Індыйскі акіян
Індыйскі акіян — трэці па велічыні акіян на Зямлі. На поўначы мяжуе з Паўднёвай Азіяй (Індыйскі субкантынэнт), на ўсходзе — з Аўстраліяй і Паўднёва-Ўсходняй Азіяй, на захадзе — з Афрыкай, на поўдні — з Паўднёвым акіянам (ці Антарктыдай, у залежнасьці ад пункту гледжаньня). Плошча разам з марамі складае 75,556 млн км², што ёсьць каля 20% воднай паверхні плянэты[1]. Гэта адзіны акіян, названы паводле назвы краіны, то бок Індыі.[2]
Як адзін з кампанэнтаў узаемазьвязанага сусьветнага акіяна, Індыйскі акіян акрэсьлены ад Атлянтычнага акіяна на 20° на ўсход ад мэрыдыяна ля мыса Ігольнага, і ад Ціхага акіяна па мэрыдыяне 146° 55' усходняй даўгаты[3]. Паўночная частка акіяна дасягае прыкладна да 30° паўночнай шыраты ў Пэрсыдзкім заліве. Акіян шырыню ў амаль 10 000 км паводле берагоў Афрыкі і Аўстраліі, ягоная плошча складае 73,556 млн км²[4], улічваючы ў ягоным складзе Чырвонае мора і заліў Фарсі.
Аб’ём акіяна ацэньваецца ў 292,131 млн км³[5]. Малыя астравы раскіданыя на кантынэнтальных плітах. Астраўнымі дзяржавамі ў Індыйскім акіяне ёсьць Мадагаскар, якая месьціцца на чацьвертым паводле велічыні востраве ў сьвеце, Каморскія астравы, Сэйшэльскія астравы, Мальдывы, Маўрыцы і Шры-Ланка. Архіпэляг Інданэзіі мяжуе з акіянам на ўсходзе.
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Rasul Bux Rais, The Indian Ocean and the superpowers: economic, political and strategic, ISBN 978-0-7099-4241-2
- ^ Матур, Ананд. Indo-American relations: foreign policy orientations and perspectives of P.V, 2003. ISBN 978-81-7233-336-2
- ^ «Limits of Oceans and Seas». International Hydrographic Organization Special Publication No. 23, 1953.
- ^ Earth's oceans: An Introduction. enchantedlearning.com
- ^ Donald W. Gotthold, Julia J. Gotthold (1988). «Indian Ocean: Bibliography». Clio Press. ISBN 1-85109-034-7.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Індыйскі акіян — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Інфармацыя пра Індыйскі акіян
- Indian Ocean. The World Factbook
- NOAA In-situ Ocean Data Viewer