Краковія Кракаў
«Крако́вія» (па-польску: Cracovia) — польскі футбольны клюб з гораду Кракава. Заснаваны 13 чэрвеня 1906 году і зьяўляецца адным з самых старых футбольных клюбаў Польшчы, і найстарэйшым зь існых на сёньня. Пяціразовы чэмпіён Польшчы (1921, 1930, 1932, 1937, 1948). Клюб ёсьць сузаснавальнікам Польскага футбольнага зьвязу (1919). У верасьні 2005 году ў штомесяцовым рэйтынгу часопіса Forbes клюб быў абраны самым каштоўным польскім клюбам, бо кошт клюбу, уключаючы кошт на брэнд, лягатып, зямлю і гульцоў, ацэньваўся ў 90 мільёнаў злотых, што ў паўтара разы было больш за паказчык другога месца ў сьпісе[4].
Краковія | |
Поўная назва | па-польску: Miejski Klub Sportowy Cracovia Sportowa Spółka Akcyjna[1][2] |
---|---|
Заснаваны | 1906 |
Горад | Кракаў, Польшча |
Стадыён |
імя Юзэфа Пілсудзкага Умяшчальнасьць: 15 572 |
Прэзыдэнт | Януш Філіпяк[d] |
Галоўны трэнэр | |
Чэмпіянат | Экстракляса |
· 2023—2024 | 13 месца |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы cracovia.pl (пол.) (анг.) |
Гісторыя
рэдагавацьПершыя гады футболу ў Кракаве асацыююцца з прафэсарам Гэнрыкам Ёрданам. Гэнрак быў польскім мэдыкам і піянэрам фізычнае культуры ў краіне, які правёў некаторы час у Вялікабрытаніі, а па вяртаньні ў родны горад пазнаёміў тамтэйшых юнакоў з футболам. Ёрдан быў вялікім прыхільнікам усякага віду спорту і гімнастыцы. 12 сакавіка 1889 году ён заснаваў Парк гульняў у Кракаве, які звычайна называлі Ёрданавым паркам. Такія ўстановы, пазьней распаўсюдзіліся па ўсёй Аўстрыйскай Галічыны, і акрамя гімнастыцы, моладзь там знаёмілася з футболам.
Але першая футбольная гульня на польскай зямлі адбылася не ў Кракаве, а ў Львове 14 ліпеня 1894 году, калі адбыўся шасьціхвілінны матч паміж камандамі Львова і Кракава. Гаспадары аказаліся лепшымі, атрымаўшы перамогу зь лікам 1:0 праз адзіны гол Уладзімера Хоміцкага. У 1904 годзе група студэнтаў зь Львова разам з прафэсарам Яўгеніюшам Пясэцкім прыехала ў Кракаў, каб правесьці выставачны матч. Матч скончыўся паразай Львова зь лікам 4:0.
13 чэрвеня 1906 году ў Кракаве лічыцца важнай датай у гісторыі футболу. У гэты дзень адбыліся два матчы мясцовых школаў. Пра гэтыя матчы было абвешчана ў кракаўскіх газэтах. «Чорны Львоў» перамог каманду «Бела-чырвоных», а IV гімназія была мацней за акадэмікаў. Матчы былі цёпла сустрэтыя прыхільнікамі футболу ў Кракаве, якія былі зьдзіўленыя, убачыўшы ўпершыню сапраўдную футбольную экіпіроўку, якую прывезьлі футбалісты зь Львову. 13 чэрвеня таксама лічыцца днём стварэння «Краковіі».
Увосень 1906 году адбыўся яшчэ адзін турнір, у якім удзельнічалі ажно 16 камандаў. Непасрэдна перад матчамі Ежы Люстгартэн з каманды акадэмікаў прыдумаў новае імя для клюбу — «Краковія», што зьяўляецца лацінскай назвай гораду. 21 кастрычніка 1906 году каманды «Краковія» і «Бела-чырвоныя» згулялі паміж сабою ў нічыю 1:1. У наступным годзе, сутыкнуўшыся зь цяжкасьцямі, гэтыя дзьве каманды вырашылі аб’яднаць свае сілы, стварыўшы такім чынам больш моцны клюб, які прыняў назву «Краковія» і бела-чырвоныя колеры. Зборны клюб адправіўся у львоў 1 ліпеня 1907 году, дзе трываў паразу ад «Чорнага Львова» зь лікам 4:1.
У 1908 годзе ў Кракаў прыехаў ангелец Ўільям Калдэр. Ён быў настаўнікам ангельскае мовы і вялікім прыхільнікам футболу. Менавіта ў ягонай кватэры былі вырабленыя першыя пасьведчаньні клюбу і значкі. У траўні таго ж году «Краковія» ўпершыню згуляла матч супраць замежнага клюбу. Гэтым клюбам быў этнічны нямецкі клюб «Тропаў», але на сёньня Опава, адкуль паходзіў клюб, месьціцца ў Чэхіі. Да Першай сусьветнай вайны клюб далучыўся да Аўстрыйскага футбольнай зьвязу і браў удзел у чэмпіянаце Галічыны. 31 сакавіка 1912 году клюб атрымаў ва ўласнасьць асабісты стадыён. У гэтыя часу клюб праводзіў шмат матчаў супраць чэскіх, аўстрыйскіх і нямецкіх камандаў.
У 1919 годзе клюб стаў сузаснавальным Польскага футбольнага зьвязу ў новастворанай польскай дзяржаве. У 1920 годзе фэдэрацыя ня здолела правесьці чэмпіянат па ўсёй краіне. Сытуацыя была небясьпечнай, бо польскія межы ня былі вызначынымі, а Польшча вяла некалькі войнаў з суседзямі. У гэтых умовах кракаўская філія футбольнага зьвязу арганізавала ўласнае першынство. «Краковія» атрымала перамогу ў турніры, апярэдзіўшы «Віслу». У наступным годзе, у матчах 1921 году, «Краковія» стала першым чэмпіёнам Польшчы.
Склад
рэдагаваць- Актуальны на 13 верасьня 2024 году
|
|