Га́ва Наґі́ла — габрэйская народная песьня.

Гісторыя

рэдагаваць

У сёньняшні час прынята лічыць, што музыку да кампазыцыі напісаў невядомы клязьмэр (габрэйскі музыкант-валанцуга) не раней за палову 19 стагодзьдзя. Тэкст песьні напісаны Аўраамам Цві Ідэльсанам, зьбіральнікам габрэйскага фальклёру, у 1918 годзе у якасьці фіналу да канцэрту ў Ерусаліме, прысьвечанаму ўваходу войскаў пад камандаваньнем генэрала Алэнбі ў Ерусалім, на матыў садзігурскіх хасыдаў (ад мястэчка Садзігура ва Ўкраіне), які ён занатаваў паміж 1912 і 1914 гадамі. Матыў быў падзелены на чатыры часткі і Аўраам Ідэльсан напісаў аранжыроўку для хора, для аркестра.

У 1918 годзе песьня ў выкананьні трох хазанаў была запісаная на патэфон «з ручным прывадам». Выкананьне павальнейшае, чым прынята сёньня, і вытрымана ў характэрным «надрыўным» стылі песьні ўсходне-эўрапейскіх габрэяў.

Запіс захоўваецца сёньня ў нацыянальнай бібліятэцы Ізраілю — і лічыцца самым першым запісам іўрытскай песьні. Першы нотны запіс утрымоўваецца ў зборніку песень, выпушчаным Ідэльсанам у 1922 годзе (таксама ёсць у бібліятэцы), і ў ім — апрацоўка песьні на 4 галасы, з подпісам «музыка — народная, гармонія — А. Цві». Слова «гармонія» у іўрыце таго часу азначае «апрацоўка», а скарачэньнем «А.Цви» Ідэльсан часта падпісваў і сваю ўласную музыку. Там жа — словы песьні, у якіх ёсць адно адрозненьне ад прынятага сёньня тэксту: «Uru na achim belev same’ach» замест «Uru achim belev same’ach» («na» — ветлівая форма ўладарнага ладу)

Звыклае гучаньне мэлёдыя набыла дзесьці ў 30-х гадах XX стагодзьдзя — дзякуючы хвалі габрэйскіх перасяленцаў з Румыніі, якія вырасьлі на культуры палымяных румынскіх танцаў. У песьні зьявіўся сінкрапаваны танцавальны рытм, і яна стала гучаць хутчэй. Яшчэ трохі пазьней склаўся гэтакі рытмічны кансэнсус — «Хава Нагіла» пачынаецца павольна, з павагай да традыцый, а потым разганяецца да шпаркіх скокаў.

У 1938 Машэ Натанзон пачаў цьвердзіць, што ён зьяўляецца аўтарам кампазыцыі, бо зьяўляўся вучнем у хоры Ідэльсана і нібыта лепей усіх выканаў пісьмовае заданьне свайго настаўніка пра найлепшы варыянт тэкста для кампазыцыі.

У 1964 годзе дачкі А. Ц. Ідэльсана падалі пазоў, у якім патрабавалі адлічэньняў за выкананне гэтай песьні. Справа была разгледжана ў акруговым судзе (інтарэсы сям’і Ідэльсан уяўляла нотнае выдавецтва «Ілан»), які пастанавіў, што ў дадзеным выпадку аўтарскія правы (на музыку) сапраўды атрымліваюцца ў спадчыну ісцамі. Значную частку атрыманай сумы дачкі Ідэльсана ахвяравалі Інстытуту габрэйскай музыкі пры Ерусалімскім унівэрсітэце.

У савецкі час шматлікія габрэі, якія ня ведалі іўрыту і адчувалі песню выключна «на слых» (з сясцёр Берры або ад сяброў), сьпявалі адзін радок некалькі інакш: не «уру ахім белев самеах», а «урвахім белев самеах». Пры гэтым яны ня ведалі, што ў такога выразу ёсць таксама асэнсаванае значэньне на іўрыце: «і прыбыткі ў шчаслівым сэрцы» — не ад дзеяслова «прыбыць», а ад назоўніка «прыбытак»...

ТранскрыпцыяІўрытПераклад
Хава нагілаהבה נגילהДавайце ўсьцешымся,
Хава нагілаהבה נגילהДавайце ўсьцешымся,
Хава нагіла вэ несмехаהבה נגילה ונשמחהБудзьце шчасьлівымі і радаснымі

(паўтарыць куплет адзін раз)

Хава нераненаהבה נרננהДавайце сьпяваць
Хава нераненаהבה נרננהДавайце сьпяваць
Хава неранена вэ несмехаהבה הבה נרננהСьпяваць і радавацца

(паўтарыць куплет адзін раз)

У-ру, у-ру-ахім!!עורו, עורו אחיםАбудзіцеся, абудзіцеся, браты!
У-ру-ахім балев самеахעורו אחים בלב שמחСа шчасьцем у сэрцы

(паўтарыць чатыры разы)

У-ру-ахім, у-ру-ахім!!עורו אחים, עורו אחיםАбудзіцеся, браты, абудзіцеся, браты!
Балев самеахבלב שמחСа шчасьцем у сэрцы

Спампаваць «Хава Нагіла» ў выкананьні

рэдагаваць