«Амкар» (па-расейску: Амкар) — былы расейскі футбольны клюб з гораду Перм. Заснаваны ў 1994 годзе, з 1995 году гуляў у расейскіх прафэсійных спаборніцтвах. У Прэм’ер-лізе з 2004 году. Хатняй арэнай клюбу зьяўляўся стадыён «Зорка». Расфармаваны пасьля сэзон 2017—2018 гадоў.

Амкар
Amkar Logo.png
Поўная назва Общественная организация города Перми «Футбольный клуб „Амкар“»
Заснаваны 1994
Расфармаваны 2018
Горад Перм, Расея
Стадыён Зорка
Умяшчальнасьць: 17 000
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
Хатнія колеры
Выязныя колеры
http://amkar.org/

ГісторыяРэдагаваць

Футбольны клюб «Амкар» быў створаны як каманда пермскага ААТ «Мінэральныя ўгнаеньні». Афіцыйнай датай заснаваньня лічыцца 6 сьнежня 1994 году. Назва «Амкар» паходзіць ад спалучэньня частак словаў «аміяк» і «карбамід» — гэтыя два рэчывы зьяўляліся галоўнай прадукцыяй прадпрыемства. Клюбнымі чырвона-чорнымі колерамі каманда абавязана гандлёвым партнэрам зь Міляну, якія на просьбу дапамагчы прапанавалі форму аднайменнага клюбу, гэтак «Амкар» стаў чырвона-чорным[1]. Аснову новай каманды складалі працаўнікі прадпрыемства. У 1994 годзе «Амкар», узмацьніўся гульцамі-аматарамі зь іншых камандаў горада і некалькімі былымі прафэсіяналамі, стаўшы чэмпіёнам горада Пермі й Пермскай вобласьці, а таксама перамогшы ў абласным кубку. 6 сьнежня 1994 году клюб быў афіцыйна зарэгістраваны й падаў заяўкі на ўдзел у турніры калектываў фізычнай культуры. Аднак «Амкару» прапанавалі гуляць у трэцяй лізе чэмпіянату краіны.

У 1995 годзе каманда, узмоцьненая былымі гульцамі пермскай каманды «Зорка», стала другой у 6-й групе трэцяй лігі й выйшла ў другую лігу. У 1996 годзе «Амкар» заняў трэцяе месца ў групе «Цэнтар» другой лігі, у 1997 годзе клюб стаў у турніры другім.

12 верасьня 1998 году ў рамках Кубка Расеі ў госьці да «Амкару» прыехаў маскоўскі «Спартак». У апошні раз «Спартак» прыяжджаў на Заходні Ўрал у 1977 годзе ў рангу каманды першай лігі, калі быў блізкі да вяртаньня ў найвышэйшы эшалён савецкага футболу. Сустрэча выклікала небывалую цікавасьць, і 25-тысячны стадыён упершыню ў сваёй 30-гадовай гісторыі запоўніўся цалкам. Матч скончыўся зь лікам 1:0. У першынстве пермякі набралі за чэмпіянаце 93 адсоткі магчымых пунктаў і забілі 100 мячоў. «Амкар» заняўшы першае месца, атрымаў права выступаць у першым дывізіёне.

З 1999 па 2003 гады каманда досыць пасьпяхова выступала ў першым дывізіёне, займаючы ў выніковай табліцы месца не ніжэй за шостае. У сэзоне 2001 і 2002 гадоў клюб дайшоўшы да паўфіналу Кубка Расеі саступіў 0:1 маскоўскім ЦСКА. У 2003 годзе за два туры да завяршэньня «Амкар» ішоў чацьвертым, саступаючы на адзіны пункт краснадарскай «Кубані» й прайграючы томскай «Томі» й «Цераку» па агульнай колькасьці перамогаў. Па ўсіх раскладам, лішнімі ў спрэчцы квартэта былі амкараўцы й «Церак», аднак сэнсацыйная нічыя «Томі» з «Балтыкай» зрабіла фаварытам гэтай гонкі «чырвона-чорных». У заключным туры «Кубань» і «Церак» гулялі адзін з адным. Для выхаду ў вышэйшы дывізіён «Амкару» заставалася толькі перайграць дома «Факел», што й было зроблена.

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Амкар Пермсховішча мультымэдыйных матэрыялаў