Рыгор Мурашка
Рыго́р Дані́лавіч Мура́шка (16 лютага 1902, в. Бязьверхавічы, цяпер Слуцкі раён — красавік 1944) — беларускі пісьменьнік.
Рыгор Мурашка | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 3 (16) лютага 1902 |
Памёр | красавік 1944 (42 гады) |
Дзеці | Антынэя Мурашка |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, крытык |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў народнай школе. Скончыў 2-клясную валасную школу ў 1916 годзе, у 1917—1918 гадах вучыўся ў Нясьвіскай настаўніцкай сэмінарыі. Удзельнічаў польска-савецкай вайне на Случчыне ў 1919—1920 гадах, быў паранены ўдарам шаблі. З 1920 году чалец РКП(б). У 1920—1921 і 1924—1926 г. служыў у Чырвонай Арміі. У 1921—1924 — на савецкай і партыйнай рабоце. Член «Маладняка». Адказны сакратар часопісу «Бальшавік Беларусі» (1926—1929), загадчык аддзелу мастацкай літаратуры Дзяржаўнага выдавецтва БССР (1930—1933). Сябра Саюза пісьменьнікаў СССР з 1934 году. Падчас рэпрэсій 1930-х не пацярпеў, але быў сьведкам раскулачваньня сваякоў-аднасяльчанаў[1].
Падчас Вялікай Айчыннай вайны застаўся ў Менску. У «Беларускай газэце» быў апублікаваны ягоны нарыс пра здачу Менску Чырвонай Арміяй, уцёкі партыйнага кіраўніцтва, у гэтай жа газэце Мурашка пачаў публікаваць і новую аповесьць, але ня скончыў яе[1]. З 1943 году ў менскім падпольлі, потым — у партызанскім атрадзе на Лагойшчыне. Загінуў у красавіку 1944 годзе ў час прарыву блякады.
Творчасьць
рэдагавацьДэбютаваў празаічны творам у 1924 году (допіс селькору ў газэце «Савецкая Беларусь»).
Кнігі
рэдагаваць- 1926 — «Стрэл начны ў лесе», зборнік апавяданьняў
- 1930 — «Прыгранічны манастыр», зборнік апавяданьняў
- 1931 — «Званкі», зборнік апавяданьняў
- 1932 — «Рузікі», зборнік апавяданьняў
- 1934 — «Мюдаўская ноч», зборнік апавяданьняў
- 1929 — «У іхнім доме», аповесьці
- 1929 — «Сын», раман
- 1940 — «Салаўі святога Палікара» раман (1940, часопіс «Полымя»[1]; 1967).
- 1993 — Таварышы. Раман. Уступнае слова і публікацыя Анцінеі Мурашка. // Полымя : часопіс. — 1993. — № 6 (770). — С. 99—135.
- 1993 — Таварышы. Раман. (Заканчэньне). // Полымя : часопіс. — 1993. — № 7 (771).
У суаўтарстве з вайскоўцам і супрацоўнікам НКУС Мікалаем Гарнічам напісаў кнігу «Бацька Бажэнка: Запіскі Тарашчанца» (1935).
Вядомасьць да Мурашкі прыйшла пасьля раману «Сын» (1929), дзе пісьменьнік апісвае падзеі напярэдадні рэвалюцыі 1905 году. Галоўны герой — вясковы хлопец, які трапіў у горад, ператвараецца ў пралетара-рэвалюцыянэра, вядома, у цэнтры ўвагі выключная роля бальшавікоў. Раман з сакавітай народнай мовай і цікавымі гістарычнымі эпізодамі стаў адным з папулярных і заняў адно з значных месцаў у беларускай савецкай літаратуры. Творы Мурашкі пачалі часта зьяўляцца ў пэрыядычным друку.[1]
У літаратуры
рэдагавацьУ аповесьці Барыса Мікуліча «Цяжкая гадзіна» Мурашка прадстаўлены ў вобразе пісьменьніка Рыгора Цярэшкі.[1]
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — ISBN 985-11-0188-5
- Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X
- Мурашка Рыгор // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- творы Рыгора Мурашкі на Беларускай Палічцы