Ральф Гютэр
Ральф Гю́тэр (па-нямецку: Ralf Hütter, нар. 20 жніўня 1946 году ў Крэфэльдзе, Нямеччына) — нямецкі музы́ка й кампазытар, адзін з заснавальнікаў гурта Kraftwerk.
Ральф Гютэр | |
Ральф Гютэр у 1976 г. | |
Дата нараджэньня | 20 жніўня 1946[1] (78 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Грамадзянства | Нямеччына |
Месца вучобы | |
Прафэсія | музыка, кампазытар |
Навуковая сфэра | музыка[3], сьпеў[3] і гра на клявішных інструмэнтах[d][3] |
Сябра ў | Kraftwerk і Organisation[d] |
Жанры | электронная музыка, электра-поп, краўт-рок |
Інструмэнты | сынтэзатар[4], голас[d][4], музычная клявіятура[d][4] і электронны музычны інструмэнт[d][4] |
Гурты | Kraftwerk |
Лэйблы | Kling Klang Schallplatten[d] |
Сайт | kraftwerk.com |
Біяграфія
рэдагавацьРальф Гютэр нарадзіўся й вырас у Крэфэльдзе, на захадзе Нямеччыны, у сям’і лекара. У сярэдзіне 1960-х граў на аргане ў поп-гуртах The Quartermasters і The Phantoms. Вучыўся на архітэктара ў Акадэміі Рэмшайду.
У 1968 г., разам з Флёрыянам Шнайдэрам заснаваў гурт Organisation, які ў 1970 г. быў перафармаваны ў Kraftwerk. У 1970—1973 гг. выйшла тры альбомы гурта, але посьпех прыйшоў у 1974 г., калі выйшаў альбом Autobahn. Гютэр называе сам сябе «канцэптуальным мозгам» Kraftwerk, тады як Флёрыян Шнайдэр быў адказным за гук. Большую частку вакальных партыяў гурта выканаў менавіта Гютэр[5].
Прыватнае жыцьцё
рэдагавацьРальф Гютэр зьяўляецца вэгетарыянцам. Акрамя нямецкай мовы вольна валодае ангельскай і францускай, у меншай ступені — італьянскай і гішпанскай. Зацяты раварыст (у 1983 г. трапіў у сур’ёзную аварыю)[6]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ datos.bne.es (гішп.): El portal de datos bibliográficos de la Biblioteca Nacional de España — 2011.
- ^ Каталёг Нямецкай нацыянальнай бібліятэкі (ням.)
- ^ а б в Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ а б в г Montreux Jazz Festival Database
- ^ «Kraftwerk’s Ralf Hütter: 'Now we can concentrate on album number nine'». the Guardian. (анг.)
- ^ Bussy, s. 128
Літаратура
рэдагаваць- Bussy, Pascal (2001). Kraftwerk: Man, Machine and Music (2. ed.). Wembley: SAF. ISBN 0-946719-38-1