Паўднёваарабійскі фронт (Першая сусьветная вайна)
Паўднё́ваарабі́йскі фронт Пе́ршай сусьве́тнай вайны́ — сэрыя бітваў паміж брытанскімі і турэцкімі войскамі ў пэрыяд зь лістапада 1914 па ліпень 1916 году ў часы Першай сусьветнай вайны за кантроль над брытанскай калёніяй Адэн, важным пунктам для караблёў на іх шляху з Азіі ў Суэцкі канал.
Паўднёваарабійскі фронт | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Артылерыйская батарэя ў Шэйк-Атмане ў 1915 годзе | |||||||||
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
Асманская імпэрыя | Вялікабрытанія Арабскае паўстаньне | ||||||||
Колькасьць | |||||||||
? | 34,500 (агулам)[1] | ||||||||
Страты | |||||||||
? | 1,263+[2] 647 забітыя/зьніклыя 584+ параненыя 32 палонныя | ||||||||
Брытанская імпэрыя абвясьціла вайну Асманскай імпэрыі 5 лістапада 1914 году, на што туркі адказалі сваёй дэклярацыяй аб абвяшчэньні вайны 11 лістапада. З самага пачатку, туркі плянавалі ўварваньне ў брытанскі пратэктарат Адэн у саюзе зь мясцовымі арабскімі плямёнамі. Туркі сабралі пэўныя сілы на Шэйх-Саідзе, паўвостраве, які выступае ў Чырвонае мора да вострава Пэрым.
У пачатку вайны ангельцы валодалі толькі адной вайсковай адзінкай, разьмешчанай у Адэнскім пратэктараце — Адэнскай брыгадай, якая ўваходзіла ў склад Брытанскай індыйскай арміі. У лістападзе 1914 году сілы Асманскай імпэрыі з Емэну пачалі наступ на Адэн і дабіліся некаторых посьпехаў, але да 1916 году былі спынены сіламі брыгады і прыбыўшымі падмацаваньнямі, што прывяло да заканчэньня баявых дзеяньняў на гэтым фронце.
Саюзьнікам ангельцаў у гэтай кампаніі быў султанат Лахэдж, які знаходзіўся тады ў намінальнай залежнасьці ад брытанскай кароны, — вялікая частка яго тэрыторыі апынулася пад асманскай акупацыяй. Падчас кампаніі ангельцы таксама часова акупавалі Фарасанскія астравы на поўнач ад Емэну.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ "Statistics of the Military Effort of the British Empire" (London: HMSO, 1920). Page 777. 8,219 British and 26,205 Indian troops sent to the "Aden Theatre" from India in total.
- ^ "Statistics of the Military Effort of the British Empire" (London: HMSO, 1920). Page 778. Considering age of figures, may be underestimated. Details for British Indian Army forces in Aden: 7 officers, 500 other ranks, and 79 followers dead from all causes. 16 officers, 548 other ranks, and 4 followers wounded. 1 officer, 15 other ranks, and 3 followers missing. 6 other ranks taken prisoner. Details for British Indian Army forces in Maskat: 1 officer, 39 other ranks, and 2 followers dead from all causes. Unknown officers and followers and 16 other ranks wounded. 1 officer and 25 other ranks taken prisoner.
Літаратура
рэдагаваць- Bruce, Anthony. The Last Crusade: The Palestine Campaign in the First World War. London: Murray, 2002.
- Connelly, Mark. "The British Campaign in Aden, 1914-1918". Journal of the Centre for First World War Studies, 2:1 (2005) 65-96.
- Farndale, Sir Martin. History of the Royal Regiment of Artillery: The Forgotton Fronts and the Home Base, 1914-18. London: Royal Artillery Institution, 1988.
- Mehra, R. N. Aden and Yemen, 1905-1919. Delhi: Agram Prakashan, 1988.
- Walker, G. Goold. Honourable Artillery Company in The Great War 1914-1919. London: Seeley, Service & Co. Ltd., 1930.