Тавор
«Таво́р» (іўр. תבור) — ізраільская аўтаматычная вінтоўка калібру 5,56 мм, распрацаваная ў 2001 годзе. Назва паходзіць ад гары ў Паўночнай акрузе Ізраілю, што згадваецца ў Бібліі (Перамяненьне Панскае).
«Тавор» | |
---|---|
У Музэі Войска абароны Ізраілю (2014 г.) | |
Тып | аўтамат |
Краіна паходжаньня | Ізраіль |
Гісторыя выкарыстаньня | |
Пэрыяд выкарыстаньня | з 2001 году |
Выкарыстаньне | 31 краіна (2018 г.) |
Войны | вайна ў Паўднёвай Асэтыі (2008), расейская вайсковая інтэрвэнцыя ва Ўкраіну |
Гісторыя вытворчасьці | |
Канструктар | Залмэн Шэбс |
Дата стварэньня | лістапад 2001 г. |
Вытворца | «Ізраільская збройная прамысловасьць» (Рамат-на-Шароне, Тэль-Авіўская акруга) |
Кошт адзінкі | $900 (2018 г.) |
Вытворчасьць | з 2001 году |
Мадыфікацыі | «Тавор Ктар», «Тавор Х95» |
Характарыстыкі («Тавор Тар») | |
Вага | 3,6 кг |
Даўжыня | 72,5 см |
Даўжыня ствала | 45,7 см |
Патрон | прамежкавы патрон М193 (5,56×45 мм) |
Патрона | 3,6 граму |
Калібр | 5,56 мм |
Ствалы | 1 |
Прынцып дзеяньня | паваротны затвор, адвод парахавых газаў |
Хуткастрэльнасьць | 750/хвіліна |
Пачатковая хуткасьць кулі: |
910 мэтраў/сэкунда |
Прыцэльная далёкасьць |
500 мэтраў |
Від боясілкаваньня | здымны каробкавы магазін (30 патронаў) |
Прыцэл | адкрыты (складная мушка і рэгуляваны цэлік) |
У аўтамата «Тавор» магазін месьціцца ззаду курка. Над рукаяткай знаходзіцца пераводнік агню, што дазваляе весьці адзіночную і безупынную стральбу.
Віды
рэдагаваць- Кароткі (Ктар). Ствол даўжынёй 38 см. Для дэсантных і спэцыяльных войскаў.
- X95 (Малы; Мтар). Ствол даўжынёй 33 см. Для пяхоты.
- Аўтамат-гранатамёт (Гтар). З падзтвольным гранатамётам М203 (калібр 40 мм).
- Снайпэрскі (Стар). З падсошнікам, аптычным прыцэлам і 4-грамовым патронам М855.
- Карабін. Ствол даўжынёй 47 см. Для цывільных.
Выкарыстаньне
рэдагавацьНа 2018 год аўтамат «Тавор» выкарыстоўвалі войскі 31-й дзяржавы:
- Азія (12) — Азэрбайджан, Віетнам, Грузія, Ізраіль, Індыя, Кіпр, Манголія, Нэпал, Руанда, Тайлянд, Турэччына і Філіпіны;
- Афрыка (7) — Ангола, Камэрун, Кот д’Івуар, Нігерыя, Сэнэгал, Чад і Этыёпія;
- Паўднёвая Амэрыка (4) — Бразылія, Калюмбія, Пэру і Чылі;
- Паўночная Амэрыка (5) — Гандурас, Гватэмала, ЗША, Мэксыка і Сальвадор;
- Эўропа (3) — Македонія, Партугалія і Ўкраіна.
Мінуўшчына
рэдагавацьУ 1995 г. дзяржаўны канцэрн «Ізраільская вайсковая прамысловасьць» пачаў распрацоўку аўтамата «Тавор» пад кіраўніцтвам Залмэна Шэбса. Войска абароны Ізраілю запатрабавала зрабіць аўтамат кароткім для патрэбаў мэханізаванай пяхоты і вулічнага бою ў горадзе. Тады распрацоўнікі разьмясьцілі магазін ззаду курка для захаваньня ствала доўгім, каб дасягнуць вышэйшай хуткасьці кулі. Надзейнасьць аўтамата вырашылі павысіць выбарам доўгага поршню для адводу парахавых газаў. У 2001—2002 гадах выпрабаваньне аўтамата прайшло ў 84-й горнай брыгадзе (Паўднёвае камандаваньне). У 2009 г. Войска абароны Ізраілю пачало пераўзбраеньне пяхоты малым відам аўтамата «Тавор» (Мтар), якое скончыла ў 2018 годзе.
З 2009 г. вытворчасьць аўтамата «Тавор» пачалася ва Ўкраіне на заводзе навукова-вытворчага аб’яднаньня «Форт» у Віньніцы. Ва Ўкраіне аўтамат сталі зараджаць патронам 5,45×39 мм і выпускаць у кароткім і снайпэрскім відах пад найменьнямі «Форт-221» і «Форт-222». Таксама аўтамат пачалі выпускаць у Бразыліі на заводзе «Таўрус» у Сан-Леапольду (штат Рыў-Грандэ-ду-Сул).
На 2012 г. аўтамат «Тавор» стаяў на ўзбраеньні войскаў 15 краінаў, сярод якіх былі: Азэрбайджан, Бразылія, Гватэмала, Грузія, Індыя, Калюмбія, Партугалія, Тайлянд і Філіпіны[1].
З 2016 г. малы від аўтамата «Тавор» сталі вырабляць у Індыі на сумесным прадпрыемстве.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Азэрбайджан адмаўляецца ад аўтаматаў Калашнікава на карысьць ізраільскіх вінтовак // Зьвязда : газэта. — 20 чэрвеня 2012. — № 117 (27232). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Аўтамат «Тавор» (анг.) // «Ізраільская збройная прамысловасьць», 2017 г. Праверана 1 сакавіка 2018 г.
- Штурмавая вінтоўка «Форт-221» (укр.) // НВА «Форт», 2017 г. Праверана 1 сакавіка 2018 г.