Марыбор (футбольны клюб)
«Марыбор» (па-славенску: Maribor) — славенскі футбольны клюб з гораду Марыбору. Заснаваны ў 1960 годзе. Клюб ёсьць самым тытулаваным у Славеніі — 16-разовы чэмпіён Славеніі, 9-разовы ўладальнік Кубка Славеніі і 4-разовы ўладальнік Супэркубка Славеніі. Самым пасьпяховым пэрыядам для клюбу былі канец 1990-х гадоў і пачатак 2000-х, «Марыбор» значна пераўзыходзіў сваіх канкурэнтаў у айчынных першынствах. Пасьля сэзону 2008—2009 гадоў клюб вярнуў званьне чэмпіёну краіны. З 2011 году клюб дамогся, таксама, поспехаў і на эўрапейскім узроўні, некалькі разоў дасягаўшы групавыя раўнды Лігі чэмпіёнаў і Лігі Эўропы.
Марыбор | |
Заснаваны | 1960 |
---|---|
Горад | Марыбор, Славенія |
Стадыён |
Людзкі вэрт Умяшчальнасьць: 12 702 |
Галоўны трэнэр | |
Чэмпіянат | Першая ліга |
· 2023—2024 | 2 месца |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы nkmaribor.com (слав.) |
Галоўным супернікам клюбу ёсьць сталічная «Алімпія», матчы супраць якой носяць назву «Адвечнае дэрбі» (славен. Večni derbi). «Марыбор» мае даволі высокую фанацкую падтрымку, а таксама самую высокую сярэднюю наведвальнасьць у краіне. Хатні стадыён клюбу «Людзкі вэрт» здольны зьмясьціць 12 702 гледача. Першапачаткова ён быў пабудаваны ў 1952 годзе, але ў 1990-я і 2000-я гады быў праведзены шэраг асноўных рэканструкцыяў стадыёну, пасьля чаго ён атрымаў сучасны выгляд.
Гісторыя
рэдагавацьФутбольны клюб «Марыбор» быў заснаваны 12 сьнежня 1960 году[2] праз два месяцы пасьля расфармаваньня іншага марыборскага клюба «Бранік». На нарадзе кіраўніцтва зноў утворанага клюбу, прэзыдэнтам быў абраны Срэчка Корэн. Першы свой матч «Марыбор» правёў 5 лютага 1961 году супраць марыборскага клюбу «Ковінар» і атрымаў перамогу зь лікам 2:1. Два мячы ў гэтае гульні забіў Стэфан Толіч.
Не зважаючы на тое, што фіялетавы і белы абіраліся клюбнымі колерамі ад самага пачатку, каманда згуляла свой першы матч у зялёна-сіняй камбінацыі, бо іхная фіялетавыя майкі былі яшчэ не гатовыя да пачатку сустрэчы[3]. Клюб адразу ж атрымаў перамогу ў Славенскай рэспубліканскай лізе, якая прадстаўляла трэці ўзровень югаслаўскага футболу. Такім чынам «Марыбор» атрымаў права спаборнічаць у кваліфікацыі на выхад у Другой лігу Югаславіі[3].
Андрыя Пфландэр, які ўзначальваў каманду на той час, праз хваробу пакінуў яе перад стартам плэй-оф. У выніку «Марыбор» не атрымаў месца ў другой лізе[3]. На зьмену Пфландеру прыйшоў Уладзімер Сімуніч, які ў выніку празь шэсьць гадоў вывеў клюб у другую лігу[3]. «Марыбор» атрымаў перамогу ў першым двух раундах плэй-оф, а потым адолеў харвацкі «Ўльянік» па суме двух матчаў зь лікам 2:1[3].
Склад
рэдагаваць- Актуальны на 13 верасьня 2024 году
|
|
Крыніцы
рэдагаваць- ^ https://www.transfermarkt.com/nk-maribor/mitarbeiterhistorie/verein/790
- ^ «Osebna izkaznica». NK Maribor.
- ^ а б в г д «Zgodovina: 1961–1970». NK Maribor.