Юры Кавалёў
Юры Кавалёў (нарадзіўся 27 студзеня 1993 году) — беларускі футбаліст, паўабронца расейскага клюбу «Балтыка» і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Юры Кавалёў | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 27 студзеня 1993[1][2] (31 год) | |
Рост | 174 см | |
Вага | 67 кг[3] | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Балтыка | |
Нумар | 66 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2012—2019 | Шахцёр Салігорск | 173 (20) |
2020—2021 | Арсэнал Тула | 16 (1) |
2021 | Арсенал-2 Тула[d] | 3 (2) |
2021—2023 | Арэнбург | 58 (6) |
2024— | Балтыка | 24 (2) |
Зборныя | ||
2012—2014 | Беларусь (да 21) | 22 (1) |
2017— | Беларусь | 27 (2) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьНавучаўся ў адмысловай футбольнай класе Мінскай сувораўскай вучэльні, а па ейным заканчэньні з 2010 году выступаў за дубль салігорскага «Шахцёра». У 2013 годзе стаў гульцом асноўнай каманды, дзе звычайна выходзіў на замену на пазыцыю флянгавага паўабаронцы. У першай палове сэзону 2014 году зрэдку зьяўляўся ў асноўным складзе, але ўлетку пачаў часьцей прыцягвацца да яго. Часам гулец зьяўляўся ў першай адзінаццатцы. У выніку здолеў адзначыцца трыма галявымі перадачамі ў чэмпіянаце.
У сьнежні 2014 году падоўжыў кантракт з гарнякамі[4]. Сэзон 2015 году пачынаў, у асноўным выходзячы на замену, а зь ліпеня здолеў замацавацца ў пачатковым складзе. У кастрычніку атрымаў траўму, але акрыяў толькі ў напрыканцы сэзону. У сьнежні 2015 году на два гады падоўжыў кантракт з салігорскім клюбам[5]. У сэзоне 2016 году трывала гуляў у асноўным складзе на пазыцыі левага паўабаронцы, пераважна выходзячы ў стартавым складзе. У пачатку сэзону 2017 году чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, а пазьней замацаваўся на пазыцыі правага паўабаронцы. У кастрычніку 2017 году стала вядома, што Кавалёў застанецца ў камандзе на наступны сэзон[6]. У сэзоне 2018 году выходзіў на поле ў стартавым складзе ва ўсіх афіцыйных матчах сваёй каманды, а ў 2019 годзе толькі канец сэзону прапусьціў праз пашкоджаньні.
У сьнежні 2019 году па заканчэньні кантракту пакінуў «Шахцёр»[7]. У студзені 2020 году склаў кантракт на 2,5 гады з расейскім «Арсэналам»[8]. У замежным клюбе ня даў рады і часьцей заставаўся быў на лаўцы запасных.
У сэзоне 2021—2022 гадоў перастаў зьяўляцца ў асноўнай камандзе «Арсэналу», гуляючы толькі за фарм-клюб у трэцім дывізіёне. У верасьні 2021 году далучыўся да «Арэнбургу»[9]. Паводле вынікаў сэзону 2021—2022 гадоў дапамог клюбу прасунуцца ў Прэм’ер-лігу. У студзені 2024 году пакінуў «Арэнбург»[10] і неўзабаве накіраваўся на прагляд у «Балтыку», зь якой у лютым склаў працоўную ўгоду[11].
Міжнародная
рэдагавацьВыступаў за моладзевую зборную Беларусі. 10 кастрычніка 2017 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў адборачным матчы чэмпіянату сьвету 2018 году супраць зборнай Францыі (1:2), калі выйшаў у стартавым складзе і быў заменены ў другім тайме. У гэтым матчы адзначыўся галявой перадачай на Антона Сароку.
Дасягненьні
рэдагаваць«Шахцёр»:
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2019
- Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі па футболе: 2013, 2016, 2018
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі па футболе: 2014, 2015, 2017, 2019
- У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2017, 2018, 2019
Статыстыка
рэдагавацьКлюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Шахцёр Салігорск | 2015 | Найвышэйшая ліга | 21 | 2 |
2016 | Найвышэйшая ліга | 29 | 4 | |
2017 | Найвышэйшая ліга | 27 | 3 | |
2018 | Найвышэйшая ліга | 30 | 5 |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Yuri Kovalev // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Yury Kavalyow // FBref (мн.)
- ^ а б https://teams.by/kovalev-yuriy-vladimirovich/player-54/
- ^ Котенко, Юревич, Матвейчик, Старгородский и Ковалев продлили контракты с «Шахтером» (рас.)
- ^ "Шахтер" продлил контракт с Ковалевым (рас.)
- ^ Януш, Матвейчик и еще пять игроков основного состава продлили контракты с «Шахтером» (рас.)
- ^ Януш, Бакай, Рыбак и Ковалев официально покинули "Шахтер" (рас.)
- ^ Официально: Ковалев и Громыко представлены в качестве игроков тульского "Арсенала" (рас.)
- ^ "Оренбург" объявил о подписании Ковалева (рас.)
- ^ Из "Оренбурга" ушел еще один белорус (рас.)
- ^ Юрий Ковалёв официально стал игроком "Балтики" (рас.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль на сайце «Шахцёру» (рас.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)