Ачакаў
Ача́каў (па-ўкраінску: Очаків) — места ў Мікалаеўскай вобласьці, на ўзьбярэжжы Чорнага мора, побач з утокай Дняпра. Адміністрацыйны цэнтар Ачакаўскага раёну.
Ачакаў | |||||
укр. Очаків | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1396 | ||||
Горад з: | 1968 | ||||
Былая назва: | Дашаў | ||||
Краіна: | Украіна | ||||
Вобласьць: | Мікалаеўская | ||||
Раён: | Ачакаўскі | ||||
Плошча: | 12,49 км² | ||||
Вышыня: | 37 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | 13 663[1] чал. (2022) | ||||
шчыльнасьць: | |||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +380 5154 | ||||
Паштовы індэкс: | 57500 | ||||
КОАТУУ: | 4810300000 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 46°37′7″ пн. ш. 31°32′21″ у. д. / 46.61861° пн. ш. 31.53917° у. д.Каардынаты: 46°37′7″ пн. ш. 31°32′21″ у. д. / 46.61861° пн. ш. 31.53917° у. д. | ||||
Ачакаў | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
Ачакаўская меская рада |
Знаходзіцца за 69 км на паўднёвы захад ад Мікалаева і найбліжэйшай чыгуначнай станцыі. Марскі порт.
Гісторыя
рэдагавацьДашаў
рэдагавацьУ 1396[2] року вялікі князь літоўскі Вітаўт заснаваў на месцы сучаснага Ачакава новае места-фартэцыю.
Места Дашаў упершыню згадваецца ў дамове, складзенай паміж вялікім князем літоўскім Сьвідрыгайлам і каралём польскім Ягайлам у 1431 року. У 1480-я рокі Дашаў захапілі крымскія татары.[2]
Ачы-Кале
рэдагавацьУ 1492 року крымскі хан Мэнглі-Гірэй пабудаваў на месцы зруйнавага вялікалітоўскага Дашава фартэцыю Кара-Кэрмэн, якая неўзабаве перайшла да Турэччыны і атрымала назву Ачы-Кале. Пазьней фартэцыю пераўтварылі ў вайскова-марскую базу — апору турэцкага панаваньня ў Паўночным Прычарнамор’і.
Падчас расейска-турэцкай вайны 1735—1739 рокаў расейскія войскі 2 ліпеня 1737 року занялі, аднак паводле Бэлградзкага замірэньня 1739 року места засталося за Турэччынай. Падчас расейска-турэцкай вайны 1787—1791 рокаў падчас аблогі Ачы-Кале расейскі флёт нанёс паразу турэцкаму флёту ў лімане, а расейскае войска пад камандаваньнем Р. Пацёмкіна 6 сьнежня 1788 року штурмам авалодала цьвердзю.
Ачакаў
рэдагавацьЗгодна зь Яскай мірнай дамовай 1791 року места адышло да Расейскай імпэрыі, дзе было ўлучана ў Хэрсонскую губэрню. Турэцкую назву адапатавалі да расейскай мовы праз суфікс -ов.[3]
У 1795 року Ачакаў увайшоў у склад Вазьнясенскага намесьніцтва, а ў наступным року — у Наварасейскую, з 1802 году — Мікалаеўскую губэрню (у 1803 року пераназваная ў Хэрсонскую). З 1803 року Ачакаў — пазаштатнае мястэчка, з 1825 року — цэнтар Ачакаўскага павету. У 1855 року Ачакаў захапілі англа-францускія войскамі, але затым места вярнулі Расеі.
У савецкі час у месьце знаходзіліся вайскова-марская і вайсковая гэлікоптэрная база.
З 1991 року ў складзе незалежнай Украіны, курорт і вайскова-марская база.
Насельніцтва
рэдагавацьТурыстычная інфармацыя
рэдагавацьУ Ачакаве знаходзіцца музэй марыністычнага жывапісу імя мастака Р. Судкоўскага (філія Мікалаеўскай мастацкай галерэі).
У наш час на Ачакаўскім узьбярэжжы месьціцца больш за чатыры дзясяткі санаторыяў, дзе шторок адпачывае каля 100 тысячаў чалавек.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ http://db.ukrcensus.gov.ua/PXWEB2007/ukr/publ_new1/2022/zb_Сhuselnist.pdf
- ^ а б Станислав Власенко. «Первая от моря страна…» // Кіевскій ТелеграфЪ №40 (230)
- ^ Добровольський О. А. Литовська топоніміка на Миколаївщині (XV ст.) [1](недаступная спасылка) // Наукові праці. Науково-методичний журнал. Випуск: 1, Том: 4. ISSN 1609-7742
- ^ Oczaków // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat. — Warszawa, 1886. S. 372
- ^ Очаков // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
- ^ Очаков // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
- ^ Статистичний збірник «Чисельність наявного населення України на 1 січня 2008 року»