Старобін
Старо́бін — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Случы. Цэнтар сельсавету Салігорскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 6287 чалавек[1]. Знаходзіцца за 12 км на поўдзень ад места і чыгуначнай станцыі Салігорск, за 145 км ад Менску. Аўтамабільныя дарогі на Салігорск, Любань, Мікашэвічы.
Старобін лац. Starobin | |
Сажалка ля местачковай школы ў Старобіне | |
Першыя згадкі: | 1646 |
Мястэчка з: | 1938 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Салігорскі |
Плошча: | 8,23 км² |
Вышыня: | 146 м н. у. м. |
Насельніцтва (2018) | |
колькасьць: | 6287 чал.[1] |
шчыльнасьць: | 763,91 чал./км² |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 174 |
Паштовы індэкс: | 223730 |
СААТА: | 6250562000 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°44′0″ пн. ш. 27°28′0″ у. д. / 52.73333° пн. ш. 27.46667° у. д.Каардынаты: 52°44′0″ пн. ш. 27°28′0″ у. д. / 52.73333° пн. ш. 27.46667° у. д. |
± Старобін | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Старобін — мястэчка гістарычнай Случчыны.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьУпершыню Старобін упамінаецца ў ХVІ стагодзьдзі як слабада Слуцкага княства. У розныя часы мясьціна знаходзілася ў валоданьні князёў Алелькавічаў, Радзівілаў, Вітгенштэйнаў, Гагенлёэ.
У 1654 годзе Старобін атрымаў права на штотыднёвы торг і 4 штогадовыя кірмашы, пад 1680 годам ён ўпамінаецца як мястэчка Наваградзкага ваяводзтва. У 1791 годзе мястэчка стала цэнтрам воласьці Случарэцкага павету.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Старобін апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Слуцкім павеце Менскай губэрні. З 1863 году тут працавалі расейская народная вучэльня і паштовая станцыя. На 1886 год у мястэчку было 62 двары, валасная ўправа, 2 царквы, школа, 3 юдэйскія школы, піваварня, 2 крамы. У канцы ХІХ стагодзьдзя ў Старобіне было 108 дамоў, 724 жыхары[2].
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Старобін занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Старобін абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР. З 17 ліпеня 1924 да 25 сьнежня 1962 году мястэчка было цэнтрам аднайменнага раёну. 27 верасьня 1938 году Старобін атрымаў афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 26 чэрвеня 1941 да 2 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
25 сьнежня 1962 году Старобін увайшоў у склад Любанскага раёну, 7 сакавіка 1965 году — Салігорскага раёну.
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1846 год — 469 чал. дарослага насельніцтва; 1886 год — 496 чал.
- XX стагодзьдзе: 1939 год — 3,9 тыс. чал.; 2000 год — 5,8 тыс. чал.[3]
- XXI стагодзьдзе: 2001 год — 6 тыс. чал.[4]; 2006 год — 6 тыс. чал.[5]; 2009 год — 5568 чал.[6] (перапіс); 2010 год — 5600 чал.[7]; 2013 — 5755 чал.; 2016 год — 6055 чал.[8]; 2017 год — 6175 чал.[9]; 2018 год — 6287 чал.[1]
Адукацыя
рэдагавацьУ Старобіне працуюць гімназія, музычная школа, дашкольная ўстанова.
Мэдыцына
рэдагавацьМэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляюць паліклініка і лякарня.
Культура
рэдагавацьДзеюць 2 бібліятэкі, дом культуры.
Эканоміка
рэдагавацьПрадпрыемствы паліўнай, лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасьці.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьСлавутасьці
рэдагаваць- Могілкі юдэйскія
- Помнікі: мэмарыяльны комплекс савецкім ваярам, партызанам і землякам; помнік на магіле Героя Савецкага Саюзу Д. Гуляева.
- Царква Сьвятога Мікалая (1859)
Асобы
рэдагаваць- Галіна Макарава (1919—1993) — народная артыстка СССР
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Jelski A. Starobin // Słownik geograficzny... T. XI. — Warszawa, 1890. S. 246.
- ^ Рамановіч З. Старобін // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 411.
- ^ БЭ. — Мн.: 2002 Т. 15. С. 161.
- ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
- ^ Перепись населения — 2009. Минская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения по Республике Беларусь, областям и г. Минску (тысяч человек) на 1 января 2010 года (рас.)
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola. — Warszawa, 1890.