Флер’янова

вёска ў Ляхавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі

Флер’яно́ва[1] (таксама — Фларыянава[2])— вёска ў Ляхавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Флер’янова ўваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавету.

Флер’янова
трансьліт. Flierjanova
Сядзіба Бохвіцаў ў 1912 годзе
Сядзіба Бохвіцаў ў 1912 годзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Ляхавіцкі
Сельсавет: Навасёлкаўскі
Насельніцтва: 105 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1633
Паштовы індэкс: 225373
СААТА: 1250836091
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 53°5′36″ пн. ш. 26°15′57″ у. д. / 53.09333° пн. ш. 26.26583° у. д. / 53.09333; 26.26583Каардынаты: 53°5′36″ пн. ш. 26°15′57″ у. д. / 53.09333° пн. ш. 26.26583° у. д. / 53.09333; 26.26583
Флер’янова на мапе Беларусі ±
Флер’янова
Флер’янова
Флер’янова
Флер’янова
Флер’янова
Флер’янова
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя

рэдагаваць
 
Аўрэлія і Ўладзіслаў Рэйманты зь сябрамі ў Флер’янове

Да 2-й паловы XIX ст. на гэтым месцы было чыстае поле. Гэтыя землі перайшлі ў спадчыну Яну Отану Бохвіцу (1855—1915) ад бацькі Фларыяна, пісьменьніка і філёзафа, жанатага з Паўлінай Маеўскай, роднай сястрой маці Адама Міцкевіча Барбары Маеўскай. Сам Ян Бохвіц маладым афіцэрам расейскай арміі прымаў удзел у Крымскай вайне, а пасьля яе заканчэньня атрымаў шырокую папулярнасьць у сваіх родных мясьцінах як гарачы прыхільнік скасаваньня прыгонніцтва. За ўдзел у нацыянальна-вызвольным паўстаньні 1863 г. быў кінуты за краты ў Дынабурскую крэпасьць. Пасьля году турмы быў памілаваны, пасьля чаго шчыра ўзяўся за працу па аднаўленьні разбураных уласных сядзіб. Спачатку пабудаваў палац непадалёку ад вёскі Вошкаўцы і назваў яго імем бацькі Фларыянава, а заклаўшы новы палацава-паркавы ансамбль на рэчцы Качарэшцы пад Баранавічамі, назваў яго імем сваёй маці — Паўліпава (цяпер Паўлінава).

У Фларыянаве таксама быў закладзены экспэрымэнтальны сад, у якім вырошчваліся новыя гатункі пладовых дрэваў, што прыносіла гаспадарцы даволі высокія даходы. Пасьля Яна Отана, жанатага з Фэліцыяй Булгак, маёнтак перайшоў да яго сына Тадэвуша (1863—1930), які ажаніўся з Браніславай Цывінскай. Пасьля Тадэвуша Фларыянавам валодаў яго сын Ян Бохвіц (1894—1937), жанаты з Марыяй Гольстэн. Апошнімі гаспадарамі маёнтку да 2-й сусьветнай вайны былі блізкія родзічы Яна Бохвіца.

Парк і палац

рэдагаваць

Палац быў пабудаваны Янам Отанам Бохвіцам каля 1870 годзе. Будынак быў драўляны, узьведзены на высокім падмурку, часткова аднапавярховы, часткова мансардавы. З боку парку існавала вэранда. Палац быў накрыты гладкім гонтавым дахам. Пазьней да палацу з двух бакоў дабудавалі ў стылі нэаготыкі мураваныя прыбудоўкі.

Пасьля заканчэньня будоўлі і рэканструкцыі палац налічваў 19 пакояў (15 на першым паверсе і 4 на другім). На другім паверсе знаходзіўся вялікі салён, аздоблены ў нэагатычным стылі. У палацы не было старадаўняй спадчыннай мэблі, а толькі набытая ў час будаўніцтва палаца. На першым паверсе акрамя бібліятэкі існавала сталовая. На сьценах пакояў першага і другога паверхаў вісела невялікая калекцыя малюнкаў мастакоў Арлоўскага і Фялінскага. Перад І-й сусьветнай вайной частка мастацкіх твораў і літаратуры была перавезена ў Нясьвіскі палац.

Пры будаўніцтве палаца вакол яго быў закладзены ўнікальны парк. Алея вяла да палаца ад уязной брамы, якая ў І-ю сусьветную вайну была разрабавана. Дзьверы брамы як арыгінальная каштоўнасьць былі зьняты і вывезены ў Нямеччыну. Паміж брамай і палацам цягнуўся доўгі газон, абсаджаны жывой агароджай. Пасярэдзіне газона расла вялікая ліпа. Газоны з кветкавымі клюмбамі абкружалі палац з усіх бакоў[2].

Наведнікі Флер’янова

рэдагаваць

У канцы XIX — пачатку XX стагодзьдзя флер’яноўскі фальварак быў адным з асяродкаў беларуска-польскіх культурных зносінаў. Пры апошнім яго ўладальніку ў доме быў створаны летні пансіянат, які наведвалі Эліза Ажэшка — добрая знаёмая Тадэвуша Бохвіца, нобэлеўскі ляўрэат у галіне літаратуры Ўладзіслаў Рэймант, літаратурны крытык Юзаф Катарбінскі і многія іншыя. «У гэтай прыгожай вёсцы я адчуваю сябе больш моцнай, чым калі-небудзь. Вёска патанае ў зялёных раскошных дрэвах, квітнее слупкамі касачоў і дыванамі незабудак, сьпявае мільёнамі галасоў, якія зьвіняць, шэпчуць у крышталі духмянага паветра, — пісала Эліза Ажэшка з Флер’янова. — …Я прагну яшчэ раз у жыцьці правесьці лета, карыстаючыся гасьціннасьцю панства Бохвіцаў, якія тут уладкавалі выгодны і ладны пансіянат для людзей такіх, як я, у вясковым значэньні бяздомных».

Сёньня ў Флер’янове пра Ажэшку нагадвае стары дуб, пасаджаны пісьменьніцай у 1909 годзе. А таксама закладзены 21 красавіка 2011 году парк са 100 дубкоў. Саджанцы для парку былі ўзрошчаны з жалудоў ад дрэва, пасаджанага Элізай Ажэшка.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 2009 год — 105 чалавек
  • 1999 год — 54 чалавекі

Інфармацыя для турыстаў

рэдагаваць
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 209
  2. ^ а б Л.Н. Несьцярчук, «Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны Х—XX ст.», Менск, 2002, ISBN 985-6302-37-4
  3. ^ Літаратурныя чытанні ў Флер’янова Ляхавіцкага раёна Ляхавіцкі весьнік, 8-8-2018

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Флер’яновасховішча мультымэдыйных матэрыялаў