Вайна́ за 6000 ма́рак (па-дацку: 6000-marks krigen, па-швэдзку: 6000-markskriget) — узброены канфлікт між Даніяй і Швэцыяй у 1276—1278 роках. Прычынаю стала нязгода з сумай 6000 срэбных марак за дацкую дапамогу Магнусу Біргерсану ў барацьбе з Вальдэмарам Біргерсанам.

Вайна за 6000 марак
Дата: 1276—1278
Месца: Галянд, Сконэ, Вэстэргётлянд і Швэцыя.
Вынік: перамога Даніі
Супернікі
Данія ДаніяШвэцыя Швэцыя
Камандуючыя
Эрык Кліпінг
Стыг Андэрсэн Відэ
Магнус Біргерсан
Ульф Карлсан
Колькасьць
невядомыябольш за 200
Страты
невядомыяневядомыя

Перадумовы

рэдагаваць

Эрык V Дацкі заключыў угоду на вайсковую дапамогу з князем Магнусам Біргерсанам, які наняў некалькі соцень узброеных ваяроў дацкага караля ў дадатак да 700 чалавек графа Якаба Галяндзкага і Стыга Андэрсэна Відэ. Разам яны распачалі паўстаньне супраць швэдзкага караля Вальдэмара, у выніку якога Магнус стаў каралём.

Князь Магнус Біргерсан, абвясьціўшы сябе каралём Швэцыі, адмовіўся выплаціць дамоўленую суму 6000 марак срэбрам і паскардзіўся на нібыта рабаўніцтвы дацкіх дапаможных войскаў. Нечакана ён сам распачаў уварваньне ў дацкія вобласьці Галянду ды Сканіі ўвосені 1276 року.

Датчане сабралі войска ля балотаў Уфа і спынілі наступ швэдаў, якія тады сышлі са Сканіі. Наступнага року дацкае войска ў адпомсту за наезд швэдаў разрабавала Смолянд, перасьледуючы швэдаў да Вэстэргётлянду. Пад Этакам(sv) датчанаў неспадзявана сустрэлі 200 ўзброеных рыцараў Ульфа Карлсана, і засьпетыя зьнянацку датчане атрымалі паразу.

У 1277 року Эрык V Кліпінг сабраў большае войска і зноў разрабаваў Вэстэргётлянд, захапіўшы фартэцыі Аксваль(sv) ды Скару. Пасьля гэтага ён вярнуўся дадому, бо ня меў намеру тэрытарыяльных заваёваў, а толькі адпомсты швэдзкаму каралю за наезд на Галянд і Сканію.

Пасьля гэтага пачаліся перамовы Эрыка V з Швэцыяй, завершаныя ш пачатку 1278 року падпісаньнем мірнай дамовы ў Лягольме (Сканія). Магнус Біргерсан абавязаўся выплаціць рэпарацыі, якія былі зьменшаныя з 6000 да 4000 марак срэбрам[1].

Магнус Біргерсан захаваў швэдзкую карону, аднак мусіў сплаціць датчанам 4000 марак срэбрам[2].

  1. ^ Slaget vid Ettak 1277 (швэд.) Ettak Праверана 17 сьнежня 2018 г.
  2. ^ Ulf Sundberg. Medeltidens Svenska Krig 2002. — Hjalmarsson & Högberg, 2002. — С. 459.