Асінаўка (Дубровенскі раён)

Асі́наўка[2]вёска ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласьці. Уваходзіць у склад Пірагоўскага сельсавету. Знаходзіцца за 8 км на поўнач ад места Дуброўна, каля аўтадарогі (Р22) ВоршаДуброўнаАсінторф, за 1 км на поўдзень ад міжнароднай аўтамагістралі БерасьцеСмаленск (у межах Беларусі — магістраль М1). Зьяўляецца станцыяй на чыгуначнай лініі ВоршаСмаленск.

Асінаўка
трансьліт. Asinaŭka
Асінаўка
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Дубровенскі
Сельсавет: Пірагоўскі
Насельніцтва: 155 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2137
Паштовы індэкс: 211044[1]
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 54°38′55.3″ пн. ш. 30°39′38.3″ у. д. / 54.648694° пн. ш. 30.660639° у. д. / 54.648694; 30.660639Каардынаты: 54°38′55.3″ пн. ш. 30°39′38.3″ у. д. / 54.648694° пн. ш. 30.660639° у. д. / 54.648694; 30.660639
Асінаўка на мапе Беларусі ±
Асінаўка
Асінаўка
Асінаўка
Асінаўка
Асінаўка
Асінаўка
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Вёска вядома з 18 стагодзьдзя як уласнасьць Сапегаў у Дубровенскім графстве Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага.[3]

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай 28 траўня 1772 году вёска апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Аршанскім павеце Магілёўскай губэрні. 9 кастрычніка 1972 году ўтворана Аршанская правінцыя. З 22 сакавіка 1777 да 1 сьнежня 1796 у Бабінавіцкім павеце Магілёўскай губэрні (Магілёўскае намесьніцтва з 10 студзеня 1778 да 31 сьнежня 1796). З 31 сьнежня 1796 да 27 лютага 1802 Беларуская губэрня Аршанскі павет. З 27 лютага 1802 году ў Бабінавіцкім павеце Магілёўскай губэрні. З 1840 году ў Аршанскім павеце.[4]

Вёска Асінаўка ў 1783 годзе уладаньне князя Пацёмкіна.[5] У 1857 годзе сяляне былі прыпісаны к Царкве Сьвятога Юрыя ў вёсцы Мардахі.[6] З 16 лістапада 1871 году пачаўся рух па Маскоўска-Берасьцейскай чыгунцы. Станцыя атрымала назву па бліжэйшай вёсцы.[7]

У 1910 годзе сялянскай грамадзе належала 95 дзесяціны зямлі. Сяляне вёскі адносіліся да прыходу Царквы Сьвятога Юрыя ў вёсцы Мардахі й уваходзілі ў Парчэвічаскае сялянскае таварыства.[8]

Наіноўшы час

рэдагаваць

З 14 верасьня 1917 году Магілёўская губэрня ў Заходняй вобласьці Расейскай рэспублікі. Уваходзіла ў склад Беларускай Народнай Рэспублікі, абвешчанай 25 сакавіка 1918, з 1 студзеня 1919 году ў ССРБ, з 27 лютага ў РСФСР. З 11 ліпеня 1919 году Аршанскі павет у Віцебскай губэрні. З сакавіка 1924 году ў БССР і з 17 ліпеня Дубровенскі раён, Аршанская акруга, з 26 ліпеня 1930 году, Дубровенскі раён, БССР. З 15 студзеня 1938 году Дубровенскі раён (09.09.1946 год — 17.12.56 год Будзкі сельсавет, Арэхаўскі раён і да 6 студзеня 1965 году ў складзе Аршанскага раёну), Віцебская вобласьць.

20 жніўня 1926 году было прынята рашэньне аб будаўніцтве раённай электрастанцыі. 9 ліпеня 1927 году адбылася ўрачыстая закладка каля вёскі Арэхі Аршанскага раёну на Асінаўскім балоце першай чаргі Асінаўская ДРЭС ў 22 тыс. кВт. У Асінаўке месьцілася ўправа па будаўніцтву Асінаўскай раённай электрастанцыі «Асінбуд». Вузкакалейная чыгунка злучыла Асінаўскую электрастанцыю з пасёлкам Асінторф.[9] 8 лістапада 1930 г. запрацавала пад новай назвай Беларуская Дзяржаўная Раённая Электра-Станцыя (БелДРЭС).

Пад нямецкай акупацыяй зь сярэдзіны ліпеня 1941 да 26 чэрвеня 1944 году. Тут дзейнічала падпольная група, якая ўваходзіла ў склад Асінторфскага падпольля.[10] З кастрычніка 1943 году ў зоне баявых дзеяньняў.

Чыгуначная станцыя

рэдагаваць

Чыгуначная станцыя Асінаўка. Код станцыі: грузавая - 169007;[11] экспартная - 169100.[12]

Расклад руху пасажырскіх цягнікоў па станцыі Асінаўка[13]
Нумар Маршрут Прыезд
025Б МаскваГорадня 02:43
6184 ВоршаКраснае 09:35
6183 КраснаеВорша 10:57
132Б БярэсьцеМасква 13:20
025Б МаскваМенск 16:04
6186 ВоршаКраснае 18:35
6185 КраснаеВорша 19:38
026Б МенскМасква 22:46
026Б ГародняМасква 23:36

Насельніцтва

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: 1857 год — 28 чалавек;[6] 1897 год — вёска: 7 дамоў, 52 чалавекі; станцыя: 4 дамы, 33 чалавекі;
  • XX стагодзьдзе: 1910 год — вёска: 7 дамоў, 32 мужчыны, 34 жанчыны; станцыя: 5 дамоў, 20 мужчын, 35 жанчын; станцыя: 4 дамы, 15 мужчын, 6 жанчын; [8] 1969 год — 56 дамоў, 183 чалавека;[14] 1995 год — 76 дамоў, 195 чалавек;
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 155 чалавек;
  1. ^ Белпошта
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 270
  3. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 2 / [рэд. Г.П. Ляхава, Ю.М. Несцяроўская, Т.М. Пракаповіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2013. — 347, [4] с., іл. ISBN 978-985-508-245-4. С. 84 (Г-4), 175.
  4. ^ Могилевъ. Горки.Орша. Бабиновичи // Городскія поселенія въ Россійской имперіи : даведник. — С.-Петербург: Тип. т-ва «Общественная польза», 1863. — Т. 3. — С. 155, 177, 186, 205.
  5. ^ Российский государственный архив древних актов. Материалы генерального и специального межевания Межевой канцелярии и местных межевых учреждений по МОГИЛЕВСКОЙ губернии 1776—1918 гг.Ф. 1319. Опись 1. Полевые записки № 1533, Картон 31 Пач. 14.06.1783.
  6. ^ а б Списки населенных мест Могилевской губ. по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело] = РГИА. Ф. 1290. Оп.4. Д. 80. — Ленинград: Фонд Центрального статистического комитета МВД., 1857. — С. 357. — 613 с.
  7. ^ Российский государственный исторический архив (РГИА). Фонд 338 ПРАВЛЕНИЕ ОБЩЕСТВА МОСКОВСКО-БРЕСТСКОЙ ЖЕЛЕЗНОЙ ДОРОГИ. Оп. 1 Д. 2374.(недаступная спасылка) ОБ УСТРОЙСТВЕ НОВОГО ВОДОСНАБЖЕНИЯ НА СТАНЦИИ ОСИНОВКА. 1890 год.
  8. ^ а б Списокъ населенныхъ местъ Могилевской губерніи / Под ред. Георгій Павлович Пожарова.. — Могилев губ.: Могилев. губ. стат. ком., 1910. — С. 132; 133 (№№ 58; 59; 74). — 250 с.
  9. ^ «Занальны дзяржаўны архіў у Воршы» ф. 1453, 40 ад. зах. 1928—1931. Кантора па будаўніцтву дзяржаўную Асінаўскай раённай электрастанцыі «Асінбуд» дзяржаўнага трэста «Энэргабуд», вёска Асінаўка Аршанскага раёна.
  10. ^ Петрашкевіч А. Л. Асінторфскае камсамольскае падпольле. // Беларуская савецкая энцыкляпэдыя. У 12 т. / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1969. — Т. 1. А — Афіна. — 624 с. С. 510, 511.
  11. ^ Чыгуначная станцыя Асінаўка грузавая(недаступная спасылка) (рас.)
  12. ^ Чыгуначная станцыя Асінаўка экспартная (недаступная спасылка) (рас.)
  13. ^ Расклад руху пасажырскіх цягнікоў па станцыі Асінаўка (рас.)  (укр.)
  14. ^ Асінаўка.//Беларуская савецкая энцыкляпэдыя. У 12 т. / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1969. — Т. 1. А — Афіна. — 624 с. С. 509.
  15. ^ Асінаўка, Пірагоўскі сельсавет (№ 1348 Радзіма Авекава) / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі : энцыкляпэдыя. — Менск: Беларуская энцыклапедыя, 1985. — Т. Віцебская вобласьць. — С. 262.

Літаратура

рэдагаваць