Сяргей Чэрнік

беларускі футбольны брамнік

Сярге́й Ві́ктаравіч Чэ́рнік (нарадзіўся 20 ліпеня 1988 году, Горадня, Беларуская ССР) — беларускі футбаліст, брамнік барысаўскага БАТЭ і нацыянальнай зборнай Беларусі. Уваходзіць у Клюб беларускіх брамнікаў, якія не прапускалі галы ў 100 і болей матчах на найвышэйшым узроўні[1].

Сяргей Чэрнік
RC Lens - AS Nancy-Lorraine (19-01-2019) 24.jpg
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 20 ліпеня 1988 (32 гады)
Горадня, Беларусь
Рост 187 см
Вага 85 кг
Пазыцыя брамнік
Клюбная інфармацыя
Клюб БАТЭ Барысаў
Нумар 16
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2005—2013
2014—2016
2016—2019
2019—
Нёман Горадня
БАТЭ Барысаў
Нансі
БАТЭ Барысаў
98 (0)
65 (0)
44 (0)
1 (0)
Зборныя
2013— Беларусь 18 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
11 жніўня 2019.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
18 лістапада 2018.

Кар’ераРэдагаваць

КлюбнаяРэдагаваць

Выхаванец ДЮСШ Лунны і гарадзенскай СДЮШАР-6. У 2005—2009 гадах выступаў за дубль гарадзенскага «Нёману», упершыню згуляў у найвышэйшай лізе ў 2010 годзе. У 2011 годзе стаў асноўным брамнікам «Нёману». Хутка стаў адным з найлепшых брамнікаў нацыянальнага чэмпіянату, некалькі разоў прызнаваўся найлепшым гульцом каманды ў сэзоне. У лютым 2013 году быў на праглядзе ў клюбе расейскай прэм’ер-лігі «Растоў», але ў выніку вярнуўся ў Горадню. Па выніках сэзону 2013 году быў прызнаны найлепшым брамнікам чэмпіянату Беларусі.

1 студзеня 2014 году стаў гульцом барысаўскага БАТЭ[2].

22 чэрвеня 2015 году ўсталяваў рэкорд па працягласьці сэрыі без прапушчаных мячоў у чэмпіянаце Беларусі — 1073 хвіліны (папярэднім рэкордам, 1016 хвілінаў, з 13 чэрвеня 2010 году валодаў Сяргей Верамко)[3].

У чэрвені 2016 году перайшоў у францускі клюб «Нансі», зь якім падпісаў кантракт на тры гады[4]. У ліпені 2019 году падпісаў кантракт з БАТЭ[5].

МіжнароднаяРэдагаваць

У траўні 2011 году галоўны трэнэр зборнай Беларусі Бэрнд Штанге выклікаў Чэрніка ў нацыянальную зборную[6], але тады ён так і не зьявіўся на полі. Пазьней працягваў выклікацца ў зборную, звычайна трэцім брамнікам. Дэбютаваў у галоўнай камандзе ў таварыскай гульні супраць зборнай Альбаніі 15 лістапада 2013 году.

ДасягненьніРэдагаваць

СтатыстыкаРэдагаваць

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Нёман (дубль) 2005 дублёры 2 –2
2006 дублёры 11 –7
2007 дублёры 16 –13
2008 дублёры 24 –19
2009 дублёры 18 –20
Нёман 2010 Найвышэйшая ліга 15 –16
2011 Найвышэйшая ліга 23 –30
2012 Найвышэйшая ліга 29 –32
2013 Найвышэйшая ліга 31 –29
БАТЭ 2014 Найвышэйшая ліга 29 –18
2015 Найвышэйшая ліга 24 –10
2016 Найвышэйшая ліга 12 –14

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Сяргей Чэрніксховішча мультымэдыйных матэрыялаў