Дзяніс Гружэўскі

беларускі футбаліст

Дзяні́с Ві́ктаравіч Гружэ́ўскі (нар. 10 сакавіка 2000 году) — беларускі футбаліст, абаронца салігорскага «Шахцёра».

Дзяніс Гружэўскі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 10 сакавіка 2000(2000-03-10)[1] (24 гады)
Рост 185 см
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Шахцёр Салігорск
Нумар 12
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2019—2020 Менск 0 (0)
2019 Смаргонь 25 (2)
2020 Спадарожнік 24 (2)
2021 Тарпэда-БелАЗ 13 (2)
2022—4 Шахцёр Салігорск 57 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
1 сьнежня 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец смаргонскай ДЮСШ, на юнацкім узроўні гуляў за гарадзенскі «Нёман» і акадэмію АБФФ, у 2017 годзе далучыўся да «Менску», дзе на наступны год стаў выступаць за дубль, гуляў таксама ў Юнацкай лізе УЭФА. У лютым 2019 году перайшоў у «Смаргонь»[3], дзе стаў гульцом пачатковага складу дружыны.

У лютым 2020 году стаў гульцом рэчыцкага «Спадарожніка»[4], дзе таксама замацаваўся ў асноўным складзе і дапамог камандзе ўзьняцца да найвышэйшай лігі. Сышоў з каманды ў сьнежні 2020 году[5]. У студзені 2021 году пасьля прагляду падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпэда-БелАЗ»[6]. Дэбютаваў у найвышэйшай лізе 25 красавіка 2021 году, зьявіўшыся на замену напрыканцы сустрэчы супраць «Гомлем» (1:1). У далейшым часам зьяляўся ў стартавым складзе жодзінцаў, але часьцей заставаўся на лаўцы запасных.

У студзені 2022 году перайшоў у салігорскі «Шахцёр», падпісаўшы трохгадовы кантракт[7].

Міжнародная

рэдагаваць

У кастрычніку 2016 году гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным турніры, а ў сакавіку 2017 году ў элітных раўндах чэмпіянату Эўропы. У кастрычніку 2018 году быў у складзе юніёрскай зборнай Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы, аднак на поле не выходзіў.

Дасягненьні

рэдагаваць

«Шахцёр»:

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць