Лютаранская кірха сьвятой Ганны (Санкт-Пецярбург)

храм
Лютаранская кірха сьвятой Ганны
Церковь Святой Анны
Від на кірху з боку Фурштацкай вуліцы
Від на кірху з боку Фурштацкай вуліцы
Краіна Расея
Места Санкт-Пецярбург
Адрас вул. Кірачная, дом 8
Каардынаты 59°56′41″ пн. ш. 30°21′07″ у. д. / 59.94472° пн. ш. 30.35194° у. д. / 59.94472; 30.35194Каардынаты: 59°56′41″ пн. ш. 30°21′07″ у. д. / 59.94472° пн. ш. 30.35194° у. д. / 59.94472; 30.35194
Канфэсія лютэранства
Тып будынка кірха
Архітэктурны стыль клясыцызм
Аўтар праекту Георг Фэльтэн
Будаўнік Люіджы Руска
Першае згадваньне 1704—1705
Дата заснаваньня 1775
Будаваньне 17751779 гады
Асноўныя даты:
скасаваны — 1935
перабудаваны — 1938—1939
Статус ахоўваецца дзяржавай
Стан дзейны; патрабуе аднаўленьня
Сайт Афіцыйны сайт
Лютаранская кірха сьвятой Ганны на мапе Расеі
Лютаранская кірха сьвятой Ганны
Лютаранская кірха сьвятой Ганны
Лютаранская кірха сьвятой Ганны
Лютаранская кірха сьвятой Ганны на Вікісховішчы

Кі́рха сьвято́й Га́нны (па-нямецку: Annenkirche) — лютаранскі храм у Санкт-Пецярбургу зь дзейнай парафіяй Царквы Інгрыі. Знаходзіцца па адрасе: вул. Кірачная, дом 8.

Мінуўшчына

рэдагаваць

Першая драўляная кірха Санкт-Пецярбургу была збудаваная ў 1704 або 1705 року на тэрыторыі Петрапаўлаўскай крэпасьці першым обэр-камандантам Санкт-Пецярбургу Раманам Брусам. Гэты храм ужо насіў імя сьвятой Ганны і меў званіцу[1]. Пазьней перанесеная да Мытнага двара на Гарадавы востраў.

 
Царква сьв. Ганны на мапе Пецярбургу 1725 р. (№19 на Петраградзкім востраве)

16 кастрычніка 1740 року імя сьвятой Ганны было нададзенае новай, мазанкавай царкве на Ліцейным двары, пабудаванай для парафіі Ёгана Шатнэра ў 1735—1740.

 
Царква сьв. Ганны. Гравюра Гобэрта з малюнку Аляксея Гарнастаева (1834)

У валадараньне імпэратаркі Кацярыны II 20 ліпеня 1775 року быў закладзены новы каменны храм паводле праекту архітэктара Георга Фэльтэна. Асьвечаны храм быў 24 кастрычніка 1779. Кірха знаходзілася на адкрытай мясцовасьці, зьвернутая адразу да дзьвюх вуліцаў. Фэльтэн стварыў ёй два амаль раўназначныя тарцовыя фасады. Паўночны фасад з боку Фурштацкай вуліцы вырашаны ў выглядзе паўкруглай ратонды з калёнамі іянічнага ордэру, увянчанай невялікім купалам на шасьцігранным барабане. Паўднёвы фасад з боку Кірачнай вуліцы ўяўляе зь сябе пілястравы портык і таксама шыкоўна аздоблены. Іянічныя калёны афармляюць і інтэр’ер царквы — падтрымліваюць прасторныя хоры і падзяляюць асноўную малітоўную залю на тры нэфы. Новая царква зьмяшчала каля паўтары тысячы чалавек.

У 1850 року ў царкве быў усталяваны арган, выраблены нямецкай фірмай «Э. Ф. Валькер».

У пачатку XX стагодзьдзя парафія налічвала каля 12 тысячаў чалавек, у тым ліку і гадаванкі Смольнага інстытуту лютаранскага вызнаньня. Пры царкве дзейнічала вучэльня сьвятой Ганны, апякунства беднымі, старэчы прытулак, дзіцячы дом, дзявочы прытулак, больніца, прытулак «для палых жанчынаў».

За савецкай уладай у 1935 року храм быў закрыты, а ў 1939 перароблены пад кінатэатар «Спартак».

Набажэнствы адноўленыя ў сакавіку 1992 року і працягваліся да верасьня 1997[2]. Да другой паловы 2001 року дзейнічаў кінатэатар. Да гэтай пары будынак перайшоў ва ўласнасьць фірмы «Эрато», якая зьбіралася пераабсталяваць яго ў начны клюб. Аднак у лютым 2002 было вырашана вярнуць будынак лютаранам праз суд. 2 кастрычніка 2002 року гарадзкія ўлады падалі пазоў на фірму «Эрато» пра вызваленьне царквы, 18 лістапада пазоў быў здаволены. 6 сьнежня таго ж року ў храме адбыўся пажар, у выніку якога будынак цалкам выгарэў.

У 2010 праведзеная рэстаўрацыя фасадаў[3].

24 сьнежня 2013 адбылося першае набажэнства пасьля пажару[4]. З 2014 року ў храме часткова выстаўляюцца сучасныя мастакі[5]. Колькасьць парафіянаў у 2016 року складала 20 чалавек[4].

Літаратура

рэдагаваць
  • Георги, И. Г. Описание российско-императорского столичного города Санкт-Петербурга и достопримечательностей в окрестностях оного, с планом 1794 - 1796. — СПб.: Лига, 1996. — 528 с. — ISBN 5-88663-003-1.
  • Жерихина Е.И. Литейная часть от Невы до Кирочной. — СПб.: Лики России, 2004. — С. 274—278. — 318 с. — ISBN 5-87417-186-X
  • Степанов С.Д. Застройка территории Петропавловской Крепости гражданскими сооружениями // Краеведческие записки. Исследования и материалы. Выпуск шестой. Фортификация и архитектура Петропавловской Крепости / Степанов С.Д., Фролов В.А. (составители). — СПб.: 1998. — С. 77—119. — ISBN 5-7917-0008-3
  • Кравчун П.Н. Органы немецких мастеров в петербургских храмах // Немцы Санкт-Петербурга: наука, культура, образование. – СПб: Изд-во «Росток», 2005. С.189-216.
  • Ломтев Д.Г. Хоровые общества при евангелическо-лютеранских церквях Санкт-Петербурга// Обсерватория культуры, 2011, № 2, с. 77–81.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць