Украінская дзяржава (1941)
Украі́нская дзяржа́ва (па-ўкраінску: Українська держава) — дзяржаўнае ўтварэньне, якое існавала на тэрыторыі сучаснае Ўкраіны з 30 чэрвеня па 12 ліпеня 1941 року. Сталіцаю Ўкраінскае дзяржавы абвяшчаўся Львоў.
Украінская дзяржава Українська держава | |||||
| |||||
| |||||
Дзяржаўны гімн: «Ще не вмерла Україна» | |||||
Афіцыйная мова | украінская | ||||
Сталіца | Львоў (часовая), Кіеў (у пэрспэктыве) | ||||
Форма кіраваньня | рэспубліка Яраслаў Стэцко | ||||
Цяпер зьяўляецца часткай | Украіна |
Абвяшчэньне
рэдагавацьЗ пачаткам вайны Нямеччыны супраць СССР РП АУН накіравала ва Ўкраіну адмысловую ґрупу на чале зь Я. Стэцком у складзе 100 асобаў-адмыслоўцаў па адміністрацыі й права (Я. Старух, Л. Рэбэт, Д. Яцаў, І. Раўлік, В. Кук, В. Ахрымовіч ды іншыя).
Зранку 30 чэрвеня 1941 у Львоў увайшоў першы аддзел Дружын Украінскіх Нацыяналістаў пад камандаваньнем сотніка Р. Шухевіча. А 20:00 30 чэрвеня 1941 у памяшканьні Таварыства «Просвіти» (м. Львоў, пл. Рынак, буд. 10) адбыліся Нацыянальныя сходы, на якіх Я. Стэцко зачытаў Акт аднаўленьня Ўкраінскае дзяржавы.
Пасьля абвяшчэньня Акту Я. Стэцко быў абраны Нацыянальнымі сходамі старшынём выканаўчага орґану адноўленае Ўкраінскае дзяржавы й упаўнаважаны сфармаваць асабісты склад ураду.
На вежы Княжацкае гары ўзьняўся нацыянальны сьцяг, запрацавала ўкраінская радыёстанцыя імя Яўгена Канавальца.
Пашырэньне ўлады
рэдагавацьЛьвоўская радыёстанцыя, якая была загадзя захопленая прадстаўнікамі РП АУН на чале зь Зянонам Тарнаўскім ды Юліянам Савіцкім ды пераназваная ў Радыёвысільню імя палк. Я.Канавальца, адразу ж па абвяшчэньні Акту выдала ў этэр інфармацыю пра аднаўленьне Ўкраінскае дзяржавы й стварэньне ўраду на чале зь Я. Стэцком.
У правінцыйных мястэчках Галічыны ды Валыні распачаліся спантанныя сходы ўкраінцаў, на якіх прадстаўнікі РП АУН абвяшчалі аднаўленьне ўкраінскае дзяржаўнасьці. У Бэрэжанах ды Бродах у такіх сходах узялі ўдзел 20 000 асобаў, у Сокале — 10 000, у Станіслававе, Радэхаве, Самборы — па некалькі тысячаў.
1 ліпеня 1941 року дэлеґацыя ад Нацыянальных сходаў наведала Сабор сьв. Юра з просьбай да мітрапаліта Ўкраінскае Грэка-Каталіцкае Царквы А. Шаптыцкага ўхваліць Акт. Мітрапаліт пагадзіўся й выдаў «Пастырскі ліст да Ўкраінскага народу», у якім ухваліў рашэньне Нацыянальных сходаў.
10 ліпеня 1941 року аналяґічнае па зьмесьце «Архіпастырскае пасланьне» выдаў уладыка Луцкі (пазьней — мітрапаліт) Украінскае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы Палікарп (Сікорскі).
30 чэрвеня 1941 року адразу ж пасьля паседжаньня Нацыянальных сходаў было створанае мескае кіраваньне ў Львове пад кіраўніцтвам Ю. Палянскага.
1 ліпеня 1941 року было створанае Львоўскае абласное кіраваньне на чале з д-рам Аляксандрам Марытчаком. Намесьнікам А. Марытчака стаў Я. Спольскі, кіраўніцтва аддзелам унутранае адміністрацыі заняў д-р Міхайла Расьляк. За некалькі дзён пачалі функцыянаваць паветы кіраваньня па ўсёй вобласьці.
Цягам першае паловы ліпеня 1941 року было створанае Станіслаўскае абласное кіраваньне ў складзе 8 аддзелаў. На чале яго стаў інжынэр Ільля Семянчук, а яго намесьнікам быў прызначаны д-р Б. Рыбчук.
Дзякуючы працы 3 Паходных ґрупаў (Паўночнай, Сярэдняй і Паўднёвай) у складзе 7000 адмыслова навучаных адмыслоўцаў, баявікоў ды аґітатараў ячэйкі УДП зьявіліся ў 11 з 24 абласьцей былое УССР. Так абласныя кіраваньні зьявіліся ў Львове, Станіслававе, Драгобычы, Тарнопалі, Луцку, Роўным, Камянцы-Падольскім, Жытоміры, Віньніцы, ды нават у Кіраваградзе ды Днепрапятроўску. Павятовыя кіраваньні паўсталі ў некалькіх раёнах Кіеўскае вобласьці.
Было схвалена да атрыманьня Кіева лічыць сталіцаю Львоў.
Урад
рэдагавацьЛіквідацыя
рэдагаваць5 ліпеня 1941 на тэрміновай нарадзе ў Адольфа Гітлера шэф палітычнае паліцыі Гайнрых Гімлер атрымаў заданьне разабрацца з сытуацыяю Ўкраінскае дзяржавы. Потым Ґестапа арыштавала Стэпана Бандэру.
11—12 ліпеня 1941 айнзацґрупаю СС на чале з праф. Баерам з Галоўнага Штабу Г. Гімлера ды А. Кольфам былі арыштаваныя Яраслаў Стэцко, Уладзімер Стахаў, Дзьмітро Яцаў, Леў Рэбэт, Стэпан Ленкаўскі, Іван Ґабрусевіч.
Калі Ўкраінская дзяржаўнае кіраваньне спыніла дзейнасьць, Рада Сэньёраў ўзяла на сябе ролю часовае ўкраінскае рэпрэзэнтацыі; потым ператварылася ва Ўкраінскую Нацыянальную Раду ў Львове.
17 ліпеня 1941 Дружыны Ўкраінскіх Нацыяналістаў атрымалі загад адысьці з фронту каля Віньніцы, былі раззброеныя і пад аховаю дасланыя да Нямеччыны. У той жа дзень на загад А. Гітлера быў створаны Райхскамісарыят Украіна на чале з Эрыхам Кохам. Але мясцовыя орґаны ўлады Ўкраінскае дзяржавы ў некаторых мясцовасьцях працягвалі дзеяць аж да верасьня 1941.
11 жніўня 1941 прадстаўнікамі Райхсміністэрства па справах усходніх тэрыторыяў былі выкліканыя на размову Стэпан Бандэра, Яраслаў Стэцко, Рыхард Яры ды Ўладзімер Стахаў, якім быў пастаўлены ўльтыматум пра неадкладнае адкліканьне Акту аднаўленьня Ўкраінскай дзяржавы.
14 жніўня 1941 райсхміністар па справах усходніх тэрыторыяў Альфрэд Розэнбэрґ атрымаў ад Стэпана Бандэры афіцыйную адмову ў выкананьні ўльтыматуму.
У верасьні 1941 на І канфэрэнцыі АУН(б), улічваючы вышэйзгаданыя падзеі, было вырашана лічыць Нямеччыну ворагам нароўні з СССР.
Літаратура
рэдагаваць- Бэдры А. Українська Держава відновлена Актом 30 червня 1941 року. — Нью-Ёрк — Лёндан — Мюнхэн — Таронта: Українська Центральна Інформаційна Служба, 1981.
- Енциклопедія українознавства(uk) : Словникова частина : [в 11 т.] / Наукове товариство імені Шевченка ; гол. ред. проф., д-р В. Кубійович(uk). — Париж — Нью-Йорк: Молоде життя, 1955—1995. — ISBN 5-7707-4049-3
- Панкоўскі К. Від Держави до Комітету (літо 1941 у Львові). — Нью-Ёрк — Таронта, 1957.
- Рэбэт Л. Світла і тіні ОУН. — Мюнхен, 1964.
- Стэцко Я. 30 чэрвеня 1941. Проголошення відновлення державности України. — Таронта — Нью-Ёрк — Лондон, 1967.
- Трыгук Б. В. Енциклопедія ОУН-УПА.
- Armstrong J. A. Ukrainian Nationalism. 2 вид. — Нью-Ёрк, 1963.
- Раман Ільніцкі. Deutschland und die Ukraine (1934 — 1945), т. II. — Мюнхэн, 1956. (ням.)