Абмеркаваньне шаблёну:Ці ведаеце вы/Архіў 7

Архівы

Дапаможныя сродкі

Артыкулы, напісаныя 16 сьнежня—...

рэдагаваць

Артыкулы, напісаныя 1—15 сьнежня

рэдагаваць
 

Артыкулы, напісаныя 16—30 лістапада

рэдагаваць
 

Тэндэнцыя

рэдагаваць
  Найлепшым варыянтам будзе, калі прапановы будуць падрыхтаваныя да вечара суботы. Удзельнікі павінны мець магчымасьць на працягу некалькіх гадзін прачытаць прапановы і, у выпадку неабходнасьці, палепшыць або дапоўніць іх.  

Шаблён:Ці ведаеце вы/Інструкцыя

-- Renessaince 15:39, 9 сьнежня 2015 (MSK)Адказаць

Артыкулы, напісаныя 1—15 лістапада

рэдагаваць
 

Артыкулы, напісаныя 15—31 кастрычніка

рэдагаваць
 

Артыкулы, напісаныя 1—15 кастрычніка

рэдагаваць
 

Артыкулы, напісаныя 1 — 31 жніўня

рэдагаваць
 
Дэйнатэр гіганцкі (Deinotherium giganteum)
 
U.S.S. Nautilus (SSN-571)

Камэнтары

рэдагаваць

Прапаную з гэтых артыкулаў абраць 8-10 для зьмяшчэньня на галоўнай старонцы, каб занадта не расьцягваць блёк (то бок, як звычайна робім). Проста за ўвесь час занадта многа цікавых артыкулаў назьбіралася. -- Renessaince 15:00, 31 жніўня 2015 (MSK)Адказаць

Склаў топ-9 артыкулаў, якія прапаную зьмясьціць на галоўную старонку. -- Renessaince 18:01, 4 верасьня 2015 (MSK)Адказаць
Пярэчаньняў не было. -- Renessaince 21:41, 4 верасьня 2015 (MSK)Адказаць

Артыкулы, напісаныя 13 — 27 красавіка

рэдагаваць
  • што беларуска-амэрыканскі гурт стаў вядомы праз падтрымку расейскіх праваабаронцаў і патрапленьне ў топ прадпрымальнікаў Беларусі?
  • што партыя Латвіі, якая ў вялікай ступені спрычынілася да незалежнасьці краіны, страціла папулярнасьць праз 2 гады па аднаўленьні сувэрэнітэту?

Артыкулы, напісаныя 28 сакавіка — 12 красавіка

рэдагаваць
 
  • што чацьверты мэтрапалітэн СССР быў пабудаваны ў горадзе, які фармальна ня мог атрымаць такі від транспарту?
  • што дзякуючы ўдзелу ў палітыцы азэрбайджанскі літаратар здолеў праявіць сябе таксама ў дасьледчай галіне?
  • што ўварваньне СССР у Чэхаславаччыну выразілася ў самагубствах 26 чалавек?
  • што рэльефная выява ў Баўгарыі можа адлюстроўваць постаці розных эпох і пры гэтым утрымлівае надпіс на грэцкай мове?
  • што да руху супраць улады краіны Варшаўскага блёку маглі спрычыніцца і афіцыйныя дамовы, падпісаныя гэтай дзяржавай?
  • што два рэфэрэндумы сучаснай краіны, скліканыя з ініцыятывы выбарцаў, былі прысьвечаныя пытаньням незалежнасьці і аднаплоцевых шлюбаў?
  • што адно з нацыянальных рамёстваў каўкаскае краіны першапачаткова ня мела вялікае значнасьці, але дасягнула вялікага росквіту ўжо ў Сярэднявеччы?
  • што найстарэйшы тэхнічны ўнівэрсытэт (на выяве) сьвету сыходзіць у часы пачатку прамысловага росту ў краіне, што актыўна падтрымліваўся іншаземнымі ўладамі?

Артыкулы, напісаныя 13 — 27 сакавіка

рэдагаваць
 
  • што беларускія жыхары вёскі на Падляшшы, у сярэдзіне ХХ ст. выказаліся за далучэньне да Польшчы, хоць вёску прапаноўвалася падзяліць між Польшчай і СССР?
  • што балцкае племя, будучы ўпершыню згаданым у ХІІІ ст, было ў гэты ж час асымілявана сваімі суседзямі?
  • што псэўданім клясыка армянскае паэзіі ўтвораны дзякуючы ружам Ірану?
  • што ў апошняй краіне Эўропы, дзе адбылося падзеньне камуністычнага рэжыму, на першых вольных выбарах зноў перамаглі камуністы?
  • чаму аб’ект (на выяве) сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО набыў статус трансгранічнага аб’екту толькі праз 13 гадоў па атрыманьні першага?
  • што пранацысцкая арганізацыя міжваеннае Летувы была створана пры ўдзеле прэм’ер-міністра і прэзыдэнта краіны, але неўзабаве ўступіла ў канфлікт з апошнім?
  • што Ўсходнюю ды Заходнюю Эўропы могуць аддзяляць ня толькі культурна, але і геалягічна?
  • што герой твору Шэксьпіра і пэрсанаж кельцкай міталёгіі ўвасоблены ў спадарожніку Ўрана?

Артыкулы, напісаныя 27 лютага — 12 сакавіка

рэдагаваць
 
  • што ўтварэньне Ўралу і гораў сярэдняй Эўропы прыпадае на пэрыяд (на выяве), калі дзель тлену была большай на трэць, а Эўропа складала адзінае цэлае з Амэрыкай і Гандванай?
  • што кампутарная гульня канца ХХ ст. зьмяніла назву на адну літару, каб пазьбегнуць праблемаў з аўтарамонтнай кампаніяй?
  • што экранізацыя, якая прыўзносіць добрыя ўчынкі рэлігійнае грамады, была праігнараваная аўтарамі арыгінальнага твору празь іх павагу да гэтае грамады?
  • што сьвята ў гонар бітвы раньняга ВКЛ адзначаецца нават у Тыбэце і фіна-вугорскімі народамі?
  • што баявая машына, якая выкарыстоўвалася ў савецкім уварваньні ў Чэхаславаччыну, выпускаецца дагэтуль і прымяняецца ў 47 краінах сьвету?
  • што адзін з выканаўцаў ролі рымскага тырана меў этыёпскія карані, выступаў за сусьветны ўрад, а ягоныя бацькі перасьледваліся за сувязі зь Нямеччынай?
  • што ў гонар аднаго з прадстаўнікоў дынастыі Ягелонаў існуе сьвята, якое больш за 400 гадоў афіцыйна адзначаецца царквой?
  • што падчас правапіснае канфэрэнцыі савецкае Беларусі фактычна было дазволенае выкарыстаньне сымбаляў, ужываных прыхільнікамі незалежнасьці краіны?

Артыкулы, напісаныя 12 — 26 лютага

рэдагаваць
 
  • што падляскі Вэрсаль (на выяве) ужо праз паўстагодзьдзя пасьля сваёй будовы знаходзіўся ва ўладаньні прускіх і расейскіх манархаў?
  • што асаблівасьці рамяства могуць спрычыніцца да ўзьнікненьня асобнае мовы, якую плянавалася ўключыць у сьпіс нематэрыяльных каштоўнасьцяў ЮНЭСКО?
  • што нацыянальная арганізацыя Менскае губэрні паўплывала на прызначэньне рэктара аднаго зь першых беларускіх інстытутаў і мела пляны па стварэньні нацыянальнага ўнівэрсытэту?
  • што адным зь першых удзельнікаў антытэрарыстычнай апэрацыі супраць ісламскіх фундамэнталістаў стала дзяржава, дзе іслам зьяўляецца дзяржаўнай рэлігіяй?
  • што мовы глухіх могуць ня мець нацыянальных межаў, але характарызавацца тым жа наборам элемэнтаў і мець нават адпаведнікі гукаў?
  • што адно з эканамічных таварыстваў Беларусі ХХ ст. падтрымлівала ня толькі эканамічную дзейнасьць, але падтрымлівала этнаграфію на ўсходзе беларускай этнічнай тэрыторыі?
  • што разьдзелы Вікіпэдыі могуць складацца ня толькі на мёртвых мовах, але і на афіцыйных мовах, што мелі статус мовы толькі дзякуючы дзяржаўнай палітыцы?
  • што тэхнічныя дасягненьні могуць быць атрыманыя ў выніку няўдалай інтэрвэнцыі ў суседнюю краіну?

Артыкулы, напісаныя 28 студзеня — 11 лютага

рэдагаваць
 
  • што беларускі нацыянальны камітэт у Горадні, нягледзячы на адмоўную пазыцыю як да Польшчы, так і да Расеі, праз два гады існаваньня распаўся на групы прарасейскіх і прапольскіх дзеячоў?
  • што першы дакладна вядомы кіраўнік адной зь першых славянскіх дзяржаваў быў васалам сваіх суседзей, якія ўрэшце яго зрынулі?
  • што дакладная арбіта ўпершыню была вымераная не для Зямлі?
  • што кілбаса атрымала блізкі да сучаснага выгляд ужо ў часы Старажытнай Грэцыі?
  • што адно з азёраў Азіі (на выяве) мае прэсную і салёную частку, апошняя зь якіх глыбейшая амаль у два разы?
  • што амаль кожныя беларускія школы амэрыканскага кантынэнту пры заснаваньні мелі ўласныя выдавецкія цэнтры?
  • чаму апошні ордэн, зацьверджаны ва Ўкраіне, быў нададзены толькі грамадзянам іншых краінаў?
  • чаму адзін з валуноў Беларусі нават у ХІІ стагодзьдзі меў сымбалі, што прапагандавалі хрысьціянства?

Артыкулы, напісаныя 14 — 28 студзеня

рэдагаваць
 
  • што амэрыканскі закон, названы ў гонар ягоных аўтараў, быў заменены на практычна падобны ж акт, названы ў гонар адной з ахвяраў судовага расьсьледваньня ў Расеі?
  • што рэнэсансавы манастырскі комплекс Менску (на выяве) амаль поўнасьцю зьмешчаны ў значна ранейшых будынках?
  • чаму адзін з найбольш знакамітых расейскіх гісторыкаў Усходу быў выключаны з Інстытуту ўсходазнаўства АН СССР усяго праз дванаццаць гадоў свайго навучаньня?
  • што галакост у Харватыі спрычыніўся да таго, што ў гэтай фармальна незалежнай краіне быў заснаваны адзін з найбольшых канцэнтрацыйных лягераў Другой сусьветнай вайны?
  • што адна з грамадзкіх кампаніяў па байкоце тавараў, выкліканая цяпер агрэсіўнай палітыкай суседняй краіны, распачалася ў выніку ўсяго толькі эканамічнага эмбарга зь яе боку?
  • што першыя віды прадпрымальніцтва ў Беларусі ўзьніклі ў выніку розьніцы між дзяржаўнымі і свабоднымі цэнамі?
  • што харчовыя зерневыя культуры маюць аднолькавую будову з прыроднымі структурамі, маса якіх хістаецца ад тысячнай міліграму да некалькіх дзясяткаў кіляграмаў?
  • што пасьля ўзьнікненьня першых гасьцінных двароў у краінах Эўропы праз два стагодзьдзі яны існавалі ў шэрагу буйных гарадоў сучаснай Беларусі?

Артыкулы, напісаныя 1 — 14 студзеня

рэдагаваць
 
  • што дом Інбелкульту спачатку меў функцыі аптэкі, а пасьля і кінатэатру? (на выяве)
  • што беларускі тэатар, створаны ўсяго за восем гадоў да Другой сусьветнай вайны, быў расфармаваны за ўдзел актораў у пастаноўках акупаванага Менску?
  • чаму касьмічны аб’ект, які зьнік шэсьць тысячаў гадоў таму, быў уганараваны асобнай паштовай маркай карыбскае краіны?
  • што аўтар летувіскага тэрміну для гербу ВКЛ атрымаў дыплём магістра толькі празь некалькі гадоў праз свой удзел у руху філяматаў і філярэтаў?
  • што цягам больш як сарака гадоў існуюць публікацыі, прысьвечаныя сусьветна прынятым наборам фізычных канстантаў і каэфіцыентаў?
  • што аднаму з найбольш слыўных дзеячоў дзяржаўнасьці на тэрыторыі Ўкраіны прысьвечаная манэта наміналам усяго ў 1 грыўну?
  • што неўпарадкаваныя плоцевыя сувязі могуць спрычыніцца да хваробы суставаў, у 9 разоў часьцейшай у маладзёнаў, чым у дзяўчынаў?
  • што прэм’ера аднаго зь фільмаў пра Ісуса Хрыста адбылася ў горадзе, адкуль цягам доўгага часу дасылаліся распараджэньні аб ганеньні хрысьціянаў?
Вярнуцца да старонкі «Ці ведаеце вы/Архіў 7».