Прыказаньні любові

Прыказа́ньні любо́ві або найбо́льшыя прыказаньніновазапаветная назва двух прыказаньняў, працытаваных Ісусам у Мц. 22:35—40 і Мк. 12:28—34. Гэтыя прыказаньні ўяўляюць сабой парафразы вершаў Старога Запавету і зьяўляюцца істотным складнікам юдэйскай ды хрысьціянскай этыкі. Большасьць хрысьціянскіх дэнамінацыяў уважаюць гэтыя два прыказаньні ядром сваёй веры[1][2][3].

У Новым Запавеце

рэдагаваць

Дабравесьце паводле Мацьвея

рэдагаваць
  І адзін з іх, законьнік, спакушаючы Яго, спытаўся, кажучы: Вучыцель! якое найбольшае прыказаньне ў законе? Ісус сказаў яму: палюбі Госпада Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсею душою тваёю, і ўсім разуменьнем тваім. Гэта ёсьць першае і найбольшае прыказаньне. Другое-ж — падобнае яму: палюбі бліжняга твайго, як самога сябе. На гэтых двох прыказаньнях грунтуецца ўвесь закон і прарокі.  

Мц. 22:35—40

Дабравесьце паводле Марка

рэдагаваць

У дабравесьці паводле Марка дададзеная Шэма:

  І кніжнік адзін, падыйшоўшы і пачуўшы спрэчкі іх, бачучы, што добра ім адказаў, спытаўся ў Яго: якая першая з усіх запаведзяў? Ісус жа адказаў яму: першая з усіх запаведзяў: Слухай, Ізраіль! Госпад Бог наш ёсьць Госпад адзіны; і: любі Госпада Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсім розумам тваім, і ўсёю моцаю тваёю, — вось першая запаведзь. І другая падобная да яе: любі бліжняга твайго, як самога сябе. І нямашака іншага вялікшага прыказаньня  

Мк. 12:28—31

Дабравесьце паводле Лукаша

рэдагаваць
  І вось адзін законьнік устаў і, спакушаючы Яго, сказаў: Вучыцель! што мне рабіць, каб унасьледаваць жыцьцё вечнае? А Ён сказаў яму: у законе што напісана? як чытаеш? Ён сказаў у адказ: узьлюбі Госпада Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсёю моцаю тваёю, і ўсім разуменьнем тваім, і бліжняга твайго, як самога сябе. Ісус сказаў яму: справядліва ты адказаў; так рабі, і будзеш жыць.  

Лк. 10:25—28

У Старым Запавеце

рэдагаваць
  Слухай, Ізраіле: Гасподзь, Бог наш, Гасподзь адзіны ёсьць; і любі Госпада, Бога твайго, усім сэрцам тваім і ўсёю душою тваёю і ўсімі сіламі тваімі.  

ПЗ 6:4—5


  Не варагуй з братам тваім у сэрцы тваім; гавары шчыра зь блізкім тваім, інакш панясеш грэх за яго. Ня помсьці і ня май намыслу на сыноў народу твайго, любі блізкага твайго, як самога сябе. Я Гасподзь.  

СК 19:17—18

Палюбі бліжняга твайго, як самога сябе

рэдагаваць

Адказваючы на пытаньне пра найгалоўнейшае прыказаньне, Ісус у Новым Запавеце перафразоўвае Тору: «Любі Госпада, Бога твайго, усім сэрцам тваім і ўсёю душою тваёю і ўсімі сіламі тваімі»[4][5][6], пасьля чаго іншы верш: «Палюбі бліжняга твайго, як самога сябе»[7]. Большасьць хрысьціянскіх дэнамінацыяў разглядаюць гэтыя дзва прыказаньні як адзінае цэлае ядро сваёй веры[1][2][3]. Другі сказ лічыцца залатым правілам хрысьціянства[8].

  1. ^ а б The Two Great Commandments (анг.) CatholiCity. The Mary Foundation. Праверана 1 лютага 2018 г.
  2. ^ а б Holland, Jeffrey R. (кастрычніка 2012) The First Great Commandment (анг.). The Church of Jesus Christ of Latter-day SaintsПраверана 1 лютага 2018 г.
  3. ^ а б The two commandments (анг.) Great Bible Study Праверана 1 лютага 2018 г.
  4. ^ Паўтораны Закон 6:4—9
  5. ^ Паўтораны Закон 11:13—21
  6. ^ Кніга Лічбаў 15:37—41
  7. ^ Сьвятарская кніга 19:18
  8. ^ Gunther Plaut. The Torah — A Modern Commentary. — New York: Union of American Hebrew Congregations, 1981. — С. 892.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць