Валеры Стрыпейкіс

беларускі футбаліст і трэнэр

Валеры Стрыпейкіс (нарадзіўся 13 лістапада 1974 году) — беларускі футбаліст і футбольны трэнэр. У 1999—2001 гадах правёў 5 матчаў за нацыянальную зборную Беларусі. Уваходзіць у Клюб беларускіх бамбардзіраў для футбалістаў, якія забілі 100 і болей галоў на найвышэйшым узроўні[2].

Валеры Стрыпейкіс
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 13 лістапада 1974(1974-11-13)[1] (49 гадоў)
Рост 175 см
Вага 68 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1995—1998 Нафтан 100 (48)
1999—2001 Славія Мазыр 81 (47)
2001—2002 Ружамбэрак 3 (0)
2002 Белшына 24 (18)
2003 БАТЭ 16 (8)
2003 Коўна 12 (4)
2004—2005 Нафтан 56 (34)
2006—2007 Гомель 50 (23)
2008 Шахцёр Салігорск 16 (2)
2009—2011 Нафтан 54 (3)
2012 Мёры[d] 12 (5)
Зборныя
1999—2001 Беларусь 5 (0)
Трэнэрскія клюбы
2013—2016 Нафтан
2021 Нафтан

Кар’ера

рэдагаваць

У 2013—2016 гадах зьяўляўся галоўным трэнэрам наваполацкага «Нафтану»[3]. У сакавіку 2017 году ўвайшоў у трэнэрскі штаб Ігара Крывушэнкі ў нацыянальнай зборнай Беларусі[4].

Дасягненьні

рэдагаваць