Шахматная алімпіяда
Ша́хматная Алімпія́да — штодвухгадовы шахматны турнір між нацыянальнымі зборнымі краінаў сьвету, які ладзіцца пад эгідай Міжнароднай шахматнай фэдэрацыі. Тэрмін «Алімпіяда» ня мае дачыненьня да Алімпійскіх гульняў.
МінуўшчынаРэдагаваць
Першая Алімпіяда прайшла неафіцыйна; паколькі шахматы ня былі ўключаныя ў праграму Алімпійскіх гульняў у Парыжы, было вырашана зладзіць там жа і асобнае шахматнае спаборніцтва. На апошні дзень неафіцыйнай Алімпіяды, 20 ліпеня 1924 року, была створаная ФІДЭ[1].
Першая афіцыйная алімпіяда, арганізаваная ФІДЭ, адбылася ў 1927 року ў Лёндане[2]. Да II сусьветнай вайны спаборніцтвы праводзіліся нерэгулярна праз розныя прамежкі часу; з 1950 року Алімпіяды ладзяцца штодвагады[2].
СпаборніцтвыРэдагаваць
Браць удзел у Алімпіядзе можа кожная шахматная асацыяцыя-ўдзельніца ФІДЭ[2]. Каманда можа складацца зь пяці гульцоў: чатырох асноўных і аднаго запаснога[2]. З 1976 каманды гуляюць не ў кругавым турніры, а паводле швайцарскай сыстэмы[2].
Алімпіяда падзяляецца на два турніры: адкрыты і жаночы чэмпіянаты. Пераможца адкрытага чэмпіянату атрымлівае пераходны кубак Гэмілтана-Расэла (прадастаўлены ангельскім магнатам Фрэдэрыкам Гэмілтанам-Расэлам для Алімпіяды 1927 року); пераможца жаночага чэмпіянату атрымлівае кубак Веры Менчык (названы ў гонар першай чэмпіёнкі сьвету).
Вынікі (адкрыты чэмпіянат)Рэдагаваць
* У 1976 СССР ды іншыя камуністычныя дзяржавы ня ўдзельнічалі з палітычных прычынаў.
- З 2008 року для разьмераваньня месцаў улічваюцца балы, набраныя ў матчы, а не на дошках. За перамогу налічваюцца 2 балы, за нічыю — 1 бал, за паразу — 0 (такім чынам, перамогі 4:0 і 2,5:1,5 даюць аднолькавую колькасьць балаў).
Рэйтынг зборныхРэдагаваць
У табліцы прыведзеныя рэйтынгі камандаў адкрытага турніру паводле колькасьці заваяваных на Алімпіядах мэдалёў, ня ўлічваючы неафіцыйныя Алімпіяды. Месцы разьмеркаваныя паводле колькасьці першых месцаў, у выпадку роўнасьці — паводле колькасьці другіх месцаў і да т. п.
Месца | Краіна | 1-е месца | 2-е месца | 3-е месца | Агулам |
---|---|---|---|---|---|
1 | СССР | 18 | 1 | 0 | 19 |
2 | ЗША | 6 | 6 | 8 | 20 |
3 | Расея | 6 | 3 | 3 | 12 |
4 | Вугоршчына | 3 | 7 | 2 | 12 |
5 | Армэнія | 3 | 0 | 3 | 6 |
6 | Украіна | 2 | 2 | 3 | 7 |
7 | Кітай | 2 | 1 | 0 | 3 |
8 | СФРЮ | 1 | 6 | 6 | 13 |
9 | Польшча | 1 | 2 | 3 | 6 |
10 | Нямеччына* | 1 | 1 | 3 | 5 |
11 | Ангельшчына | 0 | 3 | 3 | 6 |
12 | Аргентына | 0 | 3 | 2 | 5 |
13 | Чэхаславаччына | 0 | 2 | 1 | 3 |
14 | Нідэрлянды | 0 | 1 | 1 | 2 |
Швэцыя | 0 | 1 | 1 | 2 | |
Ізраіль | 0 | 1 | 1 | 2 | |
17 | Босьнія і Герцагавіна | 0 | 1 | 0 | 1 |
Данія | 0 | 1 | 0 | 1 | |
Узбэкістан | 0 | 1 | 0 | 1 | |
20 | Баўгарыя | 0 | 0 | 1 | 1 |
Эстонія | 0 | 0 | 1 | 1 | |
Індыя | 0 | 0 | 1 | 1 |
* Уключна з Заходняй Нямеччынай.
Глядзіце таксамаРэдагаваць
КрыніцыРэдагаваць
- ^ The World Chess Federation — FIDE (анг.) // White Knight Review : Chess E-Magazine. — November/December 2010. — В. 2. — Т. 1. — С. 10.
- ^ а б в г д Brace, Edward R. An illustrated dictionary of chess. — Chartwell, 1989. — ISBN 978-1-555-21394-7
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Шахматная алімпіяда — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў