Ліда (футбольны клюб)

беларускі футбольны клюб

«Ліда» — футбольны клюб зь Беларусі. Заснаваны ў 1962 годзе. Базуецца ў месьце Лідзе, якое знаходзяцца ў Гарадзенскай вобласьці. Адзін з наймацнейшых клюбаў часоў БССР, 4-разовы чэмпіён БССР (1983, 1985, 1986, 1989), а таксама пераможца й прызэр розных турніраў БССР. У 1990-х гадох клюб часьцяком выступаў у найвышэйшай лізе айчыннага чэмпіянату, апошні раз датуецца сэзонам 2000 году. На сёньня каманда гуляе ў першай лізе чэмпіянату Беларусі па футболе.

Ліда
FK Lida.png
Поўная назва Футбольны клюб «Ліда»
Заснаваны 1962
Горад Ліда, Беларусь
Стадыён «Старт»
Умяшчальнасьць: 2960
Старшыня Іван Дубатоўка
Галоўны трэнэр в. а. Юры Каратай
Чэмпіянат Першая ліга
 · 2019 7 месца
Афіцыйны сайт

ГісторыяРэдагаваць

За савецкім часамРэдагаваць

 
Чэмпіёнскі склад «Абутніку» ў 1989 годзе

Клюб у горадзе Ліда быў утвораны ў 1962 годзе пад назвай «Чырвоны сьцяг». Назва пратрымалася ўсяго год і ў 1963 годзе клюб быў перайменаваны ў «Вымпел». Пагуляўшы пад гэтым імем 8 сэзонаў, у 1971 годзе каманда надоўга атрымала назву «Абутнік». Назвай каманда была абавязана свайму спонсару Лідзкай абутковай фабрыцы. Каманда выступала ў розных турнірах Беларускай ССР. Першы значны посьпех прыйшоў у 1972 годзе. «Абутнік» выйшаў у фінал Кубка БССР, але саступіў «Тарпэда» (Жодзін) зь лікам 0:2. Празь дзесяць гадоў жодзінцы зноўку абыгралі лідчанаў у фінале Кубка БССР зь лікам 3:0.

У 1983 годзе «Абутнік» у чэмпіянаце БССР выйшаў у фінал, дзе сустрэўся зь менскай «Арбітай». Першы матч у Лідзе скончыўся зь лікам 0:0, а сустрэча ў Менску завяршылася ўнічыю 1:1, такім чынам, гол забіты на чужым полі, прынёс лідчанам золата. У 1984 годзе «Абутнік» быў мацнейшы за жодзінскае «Тарпэда» ў фінале Супэркубку БССР. У 1985 годзе лідчане ў групе чэмпіянату БССР набралі 36 пунктаў, а паказчык мячоў склаў 58:12. У фінале «Ліда» прымала ў сябе «Тарпэда» й атрымала перамогу зь лікам 2:0. У матчы ў адказ у Жодзіне «Абутнік» атрымаў паразу — 1:2, але дзякуючы агульнаму ліку стаў двухразовым чэмпіёнам БССР.

У 1986 годзе ў фінале Супэркубка БССР быў абыграны салігорскі «Шахцёр». У чэмпіянаце каманда зноўку прабілася ў фінал. У саперніках быў бабруйскі «Шыньнік». Перамогшы на выезьдзе й дома 1:0, лідчане заваявалі трэцяе чэмпіёнства. У 1987 годзе менскі «Спадарожнік» набраў столькі ж пунктаў як і «Абутнік», але вырваў выхад у фінал дзякуючы лепшай розьніцы мячоў. У наступным годзе каманда зноўку фінішавала другой, трохі саступіўшы ўсё таму ж «Спадарожніку». У 1989 годзе ў Ліду прыйшоў апошні вялікі футбольны посьпех, чэмпіянат упершыню праводзіўся выключна па колавай сыстэме, без стыкавых матчаў і групаў. «Абутнік» апярэдзіў «Спадарожнік» у выніковай табліцы на адзін пункт і стаў чатырохразовым чэмпіёнам БССР.

Часы незалежнасьціРэдагаваць

Здабыцьцё Беларусьсю незалежнасьці аўтаматычна азначала ўзмацненьне чэмпіянату, таму што самыя моцныя каманды больш не гулялі ў турнірах СССР, ва ўсіх быў адзіны турнір — чэмпіянат Беларусі па футболе. З моманту стварэньня ў 1992 годзе па 2000 год прафэсійным футбольным клюбам кіраваў Іван Прохараў. У першым нацыянальным чэмпіянаце, які адбыўся ў 1992 годзе, «Абутнік» фінішаваў на 12 месцы з 16 камандаў. Каманда паказвала добры футбол са знакамітымі супернікамі. У другім чэмпіянаце каманда ня здолела ўтрымацца ў найвышэйшым дывізіёне.

Стаўшы ў наступным турніры чэмпіёнамі першай лігі, каманда вярнулася ў найвышэйшую лігу й паказала ў сэзоне 1994—1995 гадоў найлепшы вынік у сваёй гісторыі — 8 месца, маючы на сваім рахунку 10 перамог, 10 нічыіх і 10 паразаў. У наступным сэзоне лідчане захавалі месца ў найвышэйшай лізе, а ў 1996 годзе гэтае зрабіць былі няздольныя.

У 1997 годзе каманда з новай назвай «Ліда» заняла трэцяе месца ў першай лізе, а ў 1998 годзе клюб стаў чэмпіёнам першай лігі, усталяваўшы абсалютны рэкорд усіх чэмпіянатаў першай лігі, прайшоўшы са старту 20 тураў без паразаў. Затым два наступныя сэзоны «Ліда» правяла ў найвышэйшай лізе, атрымаўшы ў 1999 годзе яскравыя перамогі над БАТЭ й менскім «Дынама». Зоркамі каманды ў той час былі Вітольд Хахлач, Сяргей Петрушэўскі і толькі пачынаўшы ў той час свой зорны шлях у дарослым футболе будучы капітан БАТЭ й гулец зборнай Беларусі Аляксандар Юрэвіч, а таксама галоўны форвард Зьвіяд Бурдзэнідзэ, які за два гады ў першай лізе вызначыўся 36 разоў. У 2000 годзе «Ліда» ў апошні раз гуляла ў найвышэйшай лізе.

Калі да 2005 году каманда ставіла перад сабой задачу выхаду ў найвышэйшую лігу, але пасьля пачала змагацца за выжываньне ў першай лізе. Гэтак у 2006 годзе ўпершыню «Ліда» апусьцілася ў клясе ніжэй за першую лігу. У 2007 годзе каманда вярнулася ў першую лігу, але ў 2010 годзе зноўку была паніжаная ў клясе. У 2011 годзе дзякуючы намаганьням Дзьмітрыя Дзенісюка, які забіў 30 мячоў, «Лідзе» атрымалася заняць першае месца й вярнуцца ў першую лігу. У пачатку сэзону 2012 году клюб прабіўся ў 1/4 фіналу Кубка Беларусі, дзе саступіў наваполацкаму «Нафтану», а ў чэмпіянаце ўдалося замацавацца ў першай лізе, заняўшы выніковае 11 месца.

Былыя назовыРэдагаваць

  • «Чырвоны сьцяг» (1962—1963)
  • «Вымпел» (1963—1971)
  • «Абутнік» (1971—1996)
  • «Ліда» (з 1997 году)

СкладРэдагаваць

Актуальны на жнівень 2019 году[1]
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
  Бр Павал Галавенка 1997
  Бр Мікіта Пацэнка 2002
  Бр Павал Шчарбачэня 1996
  Аб Ільля Балтрушэвіч 1999
  Аб Даніла Нячаеў 1999
  Аб Ільля Радкевіч 1999
  Аб Арцём Салыга 2002
  Аб Ігнаці Сідар 1998
  Аб Максім Смалеўскі 2000
  ПА Аляксей Дабравольскі 1985
  ПА Яўген Дрозд 1988
  ПА Яўген Елязаранка 1993
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
  ПА Аляксей Жывушка 2004
  ПА Кірыл Леановіч 1998
  ПА Ігар Лісіца 1988
  ПА Аляксандар Майбарада 1998
  ПА Ігар Макараў 1985
  ПА Уладзіслаў Сырыська 1997
  ПА Максім Хадзянкоў 1993
  Нап Аляксандар Бурнос 1999
  Нап Мікалай Зянько 1989
  Нап Уладзімер Карп 1994
  Нап Данііл Куцапалаў 1998
  Нап Раман Пасевіч 1999

У арэндзеРэдагаваць

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
  ПА Яўген Санюк («Маладэчна», да канца сэзону 2019 году[2]) 2000

СтатыстыкаРэдагаваць

ЧэмпіянатРэдагаваць

Сэзон Ліга Месца Г В Н П РМ Пкт
2012 Першая 11 28 8 6 14 32–49 30
2013 Першая 4 30 15 7 8 53–38 52
2014 Першая 14 30 10 1 19 46–64 31
2015 Першая 6 30 15 5 10 65–53 50
2016 Першая 6 26 11 5 10 26–33 38
2017 Першая 14 30 6 10 14 28–39 28
2018 Першая 4 28 18 4 6 45–18 58

КубакРэдагаваць

Сэзон Раўнд Г В Н П РМ
2012—2013 1/16 2 1 0 1 3–3
2013—2014 1/16 1 0 0 1 0–5
2014—2015 1/16 2 1 0 1 3–1
2015—2016 1/16 3 1 1 1 7–7
2016—2017 1/16 2 1 0 1 1–2
2017—2018 1/32 1 0 0 1 1–2
2018—2019 1/16 2 1 0 1 6–3
2019—2020 1/16 2 1 1 0 6–4

Галоўныя трэнэрыРэдагаваць

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць