Лінія Дмоўскага

праект польскай усходняй граніцы

Лі́нія Дмо́ўскага па-польску: Linia Dmowskiego — прапанаваная польскім бокам граніца Польскай Рэспублікі на Парыскай мірнай канфэрэнцыі. Згодна ёй у межы Польшчы павінны былі быць уключаны, апроч атрыманых земляў, уся Верхняя Сылезія, Усходняе Памор’еГданьскам, Варміяй і Мазурамі), Летува, Усходняя Беларусь, Заходняе Палесьсе, Заходняе Падольле, Валынь і Жытоміршчына[1].

Лінія Дмоўскага

Лінія была распрацаваная пад кіраўніцтвам польскага палітыка Рамана Дмоўскага. На канфэрэнцыі лінія была прадстаўлена чальцамі польскай дэлегацыі: Раманам Дмоўскім, Ігнацыям Падэрэўскім, Антоніем Абрагамам і Томашам Рогалям[2].

Прапанова

рэдагаваць

Усходняя граніца Польшчы паводле польскай дэлегацыі павінна была праходзіць наступным чынам: «(…), пачынаючы ад Балтыйскага ўзьбярэжжа на ўсход ад Лабіаў граніца ідзе па лініі ўзьбярэжжа на поўнач праз Клайпеду і Палангу.(…) Ад узьбярэжжа на поўнач ад Лібавы граніца праходзіць на ўсходзе па лініі гістарычнай граніцы 1772 году паміж Польшчай і Курляндыяй. Даходзіць такім чынам да павету ільлюкштанскага ў Курляндыі. Гэты павет далучаецца да Польшчы ў сілу свайго геаграфічнага становішча і перавагі польскага насельніцтва. Тут граніца ідзе берагам павету ільлюкштанскага да ракі Дзьвіны і працягваецца на яе правым беразе (Віцебская губэрня), дзе працягвае ісьці на ўсход паралельна стоку ракі, на адлегласьці прыкладна 30 км ад мяжы Дрысенскага павету, уключна з Полацкім паветам. Далей праходзіць яна на паўночны-захад ад Гарадка, вяртаючыся на левы бераг Дзьвіны на адлегласьці прыкладна 30 км на захад ад Віцебска і ідзе на поўдзень, праходзячы заходней Сенно да кропкі, дзе крыжуюцца межы Менскай і Магілёўскай губэрняў, цягнучыся па гэтай мяжы на поўдзень ажно да Бярэзіны ў месцы, дзе яна сутыкаецца з паўночнай мяжой Рэчыцкага павету, затым перасякаючы Бярэзіну, ідзе на ў паўднёва-заходнім накірунку да Прыпяці на ўсход ад Мазыра. Адтуль, перасякаючы Прыпяць, граніца ідзе па лініі падзелу паміж Мазырскім і Рэчыцкім паветамі, пасьля чаго цягнецца на паўднёвы-захад, праходзіць на захадзе ад горадоў Оўруч і Зьвягель і даходзіць да кропкі, дзе сустракаюцца паветы Заслаўскі, Астроскі і Зьвягельскі. Пасьля кіруецца на поўдзень, пагранічнай лініяй зьяўляюцца ўсходнія межы паветаў Заслаўскага і Стараканстантынаўскага да кропкі, дзе сустракаюцца межы паветаў Лецічэўскага і Праскураўскага на Падольлі; адтуль цягнецца на поўдзень, дасягаючы каля Зінькава ракі Ушыцы і ідзе па ёй да Днястра, які ў тым месцу супадае з польска-румынскай граніцай»[3].

Лёс прапановы

рэдагаваць

Дадзеная лінія працягласьці польскай граніцы не была прынятая на канфэрэнцыі, а пасьля ад яе адрокся і сам аўтар, які падчас перамоваў, перад падпісаньнем рыскай дамовы, выказаўся супраць уключэньня ў склад Польшчы Менску[4]. Дмоўскі тлумачыў гэта тым, што трэба будаваць краіну без нацыянальных меншасьцяў[5], але сапраўднай падставай было супрацьдзеяньне ідэям Пілсудскага аб стварэньні фэдэратыўнай дзяржавы, нават у абмежаваным выглядзе[6][7].

Пасьля падпісаньня Рыскай дамовы, што скончыла польска-савецкую вайну, граніца прайшла прыкладна за 30 км на поўнач і захад ад Менску[8].

Плошча Польшчы па прапанове Дмоўскага павінна была складаць 447 тысячаў км²[9], з 38 млн насельніцтва, зь якога, на яго думку, 70% былі палякамі.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць