Сьвятаяньнік

род расьлінаў

Сьвятая́ньнік (Hypericum L.) — род расьлін сямейства сьвятаяньнікавыя (Hypericaceae) парадку мальпігіякветныя (Malpighiales). Налічвае больш за 450 відаў. Прадстаўнікі роду растуць пераважна ва ўмераным клімаце і ў паўднёвай частцы трапічнай зоны. У Беларусі 8 відаў.

Сьвятаяньнік
Hypericum perforatum Habitus DehesaBoyalPuertollano.jpg
Сьвятаяньнік прадзіраўлены
Клясыфікацыя
Надцарства Эўкарыёты (Eukaryota)
Царства Расьліны (Plantae)
Аддзел Кветкавыя (Angiosperms)
Кляса Двухдольныя (Eudicots)
Атрад Мальпігіякветныя (Malpighiales)
Сямейства Сьвятаяньнікавыя (Hypericaceae)
Род Сьвятаяньнік
Бінамінальная намэнклятура
Hypericum L.

АпісаньнеРэдагаваць

Шматгадовыя ці аднагадовыя травы, хмызьнякі і дрэвы вышынёй да 8 м.

Карэнішча тонкае, разгалінаванае, ад якога штогод вырастае некалькі гладкіх круглых альбо з двума рэбрамі, прамастаячых голых, угары разгалінаваных, вышынёй 30—60 см сьцяблоў.

Лісьце супраціўнае, сядзячае, цэльнакрайнае, прадаўгавата-авальнае, з прасьвечванымі ці чорнымі крапчастымі аліваватымі залозкамі.

Кветкі жоўтыя, правільныя, дзьвюхстацевыя, пяціпялёсткавыя, сабраныя ў шчытападобную мяцёлку ці няшчыльную гронку; пялёсткі залаціста-жоўтыя, прадаўгавата-авальныя, з чорнымі кропкамі. Квітнее з чэрвеня па верасень.

Плод — трохгранная пушачка. Насеньне шматлікае, дробнае, цыліндрычнае, авальнае ці прадаўгавата-авальнае, крылатае, варсіністае ці каморачнае.

ГалерэяРэдагаваць

ВыкарыстаньнеРэдагаваць

Некаторыя віды прымяняюцца ў народнай мэдыцыне (напрыклад, сьвятаяньнік прадзіраўлены (Hypericum perforatum L.)). Гаючымі якасьцямі валодае наземная частка расьлінаў, якая месьціць дубільныя рэчывы, фляванолявы гліказыд і гіпэразыд, этэрны алей, каратын, вітамін C ды інш.

Выкарыстоўваецца таксама для фарбаваньня тканін і ў лікёра-гарэлачнай прамысловасьці.

ЛітаратураРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць