Карл Ландэр (5 красавіка 1883, Лібаўскі павет, Курляндзкая губэрня, Расейская імпэрыя29 ліпеня 1937, СССР) — савецкі дзяржаўны дзяяч, удзельнік барацьбы за савецкую ўладу. Старшыня Менскага Савету рабочых і салдацкіх дэпутатаў (1917). Арганізатар чырвонага тэрору ў Данской вобласьці і на Паўночным Каўказе ў пэрыяд грамадзянскай вайны ў Расеі.

Карл Ландэр
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 5 красавіка 1883(1883-04-05)
Памёр: 29 ліпеня 1937(1937-07-29)[1] (54 гады)
Партыя:

Біяграфія рэдагаваць

Нарадзіўся 5 красавіка 1883 году ў Лібаўскім павеце Курляндзкай губэрні. З 1905 году вёў падпольную працу ў Маскве, Пецярбургу, Лібаве, Рызе, Самары, Ніжнім Ноўгарадзе. Арыштоўваўся сем разоў, правёў у турмах два гады, але высылцы не падвяргаўся.

З 1915 году на Заходнім фронце, чалец латыскай сацыял-дэмакратычнай групы ў Менску. Пасьля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 году ў Расеі чалец Менскага і Паўночна-Заходняга камітэтаў РСДРП(б). Чалец часовага ваенна-рэвалюцыйнага камітэту Заходняга фронту па барацьбе з карнілаўшчынай. Зь верасьня 1917 году — старшыня Менскага Савету рабочых і салдацкіх дэпутатаў. З 9 лістапада 1917 году — старшыня ваенна-рэвалюцыйнага камітэту Заходняга фронту, у лістападзе 1917 — студзені 1918 году — старшыня СНК Заходняй вобласьці і фронту. Адмоўна ставіўся да рэалізацыі ідэі стварэньня беларускай дзяржаўнасьці[2].

Чалец УЦВК у 1917—1918 гадах і яго Прэзыдыюму. З траўня 1918 году — наркам дзяржаўнага кантролю РСФСР. З 1920 году — асобаўпаўнаважаны ВЧК на Паўночным Каўказе і ў Данской вобласьці, начальнік асобага аддзелу Каўкаскага фронту. Зьяўляўся актыўным прыхільнікам прымяненьня масавага тэрору, заснаванага на калектыўнай адказнасьці казакоў. Для правядзеньня гэтай палітыкі Ландэр арганізаваў спэцыяльныя трыбуналы — «тройкі». Толькі за кастрычнік 1920 году створаныя Ландэрам «тройкі» прысудзілі да сьмерці і адразу расстралялі больш за шэсьць тысячаў чалавек.

У 1921 годзе — загадчык агітацыйна-прапагандысцкага аддзелу Маскоўскага камітэту РКП(б). З 1922 году — упаўнаважаны Савецкага ўраду пры замежных місіях дапамогі галадаючым у Расеі, у 1923—1925 гадах — чалец калегіі Наркамату зьнешняга гандлю СССР.

У 1928 годзе Сталін, які асабіста ведаў Ландэра яшчэ па працы ў наркамаце дзяржкантролю, стаў падазраваць яго ў неляяльнасьці і сувязях з унутрапартыйнымі апазыцыйнымі групамі. У выніку ва ўзросьце 45 гадоў Ландэр быў адпраўлены на пэрсанальную пэнсію. Займаўся навукова-літаратурнай дзейнасьцю, пэдагагічнай працай у ВНУ Масквы, Ленінграда, Кіева.

Расстраляны 29 ліпеня 1937 году падчас вялікага тэрору.

Крыніцы рэдагаваць