Абмеркаваньне шаблёну:Ці ведаеце вы/Архіў 15
Архівы |
---|
|
Дапаможныя сродкі |
---|
|
Артыкулы, напісаныя 26 лістапада — 26 сьнежня
рэдагаваць- што аўтобусы на вадародным паліве эксплюатуюцца ўжо з пачатку XXI стагодзьдзя?
- калі беларусы насялілі старажытнае тэўтонскае места?
- як заснавальнік кубізму выказаў сваё стаўленьне да гішпанскіх нацыяналістаў?
- чаму Вэнэсуэла вырашыла анэксаваць дзьве траціны суседняй краіны?
- што ў космас лёталі ня толькі сабакі ды малпы, але й коткі (на выяве)?
- чаму ў найбуйнейшым горадзе М’янмы немагчыма падлічыць колькасьць аўтамабіляў?
- якую традыцыйную гішпанскую забаву імітуюць рухі ў хуткім вайсковым маршы?
- што большасьць насельнікаў польскай вёскі на мяжы зь Нямеччынай складаюць палешукі-перасяленцы?
Артыкулы, напісаныя 25 кастрычніка — 25 лістапада
рэдагаваць- што амэрыканска-ізраільскія кінэматаграфісты зьнялі фільм пра Пэру на «Валадарцы»?
- якой дзейнасьцю займаліся ў Рэчы Паспалітай айцы пабожных школаў?
- які ўдзел узялі беларускія вайскоўцы ў міжнародных спаборніцтвах з паветраплаваньня на паветраных шарах (на выяве)?
- у абутку якой кампаніі хадзіў «гусь бяз лапаў»?
- якія ўстановы за савецкім часам захоўвалі «экстрэмісцкую літаратуру»?
- чаму існуюць рухі, што супрацьстаяць тэхналягічнаму прагрэсу чалавецтва?
- які ўплыў аказвае на арганізм піцьцё жалудовага напою?
- якім чынам ушанаванае на Аршанчыне месца сталінскіх расстрэлаў грамадзянаў?
- колькі формаў будучага часу мае беларуская мова?
Артыкулы, напісаныя 24 верасьня — 24 кастрычніка
рэдагаваць- якія мастакі асудзілі сваёй творчасьцю бамбаваньне Гернікі (на выяве)?
- як o-умляўт перадаецца ў беларускай мове?
- што азначаюць каляровыя літары на пакунках некаторых харчовых прадуктаў?
- які брытанскі гурт наўмысна піша назвы сваіх самотнікаў з памылкамі?
- у якіх краінах культывуюць лясную капусту?
- якую эпідэмію прывёз з-за акіяну першы й апошні кароль Фіджы?
- чым адрозьніваюцца байдаркі ад чоўнаў карыбскіх індзейцаў?
- за што атрымаў Нобэлеўскую прэмію «айцец хімічнай вайны»?
Артыкулы, напісаныя 23 жніўня — 23 верасьня
рэдагаваць- у якой краіне былі надрукаваныя першыя беларускія пашпарты (на выяве)?
- якую назву першапачаткова мела Вільня?
- ці захаваліся да нашага часу асобнікі першага вялікалітоўскага зводу законаў?
- якую дзейнасьць вёў Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця ў Беларусі?
- чаму ў Формуле-1 больш не выкарыстоўваюцца шасьціколавыя аўтамабілі?
- які чын у Санкт-Пецярбурскай лаўры цяпер займае першы беларускі дэпутат-сьвятар?
- адзінага індыйскага шахматнага чэмпіёна сьвету, і хто можа неўзабаве стаць ягоным пасьлядоўнікам?
- навошта на Беларусі даўней рабілі бяседу ў часе першай дзіцячай стрыжкі?
- які скандал суправаджаў першы выхад хакейнага клюбу «Берасьце» ў плэй-оф беларускага чэмпіянату?
Артыкулы, напісаныя 1—31 ліпеня
рэдагаваць- які кіеўскі князь дапамагаў у здушэньні паганскага паўстаньня ў Польшчы?
- што Падляшша таксама мае ўласную Чанстахову?
- чаму расейскія вайскоўцы не сышлі зь Беларусі па сканчэньні супольных вайсковых вучэньняў 2021 году (на выяве)?
- чаму людзі згаджаюцца на рашэньні, якія не задавальняюць нікога?
- самую вядомую расьсеяную зорную скупнасьць?
- што зрабіў тэхналягічны прагрэс з кітовым тлушчом?
- чым можна замяніць апостраф у розных мовах?
- што найстарэйшая італьянская гоначная каманда мае толькі аднаго італьянскага чэмпіёна сьвету?
Артыкулы, напісаныя 1—30 чэрвеня
рэдагаваць- чаму сымбаль беларускай валюты невядомы ў сьвеце?
- хто ўпершыню сфармуляваў фразу «Калі іншаплянэцяне існуюць, дзе ж яны?»
- якой падзеі прысьвечаная першая беларуская газэта Вялікага Княства Літоўскага?
- што прымусіла італьянскага ядзернага фізыка зьехаць з Амэрыкі ў Савецкі Саюз?
- колькі ўсё ж такі графстваў налічвае Ангельшчына?
- зь якімі зьявамі і нават жывёламі асацыюецца ў славянскіх мовах хранічнае зьніжэньне зроку (на відэа)?
- чаму перасохла асноўнае вадасховішча паўднёва-ўсходняй Украіны?
- да якога выніку прывяло абвяшчэньне ААН Дня салідарнасьці з палітвязьнямі ў 1976 року?
- якія жывёлы найлепей пасуюць для перавозкі грузаў на вялікія адлегласьці?
Артыкулы, напісаныя 1—31 траўня
рэдагаваць- што сымбаль электроннай пошты (на выяве) мае сваё азначэньне і ў тэлеграфнай сувязі?
- якая кампанія была сусьветным лідэрам у вытворчасьці дыямэнтаў да расейскага нападу на Ўкраіну?
- зь якіх часоў беларусы зьявіліся ў Сібіры?
- які дзяржаўны лад мае большасьць сучасных краінаў?
- якія мэты спэцыяльнай ваеннай апэрацыі намагаюцца дасягнуць у Іране талібы?
- як даўно паўстала традыцыя шанаваць памяць пра загінулых хвілінай маўчаньня?
- за які клюб выступае другі найлепшы бамбардыр сёлетняга чэмпіянату сьвету па хакеі?
- што ў Беларускай ССР зьнялі фільм пра часы дзейнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі?
- як у беларускай мове ўтвараюцца павелічальныя значэньні словаў?
Артыкулы, напісаныя 1—30 красавіка
рэдагаваць- чаму адбор удзельнікаў першай лігі беларускага чэмпіянату адбываецца ня толькі паводле спартовага прынцыпу?
- дзе ў Беларусі руйнавалі могілкі яшчэ ў XVIII стагодзьдзі?
- дзякуючы якому картографу мы ўяўляем краіны большымі, чым яны ёсьць насамрэч (на выяве)?
- што яднае гэтую групу дзяржаваў унутры Эўрапейскага Зьвязу?
- як паданьне пра палескага паляўнічага натхніла аўтара на разважаньне пра лёс прыгнечанага беларускага народу?
- хто выкрыў факты сачэньня спэцслужбамі ЗША за дзеяньнямі Расеі ва Ўкраіне?
- у якой краіне месьціцца найбуйнейшая авіякампанія ў сьвеце і найбуйнейшы аэрапорт Эўропы?
- у якой краіне ўпершыню зьявіліся цары?
- адкуль паходзяць зьвесткі пра княжаньне ў Полацку нарвэскага конунга?
Артыкулы, напісаныя 1—31 студзеня
рэдагаваць- каля якой беларускай вёскі 26 красавіка 1863 году адбыўся бой паўстанцкага атраду С. Ляскоўскага з царскімі войскамі?
- у якім мастацкім фільме 2008 году ролі выканалі Робэрт Дэ Ніра і Аль Пачына?
- якая брытанская пісьменьніца падчас наведваньня СССР спынялася ў Беларусі і апісала сваю вандроўку па БССР?
- што за тыднёвік быў заснаваны ў 2003 годзе Беларускім фондам культуры і выдаецца дасюль?
- які рамантычна-драматычны амэрыканскі фільм 2000 году атрымаў нэгатыўныя водгукі крытыкаў, але меў мерны камэрцыйны посьпех, зарабіўшы 100 мільёнаў даляраў?
- што за авіяцыйная катастрофа адбылася 18 студзеня 2023 году ў горадзе Бравары ва Ўкраіне (на выяве)?
- як называецца адзін з усходніх літургічных абрадаў, які выкарыстоўваецца ў Праваслаўных і Грэка-Каталіцкіх Цэрквах?
- што адна з найніжэйшых групаў дробнамаянтковай шляхты ў Літве XV—XIX стагодзьдзяў называлася так?