Харальная сынагога (Менск)
Сынагога | |
Харальная сынагога
| |
У пачатку XX стагодзьдзя
| |
Краіна | Беларусь |
Горад | Менск |
Адрас | вуліца Валадарскага |
Каардынаты | 53°53′53.64″ пн. ш. 27°33′03.08″ у. д. / 53.8982333° пн. ш. 27.5508556° у. д.Каардынаты: 53°53′53.64″ пн. ш. 27°33′03.08″ у. д. / 53.8982333° пн. ш. 27.5508556° у. д. |
Канфэсія | юдаізм |
Архітэктурны стыль | маўрытанскі стыль |
Дата пабудовы | 1906 год |
Дата скасаваньня | 1921 |
Статус | перабудаваная |
Харальная сынагога | |
Харальная сынагога на Вікісховішчы |
Ме́нская Хара́льная сынаго́га — колішняя галоўная сынагога ў Менску, што месьцілася па адрасе вул. Серпухаўская, 7. Сёньня часткова перабудаваны будынак займае Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатар імя Максіма Горкага.
Гісторыя
рэдагавацьСынагога была пабудаваная ў 1906 годзе. Будынак быў узьведзены ў маўрытанскім стылі. Сродкі на ўзьвядзеньне сынагогі выдзяліла шматлікая жыдоўская абшчына гораду подле ініцыятывы менскага лекара І. Лунца. Кампазыцыйна будынак складаўся зь дзьвюх частак: грандыёзнага парталу ля ўваходу й разьмешчанага на восі ўваходу рытуальнай залі. Уваход у будынак глядзеўся як высокая велічная арка, над якой месьцілася вялікае круглае акно — так званае, вока Аарона. У цэлым, сынагога адрозьнівалася надзвычайнай маляўнічасьцю, плястыкай і багацьцем сьвятлаколеравых адценьняў[1].
Пасьля кастрычніцкага перавароту будынак сынагогі прыватызавалі й у 1923 годзе сынагогу пераабсталявалі ў Нацыянальны габрэйскі тэатар БССР, дзе праводзіліся лекцыі, зьезды й дэманстраваліся фільмы. Пазьней тут разьмясьціўся Дом культуры сакратарыяту ЦВК імя М. В. Фрунзэ. У лістападзе 1926-га будынак быў перададзены ў карыстаньне створанай арганізацыі Белдзяржкіно. Неўзабаве тут адкрыўся кінатэатар «Культура» — адзін з самых буйных на той час у Беларусі. Глядзельная заля «Культуры», а першапачаткова харальная заля, славілася выдатнай акустыкай. Знакамітыя сьпевакі й артысты, як Уладзімер Маякоўскі, Леанід Уцёсаў, Сяргей Лемешаў ды іншыя, аддавалі перавагу выступаць падчас гастроляў менавіта тут. Пасьля Другой сусьветнай вайны будынак кінатэатру быў перабудаваны для Расейскага драматычнага тэатру імя Максіма Горкага[2]. Цяпер гэта вялікая трохпавярховая пабудова, амаль прастакутная ў пляне, сымэтрычнай аб’ёмна-прасторавай кампазыцыі. Нутраная прастора таксама вырашаная сымэтрычна. Былы цэнтральны нэф пераабсталяваны ў глядзельную залю, бакавыя — у фае. На будынку ўсталяваныя мэмарыяльныя дошкі У. У. Маякоўскаму й у гонар VI Усебеларускага зьезду Саветаў. Будынак — помнік архітэктуры эклектыкі з пазьнейшымі зьменамі[3]. Гісторыка-культурная каштоўнасьць рэгіянальнага значэньня[4]. Сёньня будынак займае Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатар імя Максіма Горкага.
Галерэя
рэдагаваць-
У пачатку XX ст.
-
Дзяржаўны габрэйскі тэатар
-
Кінатэатар «Культура»
-
Першы Ўсебеларускі зьезд калгасьнікаў-ударнікаў 15—19 красавіка 1933 г.
-
У 1942 годзе
-
У 1942 годзе
-
У 1945 годзе, праца Анатоля Наліваева
-
Сёньняшні час
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Здание хоральной синагоги в Минске (рас.). by.holiday.by. Праверана 3 верасьня 2014 г.
- ^ вул.Валадарскага - дом №05 - тэатр імя М.Горкага Менск. Гісторыя па фатаздымках. oldmensk.net. Праверана 12 жніўня 2014 г.
- ^ Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. — Мн.: Беларуская савецкая энцыклапедыя, 1986—1988.
- ^ Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь / склад. В. Абламскі, І. Чарняўскі, Ю. Барысюк. — Менск: БелТА, 2009. — 684 с. — ISBN 978-985-6828-35-8
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьХаральная сынагога (Менск) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў