Эрнэст Ялугін
Эрнэ́ст Ялу́́гін (нар. 19 лістапада 1936, в. Асінаўка, Пірагоўскі сельсавет, Дубровенскі раён — † 25 чэрвеня 2022, Менск[1]) — беларускі пісьменьнік, журналіст.
Эрнэст Ялугін | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Эрнэст Васільевіч Ялугін |
Нарадзіўся | 19 лістапада 1936 вёска Асінаўка, Дубровенскі раён, Віцебская вобласьць, Беларусь |
Памёр | 25 чэрвеня 2022 (85 гадоў) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, журналіст, сцэнарыст |
Гады творчасьці | 1954 |
Кірунак | рэалізм |
Жанр | Дакументальная і гістарычная проза: раман, апавяданьне, аповесьць, навэля, нарыс |
Мовы | Беларуская, Расейская |
Дэбют | 1955 год — нарыс у газэце «Советская Белоруссия», 1966 год — першае апавяданьне ў газэце «Знамя юности». |
Значныя творы | Дакументальныя аповесьць: пра жыцьце і дзейнасьць Цішкі Гартнага «Без эпітафіі» (1989 г.). Раманы: «Сьвечкі на Дзяды» (1991), «Ідзі і кажы» (2006), «А потым — рай» (2008), «Перад патопам» (2013). |
Творы на сайце Knihi.com |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Ялугін (неадназначнасьць).
БіяграфіяРэдагаваць
Нарадзіўся 19 лістапада 1936 году ў вёсцы Асінаўка. Пасьля вайны жылі ў Крычаве. У 1954 гаду скончыў сярэднюю школу, затым працаваў літаратурным супрацоўнікам аддзела ў Крычаўскай газэце «Шлях сацыялізму» (1954-1956). Удзельнічаў у рабоце мясцовага літаратурнага аб’яднаньня. Працаваў адказным сакратаром Амсьціслаўскай газэты «Калгасная праўда»( 1957-1960), быў старшынём літаратурнага аб’яднаньня пры ёй. Працаваў у Салігорску ў шматтыражнай газэце «За коммунистический труд» (1960—1961).
З 1961 году — літсупрацоўнік, адказны сакратар газэты «Знамя юности», выконваў абавязкі загадчыка аддзелу (1961—1966). Працаваў карэспандэнтам газэты «Сельская газета» (1966-69). З 1969 году працаваў карэспандэнтам газэты «Літаратура і мастацтва», з 1976 году літаратурны супрацоўнік аддзелу прозы, загадчык аддзелу крытыкі і мастацтва, адказны сакратар, і з 1978 па 1984 год намесьнік галоўнага рэдактара часопіса «Нёман».
У 1991—1992 гадах у складзе рэдакцыі газэты Беларускай Сацыял-дэмакратычнай Грамады «Менскі веснік»[2][3]. З 1991 па 1997 год — галоўны рэдактар штотыднёвіка «Наша слова». Сузаснавальнік Беларускай асацыяцыяі журналістаў у 1995 годзе[4].
Скончыў у 1962 годзе завочна катэдру журналістыкі філялягічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. З 1972 году ў Саюзе пісьменьнікаў БССР. Намесьнік старшыні Беллітфонду з 2006 па 2009 год.
ТворчасьцьРэдагаваць
Аўтар нарысаў пра дзеячаў беларускай літаратуры і навукоўцаў: Васіля Быкава, Аляксандра Міронава, Адама Мальдзіса, Мікалая Улашчыка; гістарычнай аповесьці «Мсьціслаўцаў посах» пра аднаго зь першадрукароў Пятра Мсьціслаўца.
У дакумэнтальнай аповесьці «Без эпітафіі» пра жыцьцё і дзейнасьць Цішкі Гартнага (часопісны варыянт пад назвай «Пасьля небыцьця» у часопісе «Нёман») дакумэнтальна і мастацкімі сродкамі адлюстраваў гістарычны зрэз эпохі, на які прышлося жыцьцё Зьмітра Жылуновіча. Упершыню аднавіў цэльную асобу: паэта, пісьменьніка, рэвалюцыянэра і палітычнага дзеяча.
Эрнэст Ялугін таленавіты аўтар гістарычных раманаў. Першыя творы: аповесьць «Камяні Млечнага шляху», раманы «Мсьціслаўцаў посах», «Астравы», «Алжырская пастка» выходзілі вялікім накладам і пісьменьнік стаў папулярным. Адметнасьцю апошніх двух кніг «Ідзі і кажы», «Перад патопам» зьяўляецца тое, што прысьвечаны яны часам Вялікага Княства Літоўскага. Аўтар распавядае ў ім пра падзеі Інфлянцкай вайны, калі заключалася Люблінская унія, што адбывалася за каралём Польшчы і вялікім князем ВКЛ Жыгімонтам Аўгустам.
Гістарычныя творы насычаныя бясспрэчнай інфармацыяй, багата дэтальнага апісаньня інтэр’ераў і экстэрʼераў палацаў і храмаў, зброі, паляваньня, забаў, цырымоній магнатэрыі, царкоўных рытуальных прыналежнасьцяў, адзеньня, прычосак, рознага начыньня, пітва і страў і іншага. «Ідзі і кажы» стваралася на працягу 20-ці гадоў. Аўтар карпатліва вывучаў творы айчынных і замежных гісторыкаў, мысьліцеляў і пісьменьнікаў; дасьледаваў розныя летапісы, хронікі, акты, дакумэнты, паданьні і інш. Раман «Перад патопам» спалучаны з раманам «Ідзі і кажы», але ў ім пададзены падзеі другой паловы ХVІ ст.
Аўтар сцэнараў дакумэнтальных тэлефільмаў «Мсьціслаў: звеньні часу» (1984), «Без эпітафіі» (1990).
Ушанаваньне памяціРэдагаваць
БібліяграфіяРэдагаваць
- Камни Млечного Пути : Повесть. — Менск: Беларусь, 1969. — 104 с. — 65 000 ас.
- Мстиславцев посох, или Страницы жизни порубежного города Мстиславля, тамошнего люда посполитого и отрока, именем Петрок, кому на роду писано в друкарской справе знатным мастером стать и тем город свой меж иными прославить. — Менск: Беларусь, 1971. — 155 с. — 100 000 ас.
- Соленая планета : Очерки.. — Менск: Мастацкая літаратура, 1973. — 160 с. — 15 000 ас.
- Острова : роман. — Менск: Мастацкая літаратура, 1975. — 334 с. — 30 000 ас.
- Мстиславцев посох : историческая повесть. — 2-е. — Менск: Мастацкая літаратура, 1978. — 270 с. — 30 000 ас.
- Острова: роман. Последний князь: ист.повесть.. — Мастацкая літаратура, 1986. — 470 с. — 90 000 ас.
- Сіндбад вяртаецца : аповесць / мастак Г. П. Сянькоўскі. — Бібліятэка прыгод і фантастык.. — Менск: Юнацтва, 1988. — 206 с. — 3000 ас.
- Только камни : повесть, эссе. — Менск: Мастацкая літаратура, 1989. — 347 с. — 90 000 ас. — ISBN 5-340-00335-3
- Без эпітафіі. Дакументальная аповесць. / Прадм. М. С. Сташкевіча, А. С. Караля. — Менск: Беларусь, 1989. — 256 с. — 12 000 ас. — ISBN 5-338-00517-4.
- Павал Місько. Выбраныя творы : у 2 т. / прадмова Эрнэст Ялугін. — Менск: Мастацкая літаратура, 1991. — Т. 1. — С. 5―13. — 501 с. — 3800 ас. — ISBN 5-340-00808-8
- Хто ён, гэты канадзец, які ўпарта хоча застацца беларусам? / Гал. рэд. Эрнэст Ялугін // Наша слова : газэта. — Менск: ТБМ імя Францішка Скарыны, 14―20 жніўня 1991. — № 26 (36). — С. 3.
- Загадкі нацыянальнага. Рускія... Рускія — хто? / Эрнэст Ялугін // Наша слова : газэта. — Менск: ТБМ імя Францішка Скарыны, 1 верасьня 1993. — № 35 (143). — С. 4.
- Загадкі нацыянальнага. Рускія... Рускія — хто? / Эрнэст Ялугін // Наша слова : газэта. — Менск: ТБМ імя Францішка Скарыны, 8 верасьня 1993. — № 36 (144). — С. 4, 6.
- Рой чалавечы: 1. Ад Новага Запавету да Ніцшэ, 2. Да зорак? 3. Тост французскага прэзідэнта, 4. Канфуцый, Агасфер і памылка Вебера. / Ёсіф Сярэдзіч // Народная газета : газэта. — Народная Воля, 1995.
- «Русские» грёзы инородцев. / Ёсіф Сярэдзіч // Народная Воля : газэта. — Менск: Народная Воля, 12.12.2003.
- Ліст у рэдакцыю. Беларусы ёсць - і гэта суб'ект міжнароднага права. / Ёсіф Сярэдзіч // Народная Воля : газэта. — Менск: Народная Воля, 12.12.2003.
- Алжырская пастка : гістарычны крымінальны раман / аўтар пасляслоўя В. Іпатава. — Вільня: Наша Будучыня, 2004. — 271 с. — 500 ас. — ISBN 9986-9229-8-8
- «Тады, мой сын, ты будзеш чалавек!» Згадваючы Рэдзьярда Кіплінга. / Ёсіф Сярэдзіч // Народная Воля : газэта. — Менск: Народная Воля, 15.02.2005.
- Эрнэст Ялугін і інш. Антология белоруска проза / съставител Волга Ипатава. — София: Илинда - Евтимов, 2005. — 621 с. — ISBN 954-711-068-3
- Выбранае : у 3 т. / прадмова А. Грыцкевіча. — Менск: Віктар Хурсік, 2007. — Т. 1. Ідзі і кажы : раман.. — 479 с. — 400 ас. — ISBN 978-985-6718-84-0
- Выбранае : у 3 т. / прадмова А. Грыцкевіча. — Менск: Віктар Хурсік, 2008. — Т. 2. А потым ― рай : драматычныя творы.. — С. 351. — 400 ас. — ISBN 978-985-6718-96-3
- Успамінаючы аўтографы. / Станіслаў Суднік // Наша слова : газэта. — Ліда: ТБМ імя Францішка Скарыны, 16 лістапада 2011. — № 46 (1041). — С. 6, 7.
- Выбранае : у 3 т. / прадмова А. Грыцкевіча. — Менск: Віктар Хурсік, 2013. — Т. 3. Перад Патопам : раман.. — 458 с. — 99 ас. — ISBN 978-985-7025-24-4
- Перад патопам. / Барыс Пятровіч // Дзеяслоў : часопіс. — Літаратурны-мастацкі фонд «Нёман»., Ліпень- Жнівень 2013. — № 4(65). — С. 42- 116.
- Перад патопам. / Барыс Пятровіч // Дзеяслоў : часопіс. — Літаратурны-мастацкі фонд «Нёман»., Верасень- Кастрычнік 2013. — № 5(66). — С. 105- 172.
- Пра дзіўны выпад Мікалая Чаргінца і раман Васіля Якавенкі. / Ёсіф Сярэдзіч. // Народная Воля : газэта. — 26.09.2017. — № 76 (4225). — С. 6.
- Эла Дзьвінская. Да 100-годдзя БССР. Літаратурны вобраз кіраўніка першага ўраду БССР. (Размова зь пісьменьнікам Эрнэстам Ялугіным). // Наша слова : штотыднёвая газэта. — 2 студзеня 2019. — № 1 (1412). — С. 4.
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Памёр беларускі пісьменнік і журналіст Эрнест Ялугін. // Новы час : грамадзка-палітычная газэта. — 25 чэрвеняа 2022.
- ^ Выданьні (1971-1991) // Дэмакратычная апазыцыя Беларусі (1956—1991). Пэрсанажы і кантэкст. Даведнік. — Менск, 1999. № 59
- ^ Гісторыя беларускага самвыдату: “Менскі веснік”
- ^ Беларуская асацыяцыя журналістаў
- ^ Натальля Фарэйтарава 75 гадоў — нашаму земляку Эрнэсту Ялугіну. / С. С. Шурпакова // Дняпроўская праўда : газэта. — Дуброўна: 29 лістапада 1996. — № 94. — С. 2.
- ^ Сьвятлана Кліменценка. Эрнэсту Ялугіну — 75. Жывой вады напіцца. / Ёсіф Сярэдзіч. // Народная Воля : газэта. — 22 лістапада 2011. — № 7179 — 180 (3516 — 3517). — С. 6.
ЛітаратураРэдагаваць
- Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X. — С. 251.
- Радзім Гарэцкі. Эрнэсту Ялугіну – 75. / Станіслаў Суднік // Наша слова : газэта. — Ліда: ТБМ імя Францішка Скарыны, 16 лістапада 2011. — № 46 (1041). — С. 1.
- Яўген Гучок. Эрнэсту Ялугіну – 80. / Станіслаў Суднік // Наша слова : газэта. — Ліда: ТБМ імя Францішка Скарыны, 16 лістапада 2016. — № 46 (1301). — С. 1,3.
- Іван Платонавіч Крэнь. Ялугін, Э. За раем чалавечым. / Мікалай Гіль // Літаратура і мастацтва : газэта. — 15 лістапада 1996. — С. 4.
- Аляксандар Лапата–Загорскі. Час вызначае: штрыхі творчасці Эрнэста Ялугіна / Міхась Шавыркін // Роднае слова : часопіс. — Міністэрства адукацыі РБ, 1996. — № 11. — С. 5 — 15. — ISBN ISSN = 0234-1360.
- Аляксандар Лапата–Загорскі. Чытаць і перачытваць: Гістарычная тэма ў творчасці Эрнеста Ялугіна. / Ларыса Сагановіч // Роднае слова : часопіс. — Міністэрства адукацыі РБ, 2006. — № 11. — С. 5 — 7. — ISBN ISSN = 0234-1360.
- Наш зямляк – Эрнэст Ялугін. / С. С. Шурпакова // Дняпроўская праўда : газэта. — Дуброўна: 20 лістапада 1996. — С. 2.
- Скалабан В. У. Ялугін Эрнест Васільевіч. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. : энцыкляпэдыя. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2004. — Т. 18. Кніга 1: Шчытнікі — Яя. — С. 262. — ISBN 985-11-0035-8.
- Лідзія Чапялова. Эрнест Ялугин посетил Дубровенщину. / С. С. Шурпакова // Дняпроўская праўда : газэта. — Дуброўна: 2 сакавіка 2014. — С. 2.
- Ялугін Эрнэст. / пад рэд. А. В. Мальдзіса ; рэдкал.: І. Э. Багдановіч і інш. ; гал. рэд. Б. І. Сачанка // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. : энцыкляпэдыя. — Менск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1995. — Т. 6. Дадатак. Таталаў — Яфімаў.. — С. 490, 491. — ISBN 985-11-0022-6.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
- САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ. — Ялугін Эрнест Васільевіч.