Леў амэрыканскі

Леў амэрыка́нскі (†па-лацінску: Panthera leo atrox або Panthera atrox) — вымерлы падвід або від клясы сысуноў сямейства каціных. Гэта самая вялікая істота з каціных, якая калісьці існавала. Навукоўцы вылічылі, што амэрыканскі леў быў большы на 25 адсоткаў ад афрыканскага льва і важыў больш за 380 кг. Падвід вымер каля 10 тысячаў гадоў назад.

Леў амэрыканскі
PantheraLeoAtrox1.jpg
Рэканструкцыя
Клясыфікацыя
Надцарства Эўкарыёты
Царства Жывёлы
Тып Хордавыя
Кляса Сысуны
Інфракляса Пляцэнтарныя
Надатрад Ляўразыятэрыі
Атрад Драпежныя
Падатрад Коткападобныя
Сямейства Каціныя
Падсямейства Pantherinae
Род Пантэры
Від Леў
Падвід † Леў амэрыканскі
Бінамінальная намэнклятура
Panthera leo atrox
Leidy, 1853

РаспаўсюджваньнеРэдагаваць

Амэрыканскі леў быў распаўсюджаны ў Паўночнай Амэрыцы і ў паўночных частках Паўднёвай Амэрыкі, ад Аляскі да Пэру.

ГалерэяРэдагаваць