Хаўрусная Рэспубліка Югаславія

балканская дзяржава ў 1992—2003 роках
(Перанакіравана з «Саюзная Рэспубліка Югаславія»)

Хаўру́сная Рэспу́бліка Югасла́вія (скарочана ХРЮ, таксама званая неафіцыйна Малая або Трэцяя Югаславія) была створаная 27 красавіка 1992 року пасьля распаду СФРЮ і ўлучала ў сябе дзьве рэспублікі: Сэрбію ды Чарнагорыю.

Хаўрусная Рэспубліка Югаславія
па-сэрбску: Савезна република Југославија/
Savezna Republika Jugoslavija

27 красавіка 1992 року—4 лютага 2003 року
Сьцяг Хаўруснае Рэспублікі Югаславіі Герб Хаўруснае Рэспублікі Югаславіі
Сьцяг Герб
Дзяржаўны гімн: «[[Гімн Хаўруснае Рэспублікі Югаславіі|«Гэй, славяне»
па-сэрбску:
«Хеј, словени/Hej, sloveni»
]]»
Месцазнаходжаньне Хаўруснае Рэспублікі Югаславіі
Афіцыйная мова сэрбская
Сталіца Бялград[1];
Найбуйнейшы горад Бялград
Форма кіраваньня Рэспубліка
Добрыца Чосіч (1992—1993)
Зоран Ліліч (1993—1997)
Слабадан Мілошавіч (1997—2000)
Ваіслаў Каштуніца (2000—2003)
Гісторыя
 • Вылучэньне з СФРЮ
 • Бульдозэрная рэвалюцыя
 • Стварэньне СіЧ

27 красавіка 1992
5—6 кастрычніка, 2000
4 лютага, 2003
Плошча
 • агульная

102.350 км² км²
Насельніцтва
 • агульнае (2002)

10 659 979
Валюта Югаслаўскі дынар
Цяпер зьяўляецца часткай Сэрбія, Чарнагорыя
...
Пашпарт грамадзяніна ХРЮ

У 1999 годзе зазнала бамбаваньні сіламі НАТО ў хадзе вайсковае апэрацыі «Хаўрусная сіла».

4 лютага 2003 року Хаўрусная Рэспубліка Югаславія была пераклічаная ў Дзяржаўны Зьвяз Сэрбіі і Чарнагорыі, была створаная канфэдэрацыя, і абедзьве рэспублікі, Сэрбія ды Чарнагорыя, былі зраўняныя ў правах. Так, напрыклад, Падгорыца нароўні зь Бялградам пачала прымаць на сябе абавязкі сталіцы: калі Бялград быў камэрцыйнаю сталіцаю, то Падгорыца — судоваю.

У траўні 2006 року па выніках рэфэрэндуму Чарнагорыя была ператвораная ў незалежную дзяржаву, пасьля чаго Хаўрусная Рэспубліка Югаславія спыніла сваё існаваньне.

Гісторыя стварэньня

рэдагаваць

У пачатку 1990-х рокаў блізкасьць распаду Югаславіі станавілася ўсё больш відавочнаю. Слабадан Мілошавіч, жадаючы пакінуць як мага больш зямель за Сэрбіяй, пачаў падтрымліваць сэпаратысцкія рухі ў Харватыі, бо ґарантаваў гэтай рэспубліцы сувэрэнітэт толькі над тэрыторыямі, заселенымі харватамі. Правал тамтэйшых сэпаратыстаў, вайна ў Босьніі і Герцаґавіне і альбанскае засільле ў Македоніі, вострую праблему якога Сэрбія і так ужо адчувала ў Косаве, прывялі да таго, што новая Югаславія была ўтвораная толькі ў складзе Сэрбіі ды Чарнагорыі, у якой пражывала значная колькасьць сэрбскага насельніцтва.

Дзяржаўны лад

рэдагаваць

Заканадаўчы орґан — Хаўрусная скупшчына (Савезна скупштина), складалася з Рады Рэспублік (Веће република) ды Рады грамадзянаў (Веће грађана), абіранага народам тэрмінам на 4 рокі, кіраўнік дзяржавы — Прэзыдэнт (Председник), абіраны Хаўруснаю скупшчынаю тэрмінам на 4 рокі, выканаўчы орґан — Хаўрусная ўлада (Савезна влада), што назначаецца Хаўруснаю скупшчынаю, вышэйшая судовая інстанцыя — Хаўрусны суд (Савезни суд), орґан канстытуцыйнага нагляду — Хаўрусны канстытуцыйны суд (Савезни уставни суд). Складалася з рэспублік, рэспублікі — з супольнасьцяў. Заканадаўчымі орґанамі рэспублік былі народныя сходы (Народна скупштина), абіраныя тэрмінам на 4 рокі, кіраўніком рэспублікі — прэзыдэнт (Председник Републике), абіраны народам тэрмінам на 5 рокі, выканаўчым орґанам — улада (Влада), што назначаецца народным сходам.

Глядзіце таксама

рэдагаваць