраіну не запрасілі.

Загадам Прэзыдыюму Вярхоўнае Рады СССР ад 22 студзеня 1946 рэспубліка Закарпацкая Ўкраіна была зьліквідаваная ды ператвораная на вобласьць Украінскае ССР з цэнтрам ва Ўжгарадзе. Ніводзін прадстаўнік Закарпацкае Ўкраіны пры ўхваленьні гэтага рашэньня ў Маскве прысутным ня быў. 25 студзеня 1946 загадам Прэзыдыюму Вярхоўнае Рады УССР у Закарпацкай вобласьці была ўведзеная юрысдыкцыя УССР.

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Пра Закарпацкую Ўкраіну, с. 45
  2. ^ Асаблівасьці фармаваньня палітычнае эліты | заКарпація (укр.) Праверана 2017-06-19 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  • Маркусь В. Далучэньне Закарпацкае Ўкраіны да Савецкае Ўкраіны 1944—1945. К., 1992
  • Макара М. П. Закарпацкая Ўкраіна: шлях да ўзьяднаньня, досьвед розьвітку (кастрычнік 1944 — студзень 1946 рр.). Ужгарад, 1995.
  • Пра Закарпацкую Ўкраіну (зборнік матэрыялаў). Дзяржаўнае выдавецтва Ўкраіны. Кіеў, 1945.
  • Тронька П. ды інш. (рэд.). Гісторыя гарадоў і вёсак Украінскай ССР. Закарпацкая вобласьць. — К.: Галоўная рэдакцыя УРЭ АН УССР.