Вэрнал (Юта)
Вэрнал (па-ангельску: Vernal) — места на паўночным усходзе Юты (ЗША), цэнтар акругі Юінта. Знаходзіцца за 280 км на ўсход ад Солт-Лэйк-Сіці і за 32 км ад граніцы з Каларада[3]. Насельніцтва — 10 844 чалавекі (2014)[1].
Вэрнал | |
анг. Vernal | |
Усходняя ўскраіна Вэрналу | |
Дата заснаваньня: | 1876 |
Краіна: | ЗША |
Штат: | Юта |
Акруга: | Юінта |
Мэр: | Соня Нортан |
Плошча: | 11,9 км² |
Вышыня: | 1624 м н. у. м. |
Насельніцтва (2014) | |
колькасьць: | 10 844 чал.[1] |
шчыльнасьць: | 911,26 чал./км² |
Часавы пас: | UTC-7 |
летні час: | UTC-6 |
Тэлефонны код: | +1 435 |
Паштовыя індэксы: | 84078—84079 |
GNIS: | 1433885[2] |
Геаграфічныя каардынаты: | 40°27′16.9″ пн. ш. 109°32′9.6″ з. д. / 40.454694° пн. ш. 109.536° з. д.Каардынаты: 40°27′16.9″ пн. ш. 109°32′9.6″ з. д. / 40.454694° пн. ш. 109.536° з. д. |
Вэрнал | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |
vernalcity.org |
Мінуўшчына
рэдагавацьУ адрозьненьне ад іншых местаў у Юце, Вэрнал быў заснаваны не мармонамі. У 1861 року выведніцкая місія іхняга тагачаснага прэзыдэнта Брыгама Янга вярнулася зь Юінцкага басэйну з інфармацыяй, што мясьціна не прыдатная дзеля засяленьня. У гэты самы год прэзыдэнт Абрагам Лінкальн заклаў тут індзейскую рэзэрвацыю і прызначыў агента па стасунках зь імі[4]. Першая хаціна зьявілася тут у 1868 року, пасьля чаго пасяленцы сталі засяляцца ўздоўж ручаю Эшлі Крык. У 1879 мноства індзейцаў загінулі ад суровай зімы.
Геаграфія
рэдагавацьВэрнал ляжыць у басэйне Юінты, у даліне Эшлі, названай у гонар гандляра футрамі Ўільяма Генры Эшлі. На поўначы мяжуе зь Юінцкімі гарамі, на поўдні — са скаламі Бук, на ўсходзе — з Блакітнымі гарамі.
Плошча Вэрналу — 11,9 км².
Насельніцтва
рэдагавацьЭканоміка
рэдагавацьЭканоміка Вэрналу заснаваная на здабычы прыродных рэсурсаў: нафты, газу, фасфатаў ды юінтаіту. Дзякуючы гэтаму тут дзейнічаюць філіі такіх кампаніяў, як «Halliburton» ці «Schlumberger»[5].
Важную ролю ў эканоміцы места займае таксама турызм, дзякуючы зьвязанасьці Вэрналу зь Дзікім Захадам і вялікай колькасьцю дыназаўравых выкапняў[5].
Транспарт
рэдагавацьВэрнал разьмяшчаецца пры фэдэральнай магістралі №40.
Дзейнічае рэгіянальны аэрапорт.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьШтогод у ліпені ў Вэрнале ладзіцца дыназаўравае радэа.
На 3-й Заходняй Галоўнай вуліцы знаходзіцца будынак Банку Вэрналу, вядомы таксама як «Банк, адасланы поштай». Будынак паўстаў у 1916—1917 роках дзякуючы мясцоваму бізнэсоўцу Ўіяльму Колтгарпу. Каб даставіць цэглу для будаўніцтва банку з Солт-Лэйк-Сіці, прадпрымальнік пераслаў усе 80 000 цаглінаў поштаю пасылкамі па 22,6 кг (50 фунтаў)[6][7]. Пасылкі дастаўляліся чыгункай з Солт-Лэйк-Сіці ў Мэк, пасьля вузкакалейкай у Ўотсан, адкуль нарэшце ў Вэрнал грузавым транспартам. Працягласьць маршруту склала больш за 670 км[8], тым ня меней, гэткі спосаб транспартаваньня абышоўся для Колтгарпа найтаньней. Пасьля гэтага выпадку Пошта ЗША адразу ж зьмяніла правілы асблугоўваньня, абмежаваўшы ліміт ад аднаго адпраўніка ў дзень 200 фунтамі (91 кг). Цяпер у будынку дзейнічае філія банку «Zions».
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Annual Estimates of the Resident Population: April 1, 2010 to July 1, 2014 (анг.). United States Census Bureau. Праверана 2015-06-16 г.
- ^ US Board on Geographic Names (анг.). United States Geological Survey (2007-10-25). Праверана 2008-01-31 г.
- ^ Find a County. National Association of Counties. Праверана 2011-06-07 г. Архіўная копія ад May 31, 2011 г.
- ^ Vernal (анг.). Historytogo.utah.gov. Праверана 2012-11-09 г.
- ^ а б Vernal, Utah (анг.). CNNMoney (March 19, 2013). Праверана 2013-03-20 г.
- ^ Precious Packages—America's Parcel Post Service (анг.) Exhibits. National Postal Museum. Праверана 2013-03-20 г.
- ^ The Bank That Was Sent Through the Post Office from stampsofdistinction.com
- ^ National Postal Museum (анг.). SI.edu. Праверана 2012-11-09 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьВэрнал (Юта) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная бачына (анг.)