Уладзіслаў Рэймант
Уладзіслаў Станіслаў Рэймант (па-польску: Władysław Stanisław Reymont; 7 траўня 1867, в. Кабэле-Вэльке, непадалёк ад Радомску, цяпер Лодзінскае ваяводзтва, Польшча — 5 сьнежня 1925, Варшава) — польскі пісьменьнік. Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1924 году. Быў вандроўным акторам, чыгуначным служачым. Жыў у Францыі, Італіі, ЗША.
Уладзіслаў Рэймант | |
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 7 траўня 1867[1][2][3][4][5][6][7][8][9] Вялікія Кабелі, Царства Польскае, Расейская імпэрыя |
Памёр | 5 сьнежня 1925[1][2][3][4][5][6][7][8][9] (58 гадоў) Варшава, Польская Рэспубліка[10] |
Пахаваны | Павонзкаўскія могілкі |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, навэліст, сцэнарыст і празаік |
Гады творчасьці | 1896 — цяпер |
Мова | польская мова[1] |
Узнагароды | |
Подпіс | ![]() |
Друкаваўся з 1893 году. У сацыяльна-псыхалягічных раманах «Камэдыянтка» (1896), «Фэрмэнты» (1897), «Летуценьнік» (1910), аповесьці «Лілі» (1899) паказаў трагізм паўсядзённага жыцьця ў правінцыі. Раман «Зямля запаветная» (т. 1-2, 1899) пра лёсы людзей у бязьлітасным сьвеце вялікага гораду 2-й паловы ХІХ стагодзьдзя. Гістарычная трылёгія «1794 год» (1913—1918) пра нацыянальна-вызваленчае паўстаньне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касьцюшкі. Вяршыня творчасьці — эпічны раман «Мужыкі» (т.1-4, 1904—1909), у якім гісторыя адной сям’і разгортваецца ў панараму жыцьця польскай вёскі, суаднесенага з жыцьцём прыроды. Твор адметны кампазыцыйнай цэласнасьцю, сюжэтнай вастрынёй, калярытнасьцю пэрсанажаў, жывапіснасьцю, сакавітасьцю мовы, спалучэньнем рэалістычнага пісьма з элемэнтамі імпрэсіянізму і натуралізму, выкарыстаньнем фальклёру. Аўтар зборнікаў апавяданьняў «Сустрэча» (1897), «Перад дсювіткам» (1902), «Зь дзёньніка» (1903), «За фронтам» (1919), аповесьці «Справядліва» (1899), гатычнага рамана «Вампір» (1911) і іншыя.
ЛітаратураРэдагаваць
- Rurawski J. Władysław Reymont. Warszawa, 1977.
- Lichański S. Władysław Stanisław Reymont. Warszawa, 1984.
КрыніцыРэдагаваць
- ^ а б в Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ а б Encyclopædia Britannica
- ^ а б SNAC — 2010.
- ^ а б Discogs — 2000.
- ^ а б Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі — 1995.
- ^ а б Babelio — 2007.
- ^ а б Энцыкляпэдыя Бракгаўза
- ^ а б Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia Catalana, 1968.
- ^ а б Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ^ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Бэрлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11878854X // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Уладзіслаў Рэймант — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў