Андрэй Бітаў
Андрэй Рыгоравіч Бітаў (27 траўня 1937, Ленінград — 3 сьнежня 2018, Масква) — расейскі літаратар. Лічыцца адным з пачынальнікаў постмадэрнізму ў расейскай літаратуры. Ганаровы сябра Расейскай акадэміі мастацтваў[8]. Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР. У 1988 годзе быў адным з стваральнікаў расейскага ПЭН-клюбу, а з 1991-га быў яго прэзыдэнтам.
Андрэй Бітаў | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 27 траўня 1937[1][2][3][…] |
Памёр | 3 сьнежня 2018[4][3][5][…] (81 год) |
Пахаваны | |
Сужэнец | Інга Пяткевіч[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, празаік, эсэіст |
Гады творчасьці | з 1971 |
Мова | расейская мова[6][7] |
Узнагароды | |
http://andrey-bitov.ru/ |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьБацька — архітэктар. Маці — юрыст. Брат Алег — вядомы савецкі журналіст-міжнароднік і перакладчык. Са словаў самога — па нацыянальнасьці чаркес у пятым пакаленьні[9]. Пісаць пачаў у 1956 годзе.
У 1954 годзе скончыў сярэднюю школу № 213 (якая тады знаходзілася на набярэжнай Фантанкі) — першую ў Ленінградзе школу з выкладаньнем шэрагу прадметаў на ангельскай мове.
У 1957 годзе паступіў у Ленінградзкі горны інстытут, дзе ўдзельнічаў у працы літаб’яднаньня пад кіраўніцтвам Глеба Сямёнава. У 1957—1958 гг. служыў у будаўнічым батальёне на Поўначы. У 1958 годзе аднавіўся ў інстытуце, скончыў геолягаразьведачны факультэт у 1962 годзе.
Пісаў вершы. Пераймаючы Віктара Галяўкіна, пачаў пісаць кароткія абсурдысцкія апавяданьні, упершыню апублікаваныя ў 1990-х гг. Часта ў інтэрвію называў сябе непрафэсійным пісьменьнікам.
З 1960 па 1978 г. выйшлі ў друк каля дзесяці кніг прозы. З 1965 году сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР.
Найбольш вядомым яго раманам стаў «Пушкінскі дом», упершыню апублікаваны ў 1978 годзе ў ЗША. У 1979 годзе быў адным са стваральнікаў бесцэнзурнага альманаху «Метропаль». Яго забаранялі друкаваць аж да 1986 году.
Перабудова адкрыла новыя магчымасьці. Замежжа, лекцыі, сымпозіюмы, грамадзкая, у тым ліку праваабарончая, дзейнасьць. У 1988 годзе ўдзельнічаў у стварэньні расейскага ПЭН-Клюбу, з 1991 году — яго прэзыдэнт. У 1991 годзе быў адным са стваральнікаў нефармальнага аб’яднаньня «БаГаЖъ» (Бітаў, Ахмадуліна, Аляшкоўскі, Жванецкі). Выкладаў у Літаратурным інстытуце імя А. М. Горкага[10].
У сакавіку 2014 году разам з шэрагам іншых дзеячаў культуры і навукі Расеі выказаў нязгоду зь дзеяньнямі расейскай улады ў Крыме[11]. Сваю пазыцыю ён выказаў у адкрытым лісьце, надрукаваным у «Новой газете»[12].
Ляўрэат многіх расейскіх літаратурных прэміяў, таксама быў адзначаны прэміямі ў Армэніі, Нямеччыне і Францыі.
Творчасьць
рэдагаваць- «Пушкінскі дом»
- «Абгрунтаваная рэальнасьць»
- «Выкладчык сымэтрыі»
- «Урокі Армэніі»
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Роднянская И. Б. Битов // Краткая литературная энциклопедия (рас.) — Москва: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 9.
- ^ Андрей Битов // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
- ^ а б Andrei Georgijewitsch Bitow // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ Elhunyt Andrej Bitov
- ^ Andrej G. Bitow // Munzinger Personen (ням.)
- ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Bitov, Andrej Georgievič // CONOR.SI
- ^ Склад РАМ
- ^ Писатель Андрей Битов: Я принадлежу к самому тёмному поколению
- ^ Дружба народов. 2017
- ^ Памёр расейскі пісьменьнік Андрэй Бітаў, Радыё Свабода, 3-12-2018
- ^ Обращение инициативной группы по проведению Конгресса интеллигенции «против войны, против самоизоляции России, против реставрации тоталитаризма» и письмо деятелей культуры в поддержку позиции Владимира Путина по Украине и Крыму. Новая газета (2014-03-13). Праверана 2014-03-16 г.
Літаратура
рэдагаваць- Meyer R. A. Bitov’s Pushkinskij Dom. Bloomington, 1986;
- Chances E. A. Bitov. Camb., 1993.
- Казак В.: Лексикон русской литературы XX века