Е́ўна Я́кабсан — жыдоўскі гадзіньнікавы майстар, вынаходнік мэханічнай лічыльнай машыны, якая выконвала ўсе арытмэтычныя апэрацыі[1][2].

Еўна Якабсан
Jewna Jacobson
Занятак гадзіншчык

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Служыў гадзіншчыкам, мэханікам, імаверна, залатаром пры двары Міхаіла Казімера Радзівіла.

У канцы XIX стагодзьдзя ў касьцёле мястэчка Гнезна каля Познані знаходзіўся залаты кубак з выгравіраваным надпісам, дзе пазначана, што яго вырабіў у 1786 року Еў. Якабсан[3].

Вылічальная машына

рэдагаваць

У другой палове XVIII стагодзьдзя (дакладны час невядомы) ў Нясьвіжы стварыў мэханічную вылічальную 9-разрадную машыну, прататып арытмомэтру. Надпіс на машыне зроблены па-нямецку: «Erfunden und verfertigen von dem Hebreer Jewna Jacobson, Uhrmacher und Mechanicis in der Stadt Nieswiez in Lithauen, Gouvernement Minsk» (Вынайдзеная і вырабленая жыдом Еўнам Якабсанам, гадзіньнікавым майстрам і мэханікам у месьце Нясьвіжы ў Літве, Менскай губэрні)[1][3].

Машына ўяўляе сабой латунную пушку памерамі 34,2 × 21,8 × 3,4 см на 4-х точаных ножках дыямэтрам 1,6 і вышынёй 1 см. На багата арнамэнтаванай накрыўцы надпісы па-нямецку і па-польску: «Mechanische Rechnungs Maschine», «Machina Mechaniszna do Rachunku» (па-беларуску: мэханічная вылічальная машына). Яшчэ адзін надпіс: «Zu der Aufgabe des Addirens, Subtantirens, Multiplicirens, und Devidirens von den Nummer Eins bis zu Tausend Millionen und ubrig bleibt von der Division und das kann man hier in der Bruchen zertheilen» (бел. Дзеля задачаў складаньня, адніманьня, множаньня, дзяленьня ад аднаго да тысячы мільёнаў, і астачу ад дзяленьня тут можна пачленаваць на дробы)[1][3].

У 1812 року расейскія казакі атамана Платава разрабавалі нясьвіскую скарбніцу Радзівілаў, тады ж у Расею вывезьлі і лічыльную машыну Якабсана[4]. Цяпер машына знаходзіцца ў Музэі імя Ламаносава ў Санкт-Пецярбургу[1][5][6].

  1. ^ а б в г Счётная машина Якобсона (рас.) Всё о Hi-Tech Праверана 16 лютага 2018 г.
  2. ^ Механическая вычислительная машина Евно Якобсона (рас.) Экспозиции и коллекции. Музей антропологии и этнографии им. Петра Великого Российской Академии наук «Кунсткамера»Праверана 16 лютага 2018 г.
  3. ^ а б в Машина Якобсона (рас.) Экспозиции и коллекции. Музей антропологии и этнографии им. Петра Великого Российской Академии наук «Кунсткамера». Праверана 16 лютага 2018 г.
  4. ^ Трефилов, Сергей (16 лютага 2018) Башенные часы чистили водкой и оливой, а мастеров премировали сапогами (рас.). Комсомольская правдаПраверана 16 лютага 2018 г.
  5. ^ Вылічальная машына Тутэйшы дызайн. Беларускі саюз дызайнэраўПраверана 16 лютага 2018 г.
  6. ^ Механическая вычислительная машина Евно Якобсона

Літаратура

рэдагаваць
  • И. А. Апокин, Л. Е. Майстров. Развитие вычислительных машин. — М.: Наука, 1974. — 400 с.
  • Р. С. Гутер, Ю. Л. Полунов. От абака до компьютера. — издание второе, исправленное и дополненное. — М.: Знание, 1981. — 239 с. — (Жизнь замечательных идей).

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць